Шэкспір на галоўнай акадэмічнай пляцоўцы Беларусі паўстане нечаканым і інавацыйным. П'еса "Сон у летнюю ноч" — не першая праца кіраўніка Навасібірскага драматычнага тэатра "Стары дом" Андрэя Прыкатэнкі з матэрыялам англійскага драматурга. Да гэтага ён паставіў на сваёй сцэне спектакль "Sociopath/Гамлет". У беларускую сталіцу рэжысёр прыехаў па запрашэнні Мікалая Пінігіна.
"Я атрымаў прапанову зрабіць нейкую працу, матэрыял мы выбіралі разам з тэатрам. Пошук матэрыялу — гэта складаны працэс, які ўяўляе сабой сукупнасць розных абставінаў — гэта павінна быць цікава не толькі мне, але і тэатру, і яго артыстам", — падкрэслівае рэжысёр.
Паводле яго слоў, праца з Шэкспірам заўсёды вельмі цікавая з-за архетыпічных сюжэтаў, якія немінуча прыцягваюць увагу гледача.
"Калі, напрыклад, зладзіць сваё вяселле ў Эрмітажы, гэта абавязкова прыцягне ўвагу вялікай колькасці людзей. Вось і з Шэкспірам прыкладна так", — тлумачыць Прыкатэнка.
Рэпетыцыі на беларускай сцэне ўжо ідуць поўным ходам, акцёрская трупа сабралася яшчэ ў красавіку. За пару месяцаў пастаноўка паспела заінтрыгаваць беларускіх тэатралаў. Чакаецца, што на час паказу Купалаўскі ператворыцца ў Калізей — гледачы будуць сядзець не толькі ў зале, бенуарах, бельэтажы, але і на сцэне.
Будуць выкарыстоўвацца і незвычайныя тэхнічныя рашэнні, мноства спецэфектаў.
Сам рэжысёр пра інавацыйнасць свайго спектакля кажа так: "Праблема некаторых тэатраў заключаецца ў доўгіх і нудных гісторыях. Як суразмоўца, на сярэдзіне размовы з якім ты ўжо разумееш, што ён меў на ўвазе. Да вельмі простых думак рэжысёры прыходзяць складанымі шляхамі, на што ў гледача проста не хапае цярпення — гэта непазбежна ў сілу змяненняў, якія адбываюцца ў сучасным свеце. Асаблівасць гэтай пастаноўкі як раз у тым, што яна будзе шматслаёвай. Глядач хутка атрымае вялікі аб'ём інфармацыі".
Па словах Прыкатэнкі, спектакль распавядае пра прыгажосць і пра тое, якая ў ёй хаваецца моц.
"Прыгажосць — гэта самае галоўнае ў жыцці, а ўсё астатняе другаснае", — упэўнены рэжысёр.
Прэм'ера запланавана на 8 верасня, і гледачам Андрэй прапануе "расслабіцца, выкінуць з галавы ўсе свае прадузятасці і паглядзець гісторыю з лёгкім сэрцам".
З Беларуссю ў Прыкатэнкі асаблівыя адносіны: яго бабуля родам з-пад Гомеля, таму расійскі рэжысёр кажа, што "карані яго тут". Акрамя таго, у Мінску ўжо бачылі яго спектакль "Мой бедны Марат" паводле п'есы Аляксея Арбузава.
Нягледзячы на гэтыя абставіны, Андрэй перакананы, што "яшчэ не ведае беларускага гледача".
"Сярод гледачоў заўсёды знойдуцца людзі цікавыя, якія любяць чытаць і шмат ведаюць. Хапае і олдскульных, калматых персанажаў, поўных якіх-небудзь уяўленняў і стэрэатыпаў. У іх галовах класіка выглядае як жахлівае заскарузлае паняцце і абмяжоўваецца парай спектакляў, якія яны бачылі. Такія нічога не ведаюць і не хочуць ведаць. Але я б не стаў рабіць з гледачоў шэрую масу — людзі розныя, і адгукаюцца яны на тое, што мы ім прапануем", — перакананы рэжысёр.
Да вечнай спрэчкі паміж класікай і сучаснымі пастаноўкамі Андрэй Прыкатэнка ставіцца талерантна — у тэатры павінна быць месца ўсім. Не важна, Чэхаў гэта ці нейкі малады драматург.
"Зрабіце спектакль актуальным, і глядач будзе на яго хадзіць", — падкрэслівае рэжысёр.
Дэмакратычную пазіцыю рэжысёр пацвярджае на ўласным прыкладзе: у планах у яго — узяцца за п'есу "З вучылішча" маладога беларускага драматурга Андрэя Іванова.
Каб не сумаваць ў пандэмію, канадскі пенсіянер адпраўляецца на прагулкі па заснежаных прасторах.
На шпацыр ён абувае снегаступы - мабыць, самае старажытнае прыстасаванне для перамяшчэння па заснежаным покрыве. Дзякуючы шырокай "падэшве", ціск на снег зніжаецца, што дазваляе шпацыраваць, не правальваючыся. А можна ствараць на снезе сапраўдныя творы мастацтва!
Перш, чым "намаляваць" узор на снезе, канадзец рыхтуе праект з дапамогай кампьютэрнай праграмы. У выніку атрымліваюцца па-сапраўднаму маштабныя праекты. Самы вялікі ўзор у дыяметры - 400 метраў!
Працы хутка растаюць, таму мужчына здымае іх з вышыні, каб і вы маглі палюбавацца гэтай прыгажосцю. Глядзіце відэа Sputnik і таксама адпраўляйцеся на шпацыр, снегу ў Беларусі зараз амаль не менш, чым у Канадзе.
