Спявачка Юлія Самойлава

Расія ўпершыню ў гісторыі не прайшла ў фінал "Еўрабачання"

37
(абноўлена 17:16 11.05.2018)
Другая дзесятка фіналістаў папулярнага конкурсу вызначылася ў чацвер. Прадстаўніца Расіі трапіць у фінал "Еўрабачання" не змагла.

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Прадстаўніца Расіі на папулярным песенным конкурсе "Еўрабачанне 2018" Юлія Самойлава не змагла прайсці ў фінал шоу па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы.

Другі паўфінал "Еўрабачання" адбыўся ў чацвер у Лісабоне. За дзесяць "пуцёвак" у фінал папулярнага шоу змагаліся прадстаўнікі 18 краін, у тым ліку і Расіі, якую прадстаўляла Юлія Самойлава.

Па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы вызначылася дзесятка фіналістаў конкурсу. Юліі Самойлавай, якая выконвала песню I will not break, не ўдалося прайсці кваліфікацыю. Такім чынам, Расія ўпершыню не змагла прайсці ў фінал "Еўрабачання" за ўвесь час удзелу ў ім расійскіх артыстаў.

Нягледзячы на вынікі паўфіналу, многія прыхільнікі спяшаюцца суцешыць Самойлаву ў сацыяльных сетках і адзначыць тое, што яна выступала ўпэўнена і годна.

З другога паўфіналу ў фінал шоу прайшлі прадстаўнікі наступных краін: Сербіі, Малдовы, Венгрыі, Украіны, Швецыі, Аўстраліі, Нарвегіі, Даніі, Славеніі і Нідэрландаў.

Гранд-фінал папулярнага песеннага конкурсу адбудзецца ў Лісабоне 12 мая. Краіна — пераможца шоу атрымае права правесці наступнае "Еўрабачанне" ў сябе. Фаварытамі конкурсу букмекеры сёння называюць артыстаў з Кіпра, Ізраіля і Францыі.

37
Тэги:
Еўрабачанне 2018, Юлія Самойлава, Лісабон, Партугалія
По теме
Фанаткі Alekseev вырашылі абвясціць "Еўрабачанню" байкот
Прадзюсар Alekseev пракаментаваў вынік спевака на "Еўрабачанні"
Букмекеры змянілі прагноз на пераможцу "Еўрабачання 2018"
Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне 2018"
Каментары