Палац Hумянцавых-Паскевічаў у музей Краіна міні

Музей "Краіна міні" распрацаваў адмысловыя стыкеры з выявамі экспанатаў

43
(абноўлена 17:52 30.05.2018)
Аўтарства стыкерпаку належыць папулярнаму беларускаму мастаку Міці Післяку.

МІНСК, 30 мая — Sputnik. Музей мініяцюр "Краіна міні" падрыхтаваў для сваіх наведвальнікаў і проста аматараў цікавых дызайнерскіх ідэй стыкерпак з выявамі сваіх экспанатаў, паведамляецца на афіцыйнай старонцы ўстановы ў Фэйсбуку.

Выкарыстоўваць крутыя стыкеры можна дзе заўгодна, нават на ноутбуку ці смартфоне. Дарэчы, атрымаць іх можна абсалютна бясплатна да канца чэрвеня. Для гэтага дастаткова проста прыйсці ў музей і назваць адмысловы прома-код  — "Післяк".

"Краіна міні" — не першы з беларускіх музеяў, які далучыўся да трэнда. Напачатку гэтага года з'явіўся telegram-стыкерпак з творамі з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея. Ідэю рэалізаваў мастак Максім Восіпаў.

"Мы рады, што нашы наведвальнікі могуць не толькі атрымліваць асалоду ад твораў мастацтва, але пераносіць іх у свае будні. Інтэрактыўныя формы ўзаемадзеяння з музейнымі фондамі могуць падацца вельмі рэзкімі, калі з'яўляюцца ўпершыню. Пераклад мастацкага твора з плоскасці эстэтычнага ўспрымання ў поле мовы зносін — вельмі тонкая грань", — ухваліў ідэю дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў.

43
Тэги:
Музей "Краіна міні", Міця Післяк, Мінск, Беларусь
Каментары