Пераможцай Еўрабачання 2018 стала Нета Барзілай з Ізраіля

Пераможцай "Еўрабачання 2018" стала Нета Барзілай з Ізраіля

54
Спявачку Нету Барзілай падтрымалі як члены прафесійнага журы, так і тэлегледачы з усёй Еўропы.

МІНСК, 13 мая — Sputnik. Спявачка з Ізраіля Нета Барзілай перамагла ў конкурсе песні "Еўрабачанне 2018" па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы.

Фінал 63-га конкурсу песні "Еўрабачанне 2018" адбыўся ў ноч з суботы на нядзелю ў Лісабоне. За перамогу ў шоу змагаліся прадстаўнікі 26 краін.

Па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы пераможцам стала спявачка з Ізраіля Нета Барзілай. Перамогу ёй прынесла песня Toy. Запомнілася гледачам не толькі сама кампазіцыя, але і манера выканання: Нета "кудахтала" і пацешна прыскоквала пад сваю песню.

У тройку лідэраў таксама ўвайшлі прадстаўнікі Кіпра і Аўстрыі. Што характэрна: у многіх выпадках ацэнкі журы і тэлегледачоў прыкметна адрозніваліся, аднак і тыя, і тыя сышліся ў высокіх адзнаках нумару Ізраіля. Цікава, што за некалькі месяцаў да конкурсу менавіта Барзілай букмекеры называлі відавочнай фаварыткай конкурсу.

"Наступны раз у Ерусаліме", — заявіла Нета Барзілай пасля перамогі ў "Еўрабачанні".

Перамога ў "Еўрабачанні" дае права правесці наступнае шоу у сваёй краіне. У выпадку з Ізраілем гэтае пытанне стаіць востра, улічваючы спрэчны статус Ерусаліма. Вызначаць сталіцу "Еўрабачання-2019" ізраільскія тэлевяшчальнікі будуць сумесна з Еўрапейскім вяшчальным саюзам.

54
Тэги:
Еўрабачанне, Нета Барзілай, Лісабон, Партугалія
Каментары