Многія работы настолькі эмацыйныя, што іх не рэкамендуюць паказваць дзецям

"Здымкі пранімаюць да костак": у Гродне адкрылася выстава лепшых фота свету

14
(абноўлена 14:45 04.05.2018)
Гродна стаў першым рэгіянальным горадам, у якім вырашылі паказаць працы лепшых фатографаў свету, затым выстава паедзе ў Мінск.

ГРОДНА, 3 мая — Sputnik. Больш за сотню здымкаў лепшых фатографаў свету паказваюць жыхарам і турыстам у Гродне. Наведаць выставу World Press Photo гродзенцы змогуць бясплатна з 3 па 17 мая ў гандлёвым цэнтры OldCity.

Гродзенская выставачная пляцоўка стала першым сярод рэгіёнаў Беларусі месцам, куды арганізатары World Press Photo прывезлі 130 лепшых прац, прызнаных лепшымі фатаграфіямі 2017 года. Толькі праз два тыдні палотны зноў запакуюць і перавязуць у Мінск у культурную прастору "ЦЭХ".

Выставка World Press Photo впервые приехала в региональный город
© Фото : маркетинг OldCity
Выстава World Press Photo упершыню прыехала ў рэгіянальны горад

Атрыум OldCity за пару гадзін да афіцыйнага адкрыцця ператварыўся ў арт-галерэю. Публіка, якая прыйшла глядзець, захапляцца, абурацца, адчуваць эмоцыі змянілася. Удумлівасць гледачоў — першае, на што звярталі ўвагу навакольныя.

Вставка будет работать бесплатно в течение двух недель
© Фото : маркетинг OldCity
Выстава будзе працаваць бясплатна на працягу двух тыдняў

Сярод гасцей выставы былі і тыя, хто спецыяльна прыйшоў, і выпадковыя наведвальнікі гандлёвага цэнтра. Многія падоўгу затрымліваліся ля фатаграфій, уважліва чыталі тлумачальныя запіскі. Бо ў кожнага здымка — свая гісторыя, якая часам чапляе мацней, чым малюнак.

"Адчуванне, што тут дзве выставы Адну ты бачыш, калі глядзіш на фотаздымак, напрыклад, на насарога ці на маленькіх афрыканскіх дзяўчынак. Другую перажываеш унутры, калі чытаеш тлумачэнне побач з фота. Разумееш, што гісторыя гэтай фатаграфіі значна глыбейшая…", — падзяліўся ўражаннямі адзін з наведвальнікаў выставы.

Посетители надолго задерживались у каждого снимка
© Фото : маркетинг OldCity
Наведвальнікі надоўга затрымліваліся каля кожнага здымка

Другая наведвальніца выставы дадала, што была рада, даведаўшыся, што лепшыя фота сусветных фатографаў упершыню прыехалі ў Гродна.

"Гэта неверагоднае па сіле апусканне ў чужыя лёсы, Нехаця ўяўляеш, што павінен быў зрабіць фатограф, каб зняць такое. Гэта пранімае да самых касцей", — каментуе дзяўчына.

Фотаконкурс World Press Photo 2018 сабраў 4 548 фатографаў з 125 краін, якія заявілі на конкурс 73 044 выяваў. Журы, у склад якога ўвайшлі аўтарытэтныя фатографы з усёй планеты, адзначылі лепшых у васьмі намінацыях.

На выставке представлено 130 работ фотографов из всего мира
© Фото : маркетинг OldCity
На выставе прадстаўлена 130 работ фатографаў з усяго свету

"Падзеі такога ўзроўню ў Гродне — магчымасць у чарговы раз пазіцыянаваць краіну і ў Гродзенскі рэгіён, як тэрыторыю, якая ідзе ў нагу з сучаснымі трэндамі, паказаць, што нашы жыхары цікавяцца сусветнымі падзеямі і разбіраюцца ў фотамастацтве", — распавёў маркетолаг гандлёвага цэнтра OldCity Сяргей Іваноў.

Выставкой заинтересовались не только горожане, но и туристические фирмы, которые привозят безвизовых туристов в Гродно
© Фото : маркетинг OldCity
Выставай зацікавіліся не толькі гараджане, але і турыстычныя фірмы, якія прывозяць бязвізавых турыстаў у Гродна

Іваноў дадаў, што фотавыстава Word Press Photo і падобныя да яе, дапаможа палепшыць турыстычную прывабнасць бязвізавага Гродна. Яшчэ на этапе падрыхтоўкі многія беларускія і замежныя турыстычныя агенцтвы і кампаніі выказалі зацікаўленасць пашырыць экскурсійныя маршруты да гандлёвага цэнтра, каб зрабіць выставу Word Press Photo адной са сваіх эксклюзіўных турыстычных прапаноў.

У микрофона куратор выставки И Вэнь Ся
© Фото : маркетинг OldCity
Каля мікрафона куратар выставы І Вэнь Ся

Фотавыстава Word Press Photo ў Гродне і ў Мінску арганізавана пры падтрымцы  Пасольства Каралеўства Нідэрландаў у Польшчы. З 3 па 17 мая работы адкрыты для гледачоў у Гродне. Уваход бясплатны.

Арганізатары просяць быць пільнымі і ўлічыць, што ўзроставае абмежаванне выставы 18+. Пасля дэманстрацыі ў Гродне экспазіцыя пераедзе ў Мінск.

14
Тэги:
фотавыстава, Гродна
Каментары