Макет, па якім выраблялі дэкарацыі да спектакля Талерантнасць

Смерць хамячка або бутэлька рому: а што вам перашкаджае быць талерантнымі?

82
(абноўлена 11:38 28.04.2018)
Карэспандэнт Sputnik Алеся Шаршнёва схадзіла прэм'еру спектакля "Талерантнасць" і зразумела, чаму нават звычайная сямейная сварка не такая простая, як здаецца на першы погляд.

Як прызнаваўся ў шматлікіх інтэрв'ю рэжысёр Мікалай Пінігін, Ясьміна Рэза — адна з яго любімых сучасных драматургаў і гэтая літаратурная прыхільнасць апраўдана. Тры разы на сцэне Купалаўскага ставілі "ART" знакамітай францужанкі і вось зараз "Бог разні". Менавіта такую назву носіць п'еса ў аўтарскім варыянце, які, дарэчы, ужо бачылі ў Парыжы, Лондане і нават на Брадвеі.

Пінігін славіцца сваёй адаптацыяй тэатральнага матэрыялу для беларускага гледача і гэты выпадак — не выключэнне. Узяць хаця б назву — "Талерантнасць", якая, па словах рэжысёра, гучыць іранічна, вельмі па-беларуску і да ўсяго іншага адводзіць ад памылковага погляду, што пастаноўка "пра вайну". Менавіта назва становіцца адпраўной кропкай на шляху да стварэння незвычайнай, нягледзячы на сваю шаблоннасць, гісторыі.

Здаецца, што можа быць яшчэ больш простым і нудным: бацькі двух падлеткаў абмяркоўваюць звычайную падзею. Фердынан ударыў Бруна палкай і выбіў яму два зубы. Такіх гісторый — у кожным двары і кожнай школе здараецца нямала. Чаму ж скандал пары Валон і пары Рэй павінен выглядаць як нешта нязвыклае?

Пінігін упэўнены, што ў аснове любой сур'ёзнай канфліктнай падзеі — чалавек з комплексамі, які вырашыў адпомсціць. Узяць хаця б Гітлера, які так хацеў паступіць у Венскую мастацкую акадэмію. Але яго не ўзялі…

Калі б не было так сумна

На першы погляд "Талерантнасць" — самая сапраўдная камедыя. Па-французску балбатлівая і неназойлівая. Гэта напісана і ў афішы да спектакля, гэта пацвярджае і вясёлы смех у зале. Жарты галоўных герояў, калі-некалі пахабныя і часам нахабныя, гучаць востра і з'едліва. Але пасля першага ўражання прыходзіць другое, з якім нічога, акрамя гогалеўскага "Над сабой смеяцеся!" у галаву не ідзе.

Ідэальнае, на першы погляд, жыццё, дзе людзі разважліва кажуць аб праблемах і маральных каштоўнасцях, рассыпаецца, як толькі нешта кранае герояў за жывое, прымушае страціць раўнавагу.

Высвятляецца, што дом населены не ўнікальнымі прадстаўнікамі роду чалавечага, у якіх на прыложкавай тумбачцы маральны кодэкс суседнічае з Бібліяй. Тут жывуць звычайныя людзі: нервовыя, няшчасныя і закамплексаваныя эгаісты. Адзін абараняе фірму, якая гандлюе небяспечнымі лекамі, другі — выкінуў на дарогу любімага хамяка маленькай дачкі. Яны расслабляюцца пад бутэлечку рому і пад яе ж разважаюць пра сэнс жыцця і маральныя каштоўнасці, сапраўдных мужчын і жанчын.

Апакаліпсіс сямейнага маштабу

Асобна трэба спыніцца на дэкарацыях. Сцэнограф Руслан Вашкевіч не тэатральны мастак і ёсць падазрэнне, што менавіта яго свежы погляд дазволіў зрабіць тое, што атрымалася.

