Славянскі базар у Віцебску, архіўнае фота

Пяць "фішак", якімі сёлета здзівіць "Славянскі базар"

46
(абноўлена 16:36 16.06.2018)
"Вясельна-пахавальны аркестр" з Балкан, Жэрар Дэпардзье з песняй Высоцкага і юбілей Летняга амфітэатра - праграма фестывалю ў гэтым годзе будзе насычанай.

ВІЦЕБСК, 16 чэр — Sputnik. XXVII штогадовы фестываль мастацтваў "Славянскі базар" пройдзе ў Віцебску з 12 па 16 ліпеня. Акрамя таго, да і пасля свята, па традыцыі, запланаваныя дадатковыя мерапрыемствы. У гэтым годзе арганізатары абяцаюць сюрпрызы і незвычайныя выступленні, якія надоўга запомняцца гасцям фестывалю.

Старая сцэна на новы лад

Галоўную сцэну да ўрачыстага адкрыцця фестывалю рыхтуе маскоўскі мастак-сцэнограф Аляксандр Халадноў, які ўжо вядомы па праектах "Залаты грамафон", "Песня года" і "Новая хваля". Акрамя таго, ён з'яўляецца ўладальнікам Расійскай нацыянальнай тэлевізійнай прэміі "ТЭФІ". Па задумцы Халаднова сцэну ўпрыгожаць экраны, якія будуць зрушвацца і рассоўвацца.

А люстэркі, устаноўленыя пад прамым вуглом, дадуць магчымасць у паўтара разы павялічыць аб'ёмы малюнкаў. Прадуманыя да дробязяў і незвычайныя дэкарацыі музычнай пляцоўкі, усе элементы якой будуць на працягу шоу мяняць форму.

Знакаміты француз і расійская артыстка

На сцэне Летняга амфітэатра праспявае Жэрар Дэпардзье. У рамках праграмы "Мір вашаму дому" 9 ліпеня вядомы француз выканае песню на вершы Уладзіміра Высоцкага. Кампазіцыя прагучыць у дуэце з расійскай артысткай Зарай.

Прэм'ера інтэрнацыянальнага творчага нумара ўжо адбылася ў Маскве на шоу "Высоцкі — 80. Я жывы! Здыміце чорныя павязкі", прысвечаным юбілею легендарнага барда. Па прызнанні саміх артыстаў, дуэт атрымаўся вельмі арганічным, а песня — душэўнай, таму на фестывальнай сцэне яна прагучыць яшчэ раз.

Летняму амфітэатру — 30!

Канцэрт урачыстага адкрыцця фестывалю будзе прысвечаны тэме малой радзімы. Гэтым летам маляўнічае шоу пройдзе пад слоганам "Дом, дзе цябе заўсёды чакаюць". Для многіх артыстаў Летні амфітэатр ўжо стаў родным. Некаторыя музыкі штогод прыязджаюць у Віцебск з выступамі.

Летний амфитеатр в Витебске
© Sputnik / Павел Вур
Летні амфітэатр у Віцебску

У гэтым годзе галоўная фестывальная пляцоўка адсвяткуе юбілей — 30 гадоў. Арганізатары адзначылі, што на канцэрце адкрыцця гледачы ўбачаць артыстаў, для якіх віцебская сцэна калісьці стала стартавай пляцоўкай у творчасці.

Рэкорд фестывалю

На адкрыцці "Славянскага базару" гледачоў абяцаюць здзіўляць. На гэты раз упершыню за многія гады ў канцэрце прымуць удзел пяць розных аркестраў. Сярод іх госці сонечных Балкан: маэстра Горан Брэгавіч і яго "Вясельна-пахавальны аркестр", а таксама каларытны серб Эмір Кустурыца са сваім аркестрам. Ён жа ў гэтым сезоне адкрые ў Доме кіно "Фестывальную кінапраграму", дзе прадставіць сваю новую стужку.

Інтэрнацыянальнае журы

Для працы ў журы "Славянскага базару" прыедзе італьянскі спявак, прадзюсар, тэлевядучы Раберціна Ларэці, які ўжо даўно знаёмы па хітах "Авэ Марыя", "Санта Лючыя" і "Джамайка". Ларэці будзе ацэньваць майстэрства канкурсантаў, а таксама выйдзе на сцэну ў некалькіх праектах.

Таксама ў гэтым годзе адным з хэдлайнераў свята стане уругвайская акторка і спявачка Наталля Арэйра. Любімыя кампазіцыі ў яе выкананні прагучаць 12 ліпеня на канцэрце адкрыцця, у ноч з 13 на 14 ліпеня ў "Залатым хіце" і 16 ліпеня на канцэрце закрыцця "Славянскага базару". На сваёй старонцы ў Instagram зорка ўжо распавяла падпісчыкам пра паездку ў Віцебск, а таксама заклікала прыхільнікаў прыходзіць на выступы.

Усяго ж на "Славянскі базар", па словах дырэктара фестывалю, генеральнага дырэктара Цэнтра культуры "Віцебск" Аляксандра Сідарэнкі, ужо прададзена і забраніравана больш за 60 тысяч білетаў.

46
Тэги:
Славянскі базар у Віцебску, Віцебск
Тэмы:
"Славянскі базар - 2018": галоўнае свята горада на Дзвіне (17)
Каментары