Крыс Прэтт і Том Хіддлстан на прэм'еры Мсціўцы: Вайна бясконцасці

Новыя "Мсціўцы" ў першыя дні пракату ўсталявалі рэкорд па зборах

31
(абноўлена 13:27 02.05.2018)
Ужо ў першы тыдзень новыя "Мсціўцы" сабралі ў свеце звыш 700 мільёнаў долараў - такіх высокіх вынікаў не было ні ў аднаго фільма раней.

МІНСК, 2 мая — Sputnik. Фантастычны баявік студыі Marvel "Мсціўцы: вайна бясконцасці" пабіў рэкорд касавых зборах у першы тыдзень пасля прэм'еры, сведчаць дадзеныя амерыканскіх кінадыстрыбьютараў.

Фантастычны баявік "Мсціўцы" выйшаў на экраны ў ЗША і многіх іншых краінах у канцы мінулага тыдня. Гледачы ў Беларусі і Расіі ўбачаць блокбастар з 3 мая.

У першыя жа дні шырокага пракату "Мсціўцы" ўсталявалі рэкорд па касавых зборах. Па стане на раніцу 2 мая, агульныя зборы баевіка перавысілі 725 мільёнаў долараў — такім чынам, цяпер гэтая стужка мае самы паспяховы старт у гісторыі кінематографа.

Па падліках аналітыкаў, новыя "Мсціўцы" могуць стаць самымі прыбытковымі з усёй серыі і сабраць звыш палутара мільярдаў долараў у пракаце.

Рэкордным касавым зборам спрыяюць і станоўчыя водгукі на новых "Мсціўцаў". Так, ацэнка гледачоў на партале Rotten Tomatoes складае 92%, а на iMDB — дзевяць з дзесяці, што з'яўляецца вельмі высокай адзнакай для фільмаў пра супергерояў.

Згодна з анатацыяй карціны, у новых "Мсціўцах" Тоні Старк, Тор, Капітан Амерыка, Халк, Чорная Удава і іншыя супергероі будуць вымушаныя змагацца з міжгалактычным тытанам Танасам.

31
Тэги:
Прэм'ера, кіно, "Мсціўцы: вайна бясконцасці" (фільм), Marvel
Каментары