Vuraj, архіўнае фота

Гурт Vuraj рыхтуе альбом палесскіх песень

29
(абноўлена 15:06 10.04.2018)
Музыкі чатыры гады збіралі аўтэнтычныя мелодыі, вандруючы па беларускім Палессі.

МІНСК, 10 кра — Sputnik. Беларускі фолк-гурт Vuraj рыхтуе чацвёрты альбом "Lito" на аснове старажытных песень беларускага Палесся. Зараз ідзе сбор сродкаў праз краудфандынгавую кампанію.

Новы альбом — вынік чатырохгадовых вандровак па Палессі: музыкі збіралі каляндарна-абрадавыя песні ў экспедыцыях і надавалі кожнай з іх своеасаблівае гучанне. Падчас запісу плануецца выкарыстоўваць колавую ліру і беларускія народныя духавыя інструменты.

"У новым альбоме будзе падкрэслівацца ўнікальнасць кожнага рэгіёна Палесся — аўтэнтычныя мелодыі і музычны строй, адметнасці мікрамоў і дыялектаў, — усе гэта будзе захоўвацца, каб перадаць магію абрадавых песень, таямніцу старажытных рытуалаў і моц сувязі з продкамі", — падкрэслілі стваральнікі.

Запісваць альбом музыкі будуць у Варшаве.

29
Тэги:
Музыка, Vuraj, Палессе
Каментары