Новая "Суперсямейка" спадабалася гледачам больш, чым першая частка

© Photo : Disney (2018)Кадр з мультфільма "Суперсямейка 2"
Кадр з мультфільма Суперсямейка 2 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На думку многіх крытыкаў, "Суперсямейка" мае шанцы атрымаць мноства прэстыжных прэмій - у тым ліку "Оскар" і "Залаты глобус".

МІНСК, 18 чэр — Sputnik. Анімацыйны фільм "Суперсямейка 2" спадабаўся шматлікім гледачам больш, чым першая частка, паведамляе Sputnik.

Выйшаў першы трэйлер мультфільма Суперсямейка 2 - Sputnik Беларусь
Відэа
Выйшаў першы трэйлер мультфільма "Суперсямейка 2"

Першы мультфільм "Суперсямейка" пра сям'ю супергерояў выйшаў у пракат у 2004 годзе і адзначыўся не толькі шэрагам узнагарод, але і вялікай увагай гледачоў: анімацыя зарабіла больш за 630 мільёнаў долараў.

Другую "Суперсямейку" гледачы чакалі амаль 14 гадоў. Нарэшце, 14 чэрвеня 2018-га анімацыя выйшла ў пракат і адразу заваявала гледачоў.

Адзнака "Суперсямейкі 2" на сэрвісе iMDB складае 9 з дзесяці — больш, чым у першага мультфільма. На партале Rotten Tomatoes адзнака гледачоў складае 94% са 100%, а ў папярэдняй "Суперсямейкі" было 90%. Большасць гледачоў пакідаюць выключна станоўчыя водгукі.

Многія ўжо прагназуюць другой частцы стужкі шэраг прэстыжных прэмій — да "Оскара" і "Залатога глобуса".

Паспяхова стартавала новая "Суперсямейка" і з пункту гледжання касавых збораў. Так, у першы дзень пракату ў ЗША мультфільм зарабіў больш за 70 мільёнаў долараў — гэта вельмі паспяховы для анімацыі вынік. Паводле прагнозаў касавых збораў, у шырокім пракаце мультфільм будзе больш паспяховы, чым першы.

Стужка навiн
0