Дэкарацыі "Талерантнасці" — гэта не проста мастацкае афармленне сцэны для лепшага ўспрымання. Гэта своеасаблівы каркас, на які ўмацоўваецца гісторыя апакаліпсісу сямейнага маштабу. Без майстэрскага афармлення сцэны гісторыя Пінігіна магла б скаціцца ў звычайны сямейна-побытавы скандал.

Тэлевізар — абавязковы фон, які акрамя функцыі праўдападабенства і напаўнення прасторы надзелены асаблівым сімвалізмам — выдатна даносіць рэжысёрскую думку. У агульнай дэкарацыі ён не ў цэнтры сямейнага канфлікту, а над ім, як вынік. Бясконцы бягучы радок з выбухамі, мітынгамі і дэманстрацыямі — вось да чаго прыводзіць паказны лібералізм на лакальным узроўні.

Але, усё ж, галоўная дэкарацыя — гэта славутыя паліткарэктнасць і талерантнасць, якімі галоўныя героі затуляюць сваё сапраўднае "я". Гэта не акцёры на сцэне малююць персанажаў з рэальнага жыцця, а звычайныя людзі хітруюць і хаваюцца пад маскамі ветлівасці і няшчырасці.

Тонкі намёк на значныя акалічнасці

Бясконцая шуміха ў прэсе аб глабальным філасофскім значэнні "Талерантнасці" можа згуляць з гледачом злы жарт. Павярхоўная камедыйнасць п'есы да апошняга моманту трымае ў стане мыльнай оперы.

Пінігін: у спектакль "Талерантнасць" я дадаў тэму міграцыйных праблем>>

Адчуванне, што вас жорстка падманулі, паабяцаўшы філасофію і драму, не пакідае да апошняга, але фінал расстаўляе ўсё па сваіх месцах. Сям'я Валон пераўтвараецца ў афіцыянтаў і прыслужвае дзвюм сямейным парам — у традыцыйным мусульманскім адзенні. Яны мірна вячэраюць, абмяркоўваюць надзённыя праблемы і дзякуюць богу.

Гэтай сцэны няма ў арыгінальнай п'есе Рэза, яе дадаў Пінігін і як заўсёды трапіў у цэль.

Вось вам, мадам-мэсьё, і талерантнасць. Гэта нават не кропка, а клічнік.

82
Тэги:
Прэм'ера спектакля, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Мікалай Пінігін, Мінск
Тэмы:
Купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць (54)
Кветкі бэзу пад дажджом

Май халодны год хлебародны: што кажуць прыкметы пра надвор'е ўлетку

32
(абноўлена 11:45 23.05.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра стаўленне нашых продкаў да халоднага майскага надвор’я і вучыць гатаваць стравы, якія дапамогуць сагрэць нават самае халоднае сэрца.

У гэтым годзе апошні вясновы месяц выдаўся халодным. Зменлівае надвор’е для Беларусі ў гэтыя часы – не дзіва, што прыкмецілі яшчэ нашы продкі, якія казалі "Май зямлю грэе, а сіверам вее" або "У май каню сена дай, а сам на печ уцякай".

У даўніну халодны і даждлівы май не пужаў земляроба, бо існавала перакананне, што такое надвор’е з’яўляецца прадвеснікам ураджайнага года.

Аб гэтым сведчаць і народныя прымаўкі:

  • Май халодны — не будзеш галодны;
  • Мокра ў маі — будуць пышныя караваі;
  • Грымоты ў маю спрыяюць ураджаю;
  • Як у маі суха, то падцягвай бруха;
  • Як ідзе дождж у сакаўцы, то хлеба будзе ў рукаўцы, а як у маі — то будзе хлеба і ў гультая;
  • Сухі марац, мокры май — будзе жыта, як гай.

