Красаванне рададэндрана, архіўнае фота

У Батанічным садзе квітнеюць рададэндраны і праходзяць модныя паказы

30
(абноўлена 15:47 27.05.2018)
На працягу ўсіх выходных у сталічным Батанічным садзе праходзяць модныя паказы, арганізаваныя Нацыянальнай школай прыгажосці.

МІНСК, 27 мая — Sputnik. Модныя калекцыі дэманструюць у рамках фестывалю "Сэрца з кветак", на якім можна таксама ўбачыць квітнеючыя рададэндраны.

Подыум размясціўся прама каля галоўнай аранжарэі. Свае калекцыі тут прадстаўляюць такія дызайнеры і брэнды, як Anastasiya Falkovich, TOTALLOOK, Марына Баніфацьева, "Світанак", Антаніна Сурыновіч, Валерыя Крыса, Наталля Церашкова і іншыя.

На фестывалі арганізавана забаўляльная праграма для гасцей. У прыватнасці, выступаюць творчыя калектывы, музыканты.

На працягу ўікэнда можна было ўбачыць моладзевыя і дзіцячыя калекцыі, але скончыцца модны марафон толькі ўвечары ў панядзелак: у Нацыянальнай школе прыгажосці ў гэты дзень прадэманструюць круізную і пляжную калекцыі для дарослых.

30
Тэги:
рададэндран, мода, Адзенне, Нацыянальная школа прыгажосці, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Мінск, Беларусь
Каментары