МІНСК, 12 чэр — Sputnik. "Свята сонца" — этнафестываль, які адкрывае летні сезон у Беларусі, ужо ў трэці раз пройдзе на тэрыторыі музейнага комплексу Дудуткі, у 40 кіламетрах ад Мінска. Галоўная тэма фестывалю — Купалле, а паколькі адзін з сімвалаў гэтага свята — агонь, арганізатары абяцаюць шмат запальнай музыкі і конкурс фаер-шоу.
"Музычная частка будзе ўпершыню праходзіць на дзвюх сцэнах. Першая сцэна працуе з самай раніцы да трох гадзін дня, і потым пачынаецца галоўная, на якой будуць выступаць хэдлайнеры", — распавядае Аляксандр Рак, арганізатар этнафэсту, кіраўнік экстрым-тэатра "Берсерк".
Склад музычных гуртоў, якія выступяць на фестывалі, вельмі разнастайны: са сцэны прагучаць як фолкавыя кампазіцыі, так і рок, этніка, эмбіент. Спіс хэдлайнераў уражвае: Volski, фолк-гурт з Санкт-Пецярбурга "Тролль гнет ель", "Яварына", PAWA, Re1ikt, Кацярына Ваданосава і іншыя.
Удзельнік гурта беларускай сярэднявечнай музыкі PAWA Сяргей Шаўчэнка паабяцаў здзівіць новымі песнямі: "Прадставім новыя песні, прадставім новых удзельніц — у нас змяніўся склад. Таксама ў міжсезонне мы папрацавалі з незвычайным для нас аўтарскім матэрыялам, самі пісалі тэксты".
Тэатр "Яварына" выступіць адразу на абедзвюх пляцоўках — і навучыць гасцей фестывалю танцаваць народныя танцы.
"Чым такі від зносін з гледачом эфектыўны — танцы вельмі простыя. Таму нашы танцоры, збіраючы і запрашаючы людзей паўдзельнічаць у нашай праграме, вельмі хутка тлумачаць людзям, як трэба рухацца, як танцаваць, як называецца танец. Можа быць, у працэсе танца распавядаецца гісторыя, як ён ствараўся і калі", — распавядае ўдзельнік тэатра сярэднявечнай культуры "Яварына" Аляксей Барэйша.
Майстар-класы плануюцца не толькі па танцах — удзельніца фаер-шоу Lunali, які перамог на мінулым "Свяце сонца", Кацярына Шанько паабяцала навучыць упадабаным трукам любога жадаючага.
"У нас будзе выключна жывы агонь, невялікая пяціхвілінная замалёўка, трошкі гумарыстычная, трошкі адцягненая ад тэмы Купалля", — падзялілася Кацярына планамі на будучы фэст.
Акрамя музыкі і майстар-класаў, гасцей этнафэсту чакае мноства іншых актыўных забаў: ужо ў 11 раніцы пачынаюцца публічныя лекцыі, на якіх этнографы раскажуць пра паходжанне і традыцыі салярных святаў. Можна будзе пастраляць з лука і арбалета, падсілкавацца на фудкорце і нават палятаць на паветраным шары.
Скончыцца першы дзень фестывалю традыцыйнымі скачкамі праз вогнішча і шэсцем, прычым агонь для вогнішчаў будзе здабыты ўручную. Жадаючыя застацца на другі дзень фестывалю змогуць разбіць сваю палатку непадалёк ад уваходу на асноўную пляцоўку.
МІНСК, 14 сту – Sputnik. Вёска Пагост - месца ўнікальнае, з аднаго боку бяжыць паўнаводная Прыпяць, з другога закалыхвае ціхая Сцвіга. Здаецца, сама прырода настройвае палешукоў на спрадвечны традыцыйны лад.
Зіма ў вёсцы - час адмысловы. Калі ўся гаспадарка дагледжана, а ўраджай у засеках, надыходзіць пара святаў.
У чым асаблівая разыначка Шчодрага вечара ў Пагосце, даведаўся карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.