Якім будзе надвор’е летам згодна з народнымі прыкметамі

Менавіта напрацягу апошняга вясновага месяца нашы продкі пільна сачылі за надвор’ем, каб даведацца, якім будзе лета. Вось, якія высновы можна рабіць, згодна з народным календаром:

  • Калі ноч пад 1 мая зорная і дзьме цёплы паўднёвы вецер – лета будзе з бурамі, але цёплае і ўраджайнае;
  • У Заходня Беларусі лічылі, што калі ў Дзень Пранціша, які адзначалі 11 мая, ідзе дождж, то будзе мокра ўсё лета, а калі суха, то і лета будзе сухім;
  • 13 мая на Якуба, калі сонца ўзыйдзе ясна – чакаецца сухое лета, а праз хмары – дажджлівае;
  • 14 мая, калі на Ярому - непагадзь, то суровая і галодная надарыцца зіма;
  • 24 мая святкавалі Макея і казалі: "Мокра на Макея - і лета не прасушыць, а сухім Макей прыйшоў – і лета не намочыць".
  • 27 мая на Сідара зноў чакалі халадоў і, калі так было, то казалі, што "Прыйшлі Сідары, прыйшлі і сівяры". Калі ў гэты дзень  дзьмулі паўночныя вятры, то лета чакалася дажджлівае. Але, калі да гэтага дня або на яго прыляцяць ластаўкі і стрыжы, то лета надарыцца цёплым.
  • 28 мая, святкуючы Пахома, прыгаворвалі: "Святы Пахом павее цяплом" і "На Пахома цёпла – усё лета цёпла".

Каб сагрэцца пасля вясновага дажджу і моцнага майскага ветру, можна прыгатаваць смачную і карысную страву – курыны булён з клёцкамі. А на дэсерт – здобныя булкі.

Булен курыны з клёцкамі

Інгрыдыенты:

  • 500 г курынага мяса
  • 1 морквіна
  • 1 цыбуліна
  • 1 яйка
  • 0,75 шклянкі мукі
  • 1 ч. лыжка вяршковага масла
  • Соль
  • Лаўровы ліст
  • Пучок зялёнага кропу або пятрушкі

Як гатаваць:

Падрыхтаванае курынае мяса заліць халоднай вадой. Калі яна закіпіць, зняць пену, пакласці ачышчануюч моркву і цыбуліну, варыць на слабым агні да гатоўнасці мяса, у канцы прыгатавання дадаць соль, лаўровы ліст. Булён працадзіць.

Муку, яйка, соль, масла і каля чвэрці шклянкі ахалоджанага булёну старанна перамяшаць. З атрыманага цеста аддзяляць лыжкай невялікія клёцкі і апускацьіх у булён, варыць 5 хвілін.

Падаць з кавалачкамі  курынага мяса, пасыпаць здробненым кропам або пятрушкай.

Булка здобная

Інгрыдыенты:

  • 1 кг пшанічнай мукі
  • 30 г дражджэй
  • 1,5 шклянкі малака
  • 80 г масла або маргарыну
  • 50 г цукру
  • 1 яйка
  • Соль

Як гатаваць:

Дрожджы накрышыць, дадаць чайную лыжку цукру і расцерці, змяшаць з цёплым малаком, усыпаць палову мукі, замясіць цеста, пасыпаць тоўстым слоем мукі, накрыць сурвэткай і паставіць ў цёплае месца.

Пасля таго, як цеста паднімецца, дадаць рэштку мукі, соль, расцёрты з цукрам жаўток, старанна вымесіць, у канцы замесу дадаць растопленае масла або маргарын і ўзбіты бялок. Паверхню цеста змазаць тлушчам, каб яно не перасохла і даць падысці яшчэ раз.

Гатовым цестам запоўніць формы да 2/3 іх аб’ёму, даць пастаяць, каб падышлі і выпякаць каля гадзіны.

Парада руплівай гаспадынькі: Каб булачкі лёгка даставаліся, халодныя формы змазваюць свіным тлушчам. Алей, маргарын і вяршковае масла для гэтага не прыдатныя. Калі булачкі пякуць у печы і яна даволі гарачая, то на чарэнь каля сцяны ставяць жалезны кубак з вадой і в’юшку не зачыняюць. Калі выпечка зверху пачынае моцна румяніцца, то яе накрываюць паперай або лістамі дзядоўніка.

