Названы лепшы артыст года па версіі часопіса Billboard

© REUTERS / Mario AnzuoniБрытанскі выканаўца Эд Шыран
Брытанскі выканаўца Эд Шыран - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За ўзнагароды змагаліся хіп-хоп выканаўца Дрэйк, рэпер Кендрык Ламар, выканаўца Бруна Марс і спявачка Тэйлар Свіфт.

МІНСК, 21 мая — Sputnik. Брытанскі музыкант Эд Шыран названы "Лепшым артыстам" мінулага года на 25-м штогадовым уручэнні прэміі Billboard Music Awards.

Цырымонія, якую праводзіць музычны часопіс Billboard, адбылася ў амерыканскім Лас-Вегасе.

Бруна Марс атрымаў тры статуэткі на Грэмі - Sputnik Беларусь
Трыўмфатарам "Грэмі-2018" стаў Бруна Марс

Усяго Шыран быў намінаваны на 15 узнагарод. З іх ён атрымаў шэсць, у тым ліку як лепшы выканаўца сярод мужчын. Ён таксама быў прызнаны лепшым артыстам, песні якога гучаць па радыё, і самым прадаваным музыкам — лепшым радыёхітом названая яго кампазіцыя Shape of You.

Уладальнікамі амерыканскай музычнай прэміі Billboard Music Awards у гэтым годзе таксама сталі амерыканскі рэпер Кендрык Ламар і яго суайчыннік Бруна Марс, а лепшай выканаўцай па выніках года назвалі амерыканскую поп-зорку Тэйлар Свіфт.

Пры гэтым, як адзначылі СМІ, Шыран не з'явіўся на цырымонію для таго, каб атрымаць узнагароды асабіста. Раней, у студзені 2018 года, калі ён атрымаў дзве "Грэмі", Шыран не прысутнічаў на мерапрыемстве, патлумачыўшы гэта тым, што "проста праспаў". Аднак на гэты раз музыкант знаходзіўся ў канцэртным туры па Ірландыі.

Шыран атрымаў вядомасць пасля выхаду дэбютнага альбома пад назвай "+" у 2011 годзе. Праз тры гады яго пласцінка "X" была названая "Лепшым брытанскім альбомам" на цырымоніі ўручэння музычных прэмій BRIT Awards.

За свае дасягненні ў галіне музыкі ў мінулым годзе ён стаў кавалерам ганаровага Ордэна Брытанскай імперыі. У гэтым годзе Шыран стаў лаўрэатам музычнай прэміі Brit Awards у намінацыі "Сусветнае прызнанне". Брытанец таксама ўзначаліў топ-10 сусветных выканаўцаў 2017 года.

Нагадаем, што штогадовая прэмія Billboard Music Awards была заснаваная ў 1989 годзе, а першая цырымонія ўручэння ўзнагарод адбылася праз год. Разам з Grammy і American Music Awards яна ўваходзіць у тройку вядучых музычных прэмій ЗША.

Стужка навiн
0