Кадр з Магілы светлячкоў

Анімэ "Магіла светлячкоў" названа лепшым мультфільмам у гісторыі

11
(абноўлена 21:19 13.06.2018)
У цяперашні час "Магіла светлячкоў" на сайце IMDb мае рэйтынг 8,5, на Rotten Tomatoes - 9,1.

МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Анімацыйны фільм "Магіла светлячкоў" стаў першым у рэйтынгу мультфільмаў, які быў апублікаваны амерыканскім выданнем USA Today.

Стужка японскага рэжысёра Ісаа Такахата выйшла ў пракат у 1988 годзе. Сюжэт фільма заснаваны на гісторыі дзяцей — хлопчыка Сэйта і яго маленькай сястрычкі Сэцука, якія страцілі бацькоў падчас Другой сусветнай вайны.

Другое месца ў рэйтынгу заняў 3D-фільм "Галаваломка" студыі Pixar (2015), трэцяе — "Гісторыя цацак: Вялікія ўцёкі" (Pixar, 2010).

Складальнікі спісу пры яго фармаванні ўлічвалі ацэнкі наведвальнікаў сайтаў IMDb і Rotten Tomatoes, а таксама рэйтынгі крытыкаў Rotten Tomatoes.

У цяперашні час "Магіла светлячкоў" на сайце IMDb мае рэйтынг 8,5, на Rotten Tomatoes — 9,1.

11
Тэги:
Мультфільм, "Магіла светлячкоў" (анімацыйны фільм)
По теме
Вэрхал у галаве: дыснэеўскі мульцік пра эмоцыі пераклалі на беларускую мову
Каментары