32
Тэги:
Надвор'е, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Рэдкія картаграфічныя матэрыялы і дакументы можна ўбачыць на выставе #Дакладнасць. Свет ваенных тапографаў

Скапіраваў і быў расстраляны: як рабілі карты Перамогі

38
(абноўлена 15:49 22.05.2020)
Засакрэчаныя дакументы і ваенныя карты прадставілі на выставе ў Нацыянальным гістарычным музеі. Цяпер больш за 150 экспанатаў выставы можна ўбачыць анлайн.

МІНСК, 22 мая - Sputnik. Унікальны гістарычны выставачны праект "#Дакладнасць. Свет ваенных тапографаў" стаў даступны віртуальна, паведаміла прэс-сакратар Дзяржкаммаёмасці Алена Касцюкова.

Выставачны праект "#Дакладнасць. Свет ваенных тапографаў", які праходзіць у Нацыянальным гістарычным музеі, ужо паспеў заваяваць папулярнасць у аматараў гісторыі.

Многие экспонаты выставки до недавнего времени имели гриф секретности
© Photo : предоставлено организаторами выставки
Многія экспанаты выставы да нядаўняга часу мелі грыф сакрэтнасці

Зараз усё жадаючыя змогуць наведаць віртуальны аналаг выставы і ўбачыць рэдкія картаграфічныя матэрыялы і дакументы, а таксама геадэзічныя прыборы ваенных гадоў.

"Арыгіналы фотаздымкаў і карт, прадстаўленыя на выставе, да нядаўняга часу неслі грыф сакрэтнасці", - адзначылі ў прэс-службе.

Больш за 150 экспанатаў для выставы прадставілі Дзяржаўны картографа-геадэзічны фонд Дзяржкаммаёмасці, Нацыянальны гістарычны музей, Нацыянальны гістарычны архіў, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай Вайны, Дзяржаўны музей Узброеных сіл Беларусі і прыватныя калекцыянеры.

Экспозиционный проект дает возможность посмотреть на историю Великой Победы глазами военных картографов
© Photo : предоставлено организаторами выставки
Экспазіцыйны праект дае магчымасць паглядзець на гісторыю Вялікай Перамогі вачыма ваенных картографаў

Унёсак у Перамогу ваенных геадэзістаў і тапографаў

"На вайне ў кожнага свая зброя барацьбы з ворагам. Вайсковыя тапографы змагаліся лінейкай, алоўкам, нівелірам, кіпрэгелем - тымі прадметамі, якія прадстаўлены на экспазіцыі, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі", - адзначыў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Павел Сапоцька.

Экспазіцыйны праект дае магчымасць паглядзець на гісторыю Вялікай Перамогі вачыма ваенных картографаў, тапографаў і геадэзістаў. Мензулы, нівелір, тэадаліт, нівелірныя рэйкі - гэтыя прыборы выкарыстоўваліся ваеннымі тапографамі для палявых вымярэнняў, якія выкарыстоўваліся ў распрацоўцы графічных баявых дакументаў і забяспечвалі імі войскі.

"Тапаграфічная карта - асноўны дакумент, які змяшчае дакладны, падрабязны і наглядны малюнак прасторавых аб'ектаў, якія адлюстроўваюцца ў пэўнай сістэме каардынатаў і маюць колькасныя і якасныя характарыстыкі. Гэта забяспечвае атрыманне дакладнай і зразумелай інфармацыі аб мясцовасці", - растлумачыў дырэктар ГП "Белгеадэзія" Сяргей Забагонскі.

Военные топографы сражались линейкой, карандашом, нивелиром, кипрегелем
© Photo : предоставлено организаторами выставки
Ваенныя тапографы змагаліся лінейкай, алоўкам, нівелірам

Ён адзначыў, што карты патрэбныя для рашэнняў вялікага круга задач, у тым ліку ў інтарэсах абароны і бяспекі краіны.