Глядзіце таксама:
Конкурс мабільнай фатаграфіі Mobile Photography Awards - адзін з найстарэйшых у свеце, ён прайшоў ужо ў дзесяты раз. Адзіная ўмова для ўдзельнікаў конкурсу - фатаграфіі абавязкова павінны быць зроблены з дапамогай смартфонаў або планшэтаў.
Пераможцаў Mobile Photography Awards вызначаюць у 18 намінацыях: фотоэссе, архітэктура і дызайн, прырода, партрэты, нацюрморт, прыгоды і іншыя. Ёсць і грашовыя прэміі: уладальнік галоўнага прыза атрымлівае 3000 долараў ЗША, пераможца ў намінацыі - 500.
Арганізатары фотаконкурсу любяць цытаваць майстра фатаграфіі ХХ стагоддзя Анры Карцье-Брэссона, які сказаў: "Твае першыя 10 000 здымкаў - горшыя". З упэўненасцю можна сказаць, што аматарамі мабільнай фатаграфіі такая лічба пройдзена лёгка. Але вось ці здолелі яны скарыстацца гэтай магчымасцю і выпрацаваць свой стыль, які варты захаплення?
Глядзіце таксама:
Здымак "ON INLE LAKE" кітайскага фатографа Dan Liu, які стаў пераможцам конкурсу 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Look Back" індыйскага фатографа Rohan Sajeev, які стаў пераможцам у катэгорыі People у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Lake Baikal" іспанскага фатографа Juan Zas Espinosa, які стаў пераможцам у катэгорыі Landscapes у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Cantonese Opera II" кітайскага фатографа Queenie Cheen, які стаў пераможцам у катэгорыі Eyes of the World у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Horse Play" італьянскага фатографа Alessandra Manzotti, які стаў пераможцам у катэгорыі Black & White у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Deer Hidden in the Forest" кітайскага фатографа Jian Cui, які стаў пераможцам у катэгорыі Nature & Wildlife у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Small Town Protest" амерыканскага фатографа Stephanie Calabrese, які стаў пераможцам у катэгорыі Photo Journalism у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Untitled" кітайскага фатографа Chen Ma, які стаў пераможцам у катэгорыі Transportation у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "The New Norm" амерыканскага фатографа Leigh Darilek, які стаў пераможцам у катэгорыі Self-Portrait у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
У катэгорыі The Darkness | Noir перамагла праца "Late Night" грэчаскага фатографа George Koutsouvelis.
Здымак "Wash Water Lilies" в'етнамскага фатографа Tuan Nguyen Tan, высока ацэнены ў катэгорыі Travel & Adventure у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак з серыі "Hot Dust & The Myth of Being a Man" брытанскага фатографа Juliet Cope стаў пераможцам у катэгорыі The Photo Essay.
"Reverence" кітайскага фатографа Jinyi He - перамога ў катэгорыі Travel & Adventure.
"The Beauty of Arches" бахрэйнскага фатографа Mona Jumaan. Перамога ў намінацыі Architecture & Design.
Праца "Movie Night" амерыканскага фатографа John Nieto - прызёр у катэгорыі Digital Fine Art.
Намінацыя Street Photography. Пераможца - праца "Stuart Street - Boston" амерыканскага фатографа Jeff Larason.
Здымак "Morgan In Pink" амерыканскага фатографа Michelle Simmons, які стаў пераможцам у катэгорыі Portraits у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "San Clemente" амерыканскага фатографа Roger Clay, які стаў пераможцам у катэгорыі Water | Snow | Ice.
Здымак "Duo" італьянскага фатографа Fabio Sartori, які стаў пераможцам у намінацыі Macro & Details.
Здымак "Mrs Klimt Had Her Own Sense of Style" аўстралійскага фатографа Jen Mckenzie перамог у катэгорыі Visual FX.
Фатаграфію "Imprisoned Elephant" Lianyu Lu высока ацанілі ў катэгорыі Nature & Wildlife.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Балтыйскае мора замерзла ўпершыню за шмат гадоў, сведкамі такога відовішча сталі жыхары расійскага Калінінграда, а таксама польскага горада Мендзыздрое.
Цяпер мора ў некаторых месцах пакрыта тоўстым пластом лёду. Лядовыя палі дасягаюць сотняў метраў у шырыню. На Куршскай касе яно распасціраецца далёка за гарызонт.
Гэта рэдкая з'ява для дадзенага рэгіёна, які характарызуецца мяккім кліматам. Як паведамляюць метэаролагі, прыбярэжны лёд у раёне Калінінграда назіралі больш за 20 гадоў таму, калі зімы былі халадней.
Для калінінградскага рэгіёна і польскай тэрыторыі гэта хутчэй экзотыка. Звычайна так званы лядовы прыпай утвараецца ў паўночных раёнах Балтыйскага мора - ля ўзбярэжжа Швецыі і Фінляндыі.
"Сібірскія маразы" ударылі па Грэцыі. Тэмпература паветра там апусцілася да –20℃. Выпала анамальна вялікая колькасць снегу. Улады звярнуліся да грамадзян з заклікам па магчымасці заставацца дома. З-за снегападу некаторыя буйныя трасы былі зачыненыя.
Вялікі снег выпаў і ў Турцыі, у тым ліку ў раёне праліва Басфор. У Стамбуле Сабор Святой Сафіі і Блакітная мячэць таксама апынуліся ў снезе.
Снегапады прайшлі і ў Крыме, на паўвостраве зараз халадней, чым звычайна на 10 градусаў.
Чытайце таксама: