Чарга з жадаючых паласавацца салдацкай кашай

Ваенны аркестр і салдацкая каша: "Дудуткі" запрашаюць на свята Перамогі

10
(абноўлена 12:32 08.05.2018)
Гасцям абяцаюць адмысловую праграму са спевамі і танцамі ваенных гадоў, а таксама з выступленнем сіл спецыяльных аперацый.

МІНСК, 8 мая — Sputnik. Музей старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" рыхтуе адмысловую праграму для святкавання 73-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамілі Sputnik арганізатары.

Праграма свята пачнецца а 12-й з выстыплення ваеннага аркестра. Гасцей чакаюць паказальныя выступленні сіл спецыяльных аперацый, а таксама песні і танцы ваенных гадоў. Акрамя таго, наведвальнікі комплексу змогуць пачаставацць салдацкай кашай.

Дабрацца да комплексу можна на аўтобусе № 323 Мінск-Дудуткі.

Святочныя мерапрыемствы ў гэты дзень пройдуць па ўсёй Беларусі. Так, у Мінску, на галоўных гарадскіх пляцоўках — каля Палаца спорту і на плошчы Перамогі — пройдуць канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы, будуць даступныя розныя забаўляльныя зоны, пачастункі, а таксама стануць працаваць выставы-кірмашу з творамі беларускіх майстроў.

10
Тэги:
Дзень Перамогі, Музейны комплекс "Дудуткі", Беларусь
По теме
Дзень Перамогі 2018
Каментары