"У гады Вялікай Айчыннай вайны, калі тапаграфічныя карты з'яўляліся адным з найважнейшых дакументаў пры кіраванні войскамі, ваенныя геадэзісты і тапографы сумесна з грамадзянскімі спецыялістамі галоўнага ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі зрабілі адвучальны ўнёсак у Перамогу", - падкрэсліў Сяргей Забагонскі.

Маршрут, які начарцілі немцы ў 1944 годзе

Першая тапаграфічная карта ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з'явілася ў 1949 годзе.

"Гэта была карта ад партызанскага атрада імя Громава, брыгады "Буравеснік" Мінскай вобласці, зробленая самастойна. Сёння ў нашым музеі больш за 500 асобнікаў тапаграфічных карт, з іх 350 сапраўдныя", - распавёў дырэктар музея Уладзімір Варапаеў.

Кипрегели, мензулы, нивелир, теодолит, нивелирные рейки - эти приборы применялись военными топографами для полевых измерений
© Photo : предоставлено организаторами выставки
Мензулы, нівелір, тэадаліт, нівелірныя рэйкі - гэтыя прыборы выкарыстоўваліся ваеннымі тапографамі для палявых вымярэнняў

Частка экспанатаў з фондаў музея заняла годнае месца ў экспазіцыі. Адзін з іх - карта Клецкага і Нясвіжскага раёнаў, скапіраваная ў 1941 годзе падпольшчыкам Іванам Новікам, які быў расстраляны ў студзені 1942-га года.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў перадаў для экспазіцыі дзве арыгінальныя карты з сямейнага архіва.

Адна з іх - карта БССР з пробнага накладу Вялікага савецкага атласа свету, падпісаная ў друк у снежні 1939 года.
"На ёй пазначаныя адміністрацыйныя межы тады яшчэ 10 абласцей рэспублікі. На адваротным баку карты ёсць гістарычная пазнака пра тое, што ў 1942 годзе яна трапіла ў рукі ворагам. На другой нямецкай карце "Дарогі Варшава-Масква", выдадзенай у красавіку 1944 года, контур заходняй дзяржаўнай мяжы Савецкага Саюза можна ўбачыць толькі па канчатках чырвоных ліній аўтадарог. Да адной з найбуйнейшых ваенных аперацый "Баграціён" заставалася ўсяго пару месяцаў, ворага ўжо магутна ціснулі да зыходных рубяжоў, але ў рэйху па-ранейшаму не жадалі адмаўляцца ад сваіх планаў на перадзел свету", - распавялі ў камітэце.

Андрэй Гаеў лічыць, што асноўная ідэя экспазіцыі заключаецца ў тым, каб паказаць гераічны ўклад ваенных геадэзістаў, картографаў, тапографаў у справу агульнай Перамогі.

Основная идея экспозиции - показать героический вклад военных геодезистов, картографов, топографов в дело общей Победы
© Photo : предоставлено организаторами выставки
Асноўная ідэя экспазіцыі - паказаць гераічны ўнёсак ваенных геадэзістаў, картографаў, тапографаў у справу агульнай Перамогі

"Ёсць такі выраз: "Любая вайна немагчымая без карты і яна пачынаецца з карты". Я б сказаў, што і Перамога немагчымая без карты, таму што яе значэнне падчас баявых дзеянняў прыраўноўваецца да баявой зброі", - кажа старшыня Дзяржкаммаёмасці.

Карты, як баявая зброя

Унікальныя дакументы для экспазіцыі перадалі многія арганізацыі.

"Там прадстаўлены карты з IV тома Вялікага гістарычнага атласа Беларусі, у тым ліку і старонкі Генеральнай карты, па якой можна прасачыць геаграфію знішчэння некаторых населеных пунктаў, якія не былі адноўлены", - распавяла дырэктар РУП "Белкартаграфія" Іна Шлык.

Уникальные документы для экспозиции передали многие организации
© Photo : предоставлено организаторами выставки
Унікальныя дакументы для экспазіцыі перадалі многія арганізацыі

На выставе таксама можна ўбачыць рэчы генерала арміі Аляксея Антонава з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея, раней неапублікаваныя матэрыялы з архіва навігацыйна-тапаграфічнага ўпраўлення Генеральнага штаба ВС, картаграфічныя матэрыялы з Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных.

"Мы лічым іх паўнавартаснымі сімваламі барацьбы і ўрачыстасці свету", - сказаў аб экспанатах выставы Павел Сапоцька.

Арганізатары экспазіцыі адзначаюць, што за мінулыя дзесяцігоддзі пра падзеі ваеннага часу было напісана і знята шмат розных матэрыялаў, аднак пра ўклад ваенных геадэзістаў, тапографаў і картографаў вядома не так шмат.

О вкладе в Победу военных топографов известно не так и много
© Photo :
Пра ўнёсак у Перамогу ваенных тапографаў вядома не так і шмат

Праект "#Дакладнасць. Свет ваенных тапографаў" зможа папоўніць гэты прабел, тым самым аддаўшы даніну памяці стваральнікам карт. Бо на фронце значэнне карты прыраўноўвалася да баявой зброі.

Каб наведаць экспазіцыю віртуальна, трэба перайсці па спасылцы, скарыстаўшыся QR-кодам, альбо зайшоўшы на сайты Дзяржкаммаёмасці і Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

У Нацыянальным гістарычным музеі выстава будзе пахадзіць да 4 ліпеня.

38
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Петыцыю за адмену выпускных экзаменаў падпісалі больш за 6,5 тысяч беларусаў

Петыцыю за адмену выпускных экзаменаў падпісалі больш за 6,5 тысяч беларусаў

0
(абноўлена 15:56 24.05.2020)
Адпаведны зварот накіруюць як у Міністэрства адукацыі Беларусі, так і ў Адміністрацыю прэзідэнта.

МІНСК, 24 мая - Sputnik. Петыцыю з заклікам адмяніць выпускныя іспыты ў школах Беларусі падпісалі больш за 6,5 тысяч чалавек, паведамляе Sputnik.

Міністэрства адукацыі, нягледзячы на ​​распаўсюд каронавіруса, вырашыла не пераносіць выпускныя іспыты ў беларускіх школах.

Пасля гэтага на анлайн-платформе з электроннымі петыцыямі з'явіўся адкрыты ліст у Міністэрства адукацыі і да прэзідэнта.

Чыноўнікаў просяць ацаніць бягучую сітуацыю і адмовіцца ад правядзення выпускных экзаменаў пасля дзевятых і адзінаццатых класаў. Таксама ў петыцыі заклікаюць праводзіць уступныя выпрабаванні не раней чым 1 жніўня.

"Арганізаваць у школах, гімназіях і ліцэях перад пачаткам 2020/21 навучальнага года вочныя і (або) дыстанцыйныя заняткі для ўсіх жадаючых па дадатковым вывучэнні і паўтору матэрыялу за чацвёртую чвэрць 2019/20 навучальнага года", - гаворыцца ў петыцыі.

Таксама ў петыцыі заклікаюць ініцыяваць унясенне тэрміновых зменаў у заканадаўства, якое рэгулюе сферу адукацыі, якія дазволяць праводзіць урокі і экзамены ў дыстанцыйнай форме і па выніках такіх урокаў і экзаменаў выстаўляць ацэнкі. Нагадаем, у дзеючым Кодэксе аб адукацыі паняцці "дыстанцыйнае навучанне" няма.

Зварот ужо падпісалі больш за 6,5 тысяч чалавек. Збор подпісаў працягваецца.

Нагадаем, раней у Мінадукацыі заяўлялі пра тое, што пры правядзенні выпускных іспытаў будуць выконвацца ўсе меры засцярогі. Правядзенне выпускных вечароў было адменена, аднак атэстаты ўсё роўна будуць выдаваць ва ўрачыстай абстаноўцы. Некалькі зменены тэрміны правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) - яно пачнецца на два тыдні пазней, чым павінна было.

0
Тэги:
Беларусь, Экзамены, Адукацыя
Тэмы:
Абітурыент - 2020