Мастацкая кераміка майстроў з Талочына

Майстры з ўсёй Беларусі прадставяць свае вырабы ў Мінску

41
(абноўлена 09:39 26.05.2018)
Дзесяць год запар на прыканцы мая ў Мінску адбываецца Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Вясновы букет ". Карэспандэнт Sputnik Ларыса Мятлеўская расказвае, чаму варта наведаць цікавае мерапрыемства.

Надзвычай маляўнічае свята чакаюць многія мінчане і госці сталіцы. За доўгія гады фестываль з звычайнага кірмаша пераўтварўся ў сапраўднае свята спеўнага мастацтва.

Сёлета Х Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Вясновы букет " пройдзе 26 мая ў самым цэнтры беларускай сталіцы.

Скураныя вырабы майстроў з Віцебску
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Скураныя вырабы майстроў з Віцебску

У чарговы  раз на фестываль з'едуцца каля 400 народных майстроў з усёй Беларусі, каб прадставіць плён сваёй працы і вызначыць лепшых.  На плошчы каля Ратушы будуць прадстаўлены ўсе вобласці, і кожная з іх будзе мець сваю пляцоўку або этнаграфічна-мастацкі падворак, дзе будуць размешчаны на продаж рамесныя вырабы.  На кожным з іх напрацягу дня будуць адбывацца цікавыя конкурсы і майстар-класы народных рамёстваў, а фальклорныя калектывы, якія прыедуць разам з майстрамі, пасля выступлення на сцэне працягнуць знаёміць са сваёй творчасцю наведвальнікаў кірмаша. Дарэчы  работа рамесных падворкаў будзе ацэньвацца ў 9 намінацыях кампетэнтным журы, а пераможцы атрымаюць памятныя падарункі.

Напрацягу 26 год майстроў з усёй Беларусі аб'ядноўвае  Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці, якім нязменна кіруе Яўген Сахута. Саюз быў створаны ў 1992 годзе. Сёння ў ім прадстаўлены ўсе віды беларускіх рамёстваў, у тым ліку і тыя, што былі за савецкім часам амаль забытыя і адроджаны майстрамі Саюза. Гэта гліняная цацка, выцінанка, кавальства, нізанне бісерам, апрацоўка бяросты.

Ульяна Пятроўна Віннік з Гомельшчыны
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Ульяна Пятроўна Віннік з Брэсцкай вобласці

Як і ў мінулыя гады, на кірмашы можна будзе пабачыць практычна ўсе віды традыцыйных мастацкіх рамёстваў: разьбярства, ганчарства, ткацтва, вышыўка, карункапляценне, кавальства, выцінанка, роспіс, ювелірнае мастацтва. У выставе будуць удзельнічаць дэлегацыі з усіх абласцей Беларусі.

Арганізатарамі фестывалю-кірмашу "Вясновы букет" сталі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз майстроў народнай творчасці" і Упраўленне культуры Мінгарвыканкама.

41
Каментары