Кіно на адкрытым паветры можна будзе глядзець у Мінску па суботах

© PixabayКінатэатр на адкрытым паветры, архіўнае фота
Кінатэатр на адкрытым паветры, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першы кінасеанс у дворыку гатэля "Манастырскі" можна будзе паглядзець 9 чэрвеня.

МІНСК, 6 чэр — Sputnik. Кінасеансы на адкрытым паветры будуць праходзіць па суботах у Мінску на тэрыторыі Верхняга горада, паведамілі ў "Кінавідэапракаце".

Праект Open air CINEMA стартуе 9 чэрвеня, штотыдзень па вечарах у дворыку гатэля "Манастырскі" мінчанам і гасцям будуць дэманстравацца кінакарціны розных жанраў. Уваход вольны, пачатак а 21:30.

Медытацыя, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Ёга ў парку і рок-хіты ад аркестра: куды пайсці ў будні 4-8 чэрвеня ў Мінску

Ужо 9 чэрвеня ў рамках свята "Дзень шматнацыянальнай Расіі" гледачам пакажуць савецкую лірычную камедыю рэжысёра Георгія Данелія "Я крочу па Маскве", знятую ў СССР у 1963 годзе. Фільм апавядае пра прыгоды мантажніка Валодзі з Сібіры, які спыніўся праездам у Маскве, і яго новых прыяцеляў.

У мінулым годзе праект праходзіў у Верхнім горадзе з ліпеня па верасень. Вечарамі пятніцы і суботы гледачы маглі паглядзець фільмы розных жанраў, ад падборкі італьянскіх кароткаметражак да вестэрнаў. Арганізатарам мерапрыемства выступае УП "Кінавідэапракат" пры падтрымцы Мінгарвыканкама.

Падобныя праекты папулярныя і ў іншых краінах. Шырокую вядомасць атрымалі прагляды фільмаў пад адкрытым небам у Аўстраліі і ЗША. Сетка кінатэатраў пад адкрытым небам ёсць у розных гарадах Германіі. А ў краінах з халодным кліматам (да прыкладу, у Фінляндыі) паказы часам праходзяць на снезе.

Стужка навiн
0