Беларускае свята "Шчодрык" заўсёды адзначаюць з 13 на 14 студзеня. Шмат гадоў таму па сутнасці так святкавалі Новы год, але змена календароў адыграла свой злы жарт з датамі. Тады звычай на Палессі выстаяў, а што будзе праз пару гадоў, пакуль незразумела.
У Пагосце і нават далёка за мяжой ведаюць Кацярыну Аляксееўну Панчэню, якая не проста дапамагла аднавяскоўцам зберагчы свае традыцыі, але і вывела іх на міжнародны ўзровень, аднак пра гэта пазней.
Кацярына Аляксееўна, як і шмат гадоў таму, абавязкова ідзе "шчадраваць". Нам яна прызнаецца, што робіць гэта з трох гадоў, а ёй ужо пераваліла за 80. Раней яна "шчадравала" і па наказе душы, і па працы. Мясцовы дом культуры знаходзіўся пад яе чулым кіраўніцтвам больш за 30 гадоў.
Зараз гады ўжо бяруць сваё, і прыбірацца ганаровай жыхарцы Жыткавіцкага раёна дапамагае новае пакаленне культурных работнікаў.
Неад'емнай часткай "Шчодрыка" застаюцца калядоўшчыкі, і тут Кацярына Аляксееўна выразна дае зразумець: "У нас радзіліся толькі на Шчодрык, а на Раство прыбіраліся калядным строем".
Сярод ражаных лічацца Мядзведзь, Сарока, Цыганка, Бусел і, вядома, Каза, як галоўны персанаж.
Цікава, што ў іх ліку вы не ўбачыце ні аднаго дарослага, толькі дзяцей розных школьных узростаў.
Аказваецца, так "нашчадкам перадаем, каб не забываліся", патлумачыла Кацярына Аляксееўна. Раней па вёсцы сапраўдныя цягнікі з саней ездзілі "шчадраваць", а цяпер сабраўся толькі маленькі паравозік з дзетак і работніц культурнай сферы.
Дзякуючы ім, у XXI стагоддзі можна ўбачыць, як беларусы сотні гадоў таму адзначалі надыход Новага года.
"Шчадрэц колісь звалі - Васілей, Стары Новы год. Гэтя ўжо другая куцця, таму што Раство - першая куцця. На Хрышчэнне будзе трэццяя куцця. Усе абрады ў нас звязаныя са збажыною", - уводзіць у курс справы Кацярына Аляксееўна.
А каб свята атрымалася, па яе словах, трэба прыгаворваць: "Пячыце ладкі, каб цяляты былі гладкі", "пячыце блінцы, каб дзеці былі, як жарабцы".
Па прызнанні самой жанчыны, "ніхто ў гэтя лезці зараз ня хоча, вось і перадаю ўсё Ірыне Торчык".
А раней па вечарах у Пагосце на "Шчадрэц" усё прыгаворвалі і рыхтаваліся, цяпер і вёска ўжо не тая, таму што людзей у ёй амаль не засталося.
Кацярына Аляксееўна распавядае, што на свята было прынята рабіць запіскі: "Хто, што думае плахое мне, хай бярэ сабе і на першым полыме, як блінцы пякці, спальвалі".
Размовы з журналістамі - гэта адно, але і "шчадраваць" камусьці трэба. Разнамасная чарада весела выкатваецца на вуліцу. На "Шчодрык" трэба абавязкова спяваць гаспадарам хаты, куды прыходзяць калядоўшчыкі.
Галоўная іх задача - зарадзіць энергіяй, каб у новым годзе і ўраджай быў, і гаспадарка квітнела.
Для гэтага прыгаворваюць "дзе каза рогам, там жыта стогам", ад такой працы Каза хутка стамляецца і падае знясіленая проста ў снег.
Такі вось непразрысты намёк гаспадарам, што трэба шчодра пачаставаць за старанні. Лепш за ўсё для гэтага, вядома, падыходзіць сала, але ў вёсцы без лішніх размоў бяруць усё, што даюць.
