Уладзімір Дубоўка (у цэнтры) разам з членамі рэдакцыі Узвышша

Памятны знак Уладзіміру Дубоўку з’явіцца ў Пастаўскім раёне

24
(абноўлена 11:35 08.06.2018)
Адкрыццё пройдзе ў рамках міжнароднага фестывалю народнай музыкі, які сёння распачаўся ў Паставах.

МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Памятны знак у гонар беларускага паэта, празаіка і мовазнаўцы Уладзіміра Дубоўкі з'явіцца на яго радзіме — у вёсцы Агароднікі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, паведамілі Sputnik у Пастаўскім райвыканкаме.

Сёння ў Паставах стартаваў міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік". Мерапрыемства прысвечана Году малой радзімы і будзе доўжыцца тры дні.

У Паставах выступяць музыкі з усіх абласцей Беларусі, а таксама з Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі і нават Індыі. У гэтым годзе выступы народных калектываў аб'яднаныя дэвізам "Дуда — покліч часу".

Чакаецца, што ў святочных мерапрыемствах прымуць удзел каля 400 чалавек — будуць працаваць дзесяць пляцовак у Паставах і яшчэ пяць у вёсках і аграгарадках.

24
Тэги:
Уладзімір Дубоўка, Пастаўскі раён Віцебскай вобласці
По теме
Сядзіба дзеда Бая - казачныя персанажы Уладзіміра Дубоўкі
Алексіевіч прафінансавала выданне біяграфіі Уладзіміра Дубоўкі
"Узвышша" і сусветны вопыт
Каментары