Так паважная працэсія ходзіць ад двара да двара, пакуль не наступіць цемра, а торба не будзе набіта усялякімі пачастункамі даверху.
Пагост - вёска па-сапраўднаму ўнікальная, мясцовыя святы па заслугах ацанілі на самым высокім узроўні.
Звычай "Юраўскі карагод" атрымаў нават статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Улады па тых часах выдзелілі казачныя 100 мільёнаў рублёў. Праўда, у Пагосце свайго "прыза" не дачакаліся і ўсе грошы роўным пластом разышліся па "культуры" Жыткавіцкага раёна.
Цяпер на чарзе грант ЮНЕСКА, і ў Пагосце перажываюць. Падтрымка мясцоваму Дому культуры павінна была прыйсці ў мінулым годзе, але пандэмія ўнесла свае праўкі ў чаканні палешукоў. Зараз у Пагосце чакаюць гэты грант, каб скласці печку і рыхтаваць пачастункі прама на вачах турыстаў, якія тонкім раўчуком ідуць на Палессе, каб пабачыць на свае вочы тое, чаго больш нідзе ўжо няма.
У Доме культуры ўсё трымаецца на плячах Ірыны Іванаўны і Ірыны Ціханаўны, якія паціху збіраюць па хатах начынне, зробленае паляшукамі шмат гадоў таму. Тут можна ўбачыць і сапраўдныя кросны, палаці, лавы, і нават самаробны пратэз нагі.
Жыццё, нягледзячы ні на што, б'е ў Пагосце ключом. Кацярына Аляксееўна не маркоціцца і, здаецца, зусім не перажывае, што будзе са "Шчодрыкам" у будучыні. На развітанне яна запэўнівае: "Не пайду я, пойдуць людзі".
Для хворых дзяцей, якія знаходзяцца ў педыятрычным аддзяленні бальніцы Сан-Паола ў Мілане, арганізавалі прыемны сюрпрыз.
Капітан Амерыка, Чалавек-павук, Халк, Жалезны чалавек, Бэтмен і Шрэк фактычна ўпалі з даху. Медперсанал і наведвальнікі бальніцы апладзіравалі шоу стоячы.
Героі мультфільмаў і коміксаў павіталі маленькіх пацыентаў з вокнаў палат, а некаторыя нават увайшлі ў педыятрычнае аддзяленне і падарылі маленькім пацыентам падарункі.
За маскамі супергерояў на самай справе хаваліся тэхнікі кампаніі па абслугоўванні і рамонце будынкаў і небаскробаў.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Парагвая зарэгістравала вакцыну супраць COVID-19 "Спутник V", паведаміў у пятніцу Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ).
Вакцыну зарэгістравалі ў рамках паскоранай працэдуры, без правядзення дадатковых клінічных даследаванняў на тэрыторыі дзяржавы. Аналагічным чынам прэпарат быў зарэгістраваны раней у Аргенціне, Балівіі, Сербіі, Алжыры, Палестыне і Венесуэле.
Пастаўкі ў Парагвай забяспечаць дзякуючы міжнародным партнёрам РФПІ ў Індыі, Кітаі, Паўднёвай Карэі і іншых краінах.
Паводле слоў гендырэктара фонду Кірыла Дзмітрыева, многія краіны Лацінскай Амерыкі зацікаўлены ў расійскай вакцыне. Ён спадзяецца, што ў бліжэйшы час "Спутник V" атрымае адабрэнне ў шэрагу іншых дзяржаў рэгіёна.
Міністэрства аховы здароўя Расіі ў жніўні зарэгістравала першую ў свеце вакцыну для прафілактыкі COVID-19, распрацаваную цэнтрам імя Гамалеі, яна атрымала назву "Спутник V". Дырэктар цэнтра Аляксандр Гінцбург раней сказаў, што бяспека вакцыны цалкам даказаная, а эфектыўнасць "Спутник V" склала 91,4%.
Чытайце таксама: