Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

Памяць блажэннай Валянціны Мінскай ушанавалі выставай

44
(абноўлена 10:13 20.06.2018)
На адкрыцці выставы прысутнічаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Выстава "Блажэнная Валянціна, духоўная заступніца зямлі Мінскай" адкрылася ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (Палац Рэспублікі).

На адкрыцці выставы прысутнічаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Мітрапаліт выказаў падзяку кіраўніку дзяржавы, які абвясціў гэты год у Беларусі Годам малой радзімы.

Галоўныя тэмы пленэра - ушанаванне памяці блажэннай Валянціны Мінскай і Год малой радзімы ў Беларусі
© Sputnik / Анастасия Волчок
Галоўныя тэмы выставы - ушанаванне памяці блажэннай Валянціны Мінскай і Год малой радзімы ў Беларусі

"У гэтых карцінах прадстаўлена мудрасць чароўнага тварэння, наша Радзіма, пра якую мы рэдка ў мітусні задумваемся. Гэта надзвычай важна — спыніць імгненне, задумацца", — сказаў мітрапаліт Павел.

Ігар Гардзіёнак, Светлы дзень
© Sputnik / Анастасия Волчок
Ігар Гардзіёнак, "Светлы дзень"

Кіраўнік беларускага экзархата адзначыў, што многія людзі звяртаюцца да яго з просьбай здзейсніць здабыццё святых мошчаў блажэннай Валянціны, аднак на дарозе веруючых усталі некаторыя, у тым ліку бюракратычныя, перашкоды.

"Мы нават не хочам падумаць або зразумець, што здабыццё мошчаў святых — гэта будзе вельмі моцны духоўны імпульс для новых творчых рухаў, будавання чалавека", — сказаў мітрапаліт.

Выстава праходзіць у рамках III Міжнароднага мастацкага пленэру "Святасць зямлі Беларускай", прысвечанага памяці блажэннай Валянціны Мінскай і Году малой радзімы ў Беларусі. У Палацы Рэспублікі прадстаўлены работы 16 мастакоў з чатырох краін: Беларусі, Расіі, Украіны і Малдовы. Кожны мастак выстаўляе па дзве працы.

На многіх карцінах намалявана месца пахавання блажэннай Валянціны
© Sputnik / Анастасия Волчок
На многіх карцінах намалявана месца пахавання блажэннай Валянціны

"Многія з іх змянілі стаўленне да рэлігіі, да веры, сталі больш уцаркоўленымі", — распавёў куратар выставы Глеб Отчык, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, і дадаў, што пленэры дазваляюць мастакам зрабіць паўзу і задумацца пра жыццё не ў старасці, як гэта звычайна бывае, а ў самім яе росквіце.

"На рэлігійную тэму мала хто працуе. Гэта іканапісцы, манахі, а свецкія мастакі прыходзяць да гэтай тэмы напрыканцы жыцця", — адзначыў куратар.

Падчас пленэра мастакі сустрэліся з выхаванцамі Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця
© Sputnik / Анастасия Волчок
Падчас пленэра мастакі сустрэліся з выхаванцамі Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця

Падчас пленэра мастакі сустрэліся з выхаванцамі Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця, наведалі месца спачынку Валянціны Мінскай і паўдзельнічалі ў дабрачынных акцыях.

Папярэднія пленэры "Святасць зямлі Беларускай" былі прысвечаны 900-й гадавіне памяці святога Міны Полацкага і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Кожны мастак прадставіў па 2 працы
© Sputnik / Анастасия Волчок
Кожны мастак прадставіў па 2 працы

Арганізатары мерапрыемства — Маладзечанская дыяцэзія Беларускай Праваслаўнай Царквы, Беларускі саюз мастакоў, Мінская абласная арганізацыя ГА "Беларускі саюз жанчын", Братэрства ў гонар Віленскіх пакутнікаў у Мінску. Ініцыятар мерапрыемства — прыход царквы прападобнай Еўфрасінні Полацкай у г.п. Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Выстава будзе доўжыцца да 3 ліпеня.

Матушка Валянціна

Валянціна Сулкоўская, у дзявоцтве Чарняўская, нарадзілася ў 1888 годзе ў сям'і святара ў вёсцы Коскі недалёка ад Мінска. Была замужам за калежскім саветнікам Фёдарам Сулкоўскім, якога ў 1931 годзе па ілжывым абвінавачванні саслалі ў лагер.

Пасля смерці мужа ў ссылцы Валянціну напаткала хвароба, з-за якой яна апынулася прыкаванай да ложка. У ложку Валянціна пляла з нітак тасёмцы, падобныя на ланцужкі, і раздавала іх тым, хто прыходзіў да яе па дапамогу, каб на гэтым ланцужку, атрыманым у падарунак ад блажэннай старыцы, чалавек насіў крыж, як бы ні ўзмацняліся ганенні на царкву. Захавалася мноства паданняў пра цуды, якія адбываліся па малітвах Валянціны.

Кажуць, без суцяшэння Валянціна нікога не пакідала. А вось тым, хто прыходзіў за нейкай "магічнай дапамогай", яна адмаўляла. У падзяку сабе патрабавала толькі веры ў Бога. Зараз на магілу Валянціны Мінскай прыходзяць не толькі беларусы. Прыязджаюць і расіяне, і ўкраінцы, а часам нават госці з Амерыкі.

Царкоўнае ўслаўленне блажэннай Валянціны і далучэнне яе да Сабора беларускіх святых адбылося 6 лютага 2006 года.

44
Тэги:
карціны, выстава, Галерэя "Універсітэт культуры", Палац Рэспублікі, Беларуская праваслаўная царква, Валянціна Мінская, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Мінск, Беларусь
По теме
Вернікі і духавенства маліліся на магіле Валянціны Мінскай
Партрэт Уладзіміра Караткевіча ў музеі ў Оршы

Дзень нараджэння Караткевіча: 6 кніг, якія павінен прачытаць кожны

558
(абноўлена 14:39 25.11.2020)
Імя Уладзіміра Караткевіча звязана не толькі з літаратурай, але і гісторыяй Беларусі, якая знайшла сваё адлюстраванне ў яго творах.

Самы рамантычны беларускі пісьменнік і паэт нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы. Адукацыю ён атрымаў у Кіеўскім універсітэце і на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча прсякнута духам рамантызма і любоўю да беларускай гісторыі. Сярод найбольш вядомых яго твораў "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", дзікае паляванне караля Стаха" і "Ладдзя роспачы".

Галоўная заслуга Караткевіча ў тым, што ён падняў у сваіх творах шырокія пласты нацыянальнай гісторыі.

У дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча Sputnik абраў шэсць кніг, якія павінен прачытаць кожны чалавек.

Чытайце таксама: 

558
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Уладзімір Караткевіч, Орша Віцебскай вобласці, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура

Куватка, падарожніца і пялянашка: якія бываюць лялькі-абярэгі

1396
(абноўлена 16:23 25.11.2020)
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
Лялькі-абярэгі займалі важную частку жыцця беларусаў, іх рабілі амаль да кожнай важнай падзеі. Разабрацца ў безлічы беларускіх народных лялек дапаможа фотстужка Sputnik.

Беларусы вельмі трапятліва ставіліся да вырабу лялек-абарэгаў. Для гэтага трэба было абраць пэўны час і нават пэўны настрой. Напрыклад, ляльку "на здароўе" трэба было рабіць на зыходзе месяца. Практычна ўсе астатнія выраблялі на маладзік і абавязкова ў думках пра тое, чаму павінна была паспрыяць лялька.

Забабоны і правілы

Наогул існавала вельмі шмат забабонаў наконт вырабу абярэгаў. Напрыклад, не выкарыстоўвалі ні нажніц, ні іголак — нічога вострага. Тканіну рвалі, а потым ці звязвалі, ці скручвалі. У залежнасці ад гэтага лялькі-абярэгі падзяляліся на "матанкі" і "сталбушкі".

Лялькі-абярэгі не маюць твару. Лічылася, што намаляваўшы твар, ты надаў ляльцы душу, і яна магла ўвабраць нядобрыя думкі чалавека, які нават выпадкова аказаўся побач з майстрыхай, а значыць не аберагаЛА бы, а наадварот, магла нашкодзіць. Акрамя таго лічылася, што калі маляваў твар, значыць займаўся чорнай магіяй.

Вельмі многія лялькі-абярэгі служылі менавіта ад сурокаў, дурнога вока, іх вешалі на самае бачнае месца ля ўваходу, каб зірнуўшы на ляльку, злы чалавек на ёй пакінуў сваю негатыўную энергію.

Ляльку рабілі на працягу аднаго дня, а дакладней за адзін прысест: сабраўся з пазітыўнымі думкамі, натрапіў на настрой і майструй.

Вельмі часта для абярэгаў выкарыстоўвалі тканіну з ужо ношаных сукенак. Лічылася выдатным, што дабро перайшло ў дабро. Адзіная ўмова — абавязкова, незалежна ад таго, які майструецца абярэг, каб прысутнічаў чырвоны колер. Няхай танюткая стужачка пад хусткай ці арнамент на спадніцы, але колер усіх славянскіх абярэгаў абавязкова павінен быць.

Суправаджалі ж лялькі-абярэгі чалавека ўсё жыццё ад самага нараджэння, ці нават раней, паколькі існуе і "Таўстушка" — абярэг цяжарных жанчын.

Жаніхоў прыводзілі, хваробы адводзілі

З дапамогай абярэгаў дзяўчаты шукалі сабе жаніха і чакалі выканання жаданняў, маці адганялі хваробы ад дзяцей, старэйшыя ў родзе жанчыны абаранялі дом ад нячыстай сілы і благога вока.

Дарэчы, пераважную большасць абярэгаў людзі майстравалі выключна для сябе, напрыклад, "Жаданніцу", "Дзесяціручку", ці для сваіх блізкіх, як абярэг "Доля". Некаторыя лялькі, калі яны выконвалі сваю функцыю, напрыклад "На здароўе", спальвалі, а такія, як "Берагіня роду", перадавалі з пакалення ў пакаленне.

А вось строгіх патрабаванняў наконт убрання лялек-абярэгаў няма, яны могуць быць апрануты выключна на густ майстрыхі, толькі, канечне, з выкарыстаннем чырвонага колеру. Галоўнае — гэта думкі, з якімі вырабляецца лялька.

1396
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Крупенічка" і "Багач" спрыялі дастатку ў хаце і ставіліся ў чырвоным куце. Насыпалі ў вузельчыкі крупу ці зерне, якія вясной развязвалі і першым на ўчастак высявалі менавіта гэта зерне, каб мець добры ўраджай.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    Абярэг "На здароўе" робіцца з ільну. І чым меней жыла гэтая лялька – тым лепш. Так-так, бо калі яе майстравалі, загадвалі, каб яна забрала на сябе ўсю немач чалавека, а калі ён папраўляўся – ляльку спальвалі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Берагіня роду" ахоўвала ўвесь род і ставілася ў хаце ў чырвоным куце. За поясам гэтая лялька мела мяшочкі з зернем і грошыкамі, каб усе члены роду жылі ў дастатку.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Дабрабытніца". Назва лялькі гаворыць сама за сябе – несці багацце, дабрабыт сям’і, у яе аснове заўсёды кладзецца манета.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Жаданніцу" нікому не паказвалі, захоўвалі ў сваім пакоі побач з люстэркам. Загадваючы пажаданні, яе ўпрыгожвалі чарговай стужкай, пацеркамі, кветачкамі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Званочак" – вястун добрых вестак. Званочкі маглі быць як у руках лялькі, так і замест ножак.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Кубышка-траўніца" напаўнялася мятай, чаборам, ліпай, самымі рознымі травамі, у залежнасці ад захворвання. Яны спрыялі выздараўленню пры прастудзе, паколькі змагаліся з мікробамі, мацавалі сон, знімалі галаўны боль.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Куватка" ці "Спавітушка" клалася ў калыску малога ці вешалася над ёй, каб злыя духі, калі прыйдуць па душу немаўляці, пераблыталі і ўсяліліся ў ляльку.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "На ўдалае замужжа". Гэтая лялька мела самую даўгую шыю, паколькі яна рабілася з гальштукаў, кожны з якіх меў свой колер і адпавядаў рысам характару будучага мужа. Гальштукаў было не меней сямі, павязваючы іх, дзяўчаты прагаворвалі, якім павінен быць жаніх. Гэтая лялька была без рук, каб муж на руках насіў і ўсю работу рабіў. Калі дзяўчына выстаўляла ляльку на вакно, значыць была гатова да замужжа.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Неразлучкікаў" дарылі маладым на вяселле, каб яны заўжды былі разам, захоўвалі ў сям’і лад. Гэту ляльку-абярэг можна дарыць парам і на юбілейныя вяселлі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Радасцея" – абярэг добрага настрою і радасці. Ручкі гэтай лялькі заўсёды глядзяць ўгару.

Тэги:
Народныя традыцыі, Лялькі
Каміёны МАЗ-СПОРТаўта перад адпраўкай на Дакар-2021

Два "капотнікі" каманды МАЗа адправіліся заваёўваць "Дакар"

0
(абноўлена 17:50 26.11.2020)
На гэты раз "МАЗ-СПОРТаўта" будзе выступаць толькі на двух каміёнах - як гэта было ў першыя два гады ўдзелу "чырвоных зуброў" у знакамітым ралі-рэйдзе.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" ў чацвер адправілася на ралі "Дакар-2021", пра гэта паведаміла прэс-служба.

43-і па ліку ралі-рэйд ў другі раз пройдзе па тэрыторыі Саудаўскай Аравіі. Гонка стартуе 3 студзеня ў Джыдзе і фінішуе там жа 15 студзеня.

Капотныя каміёны і машыны суправаджэння сёння адправіліся ў порт Марсэлю, дзе ў снежні іх чакае пагрузка на паром. У гэтым годзе з-за пандэміі ўсе тэхнічныя праверкі, якія звычайна праходзяць у Еўропе, адменены, гэтая працэдура пройдзе ўжо на Аравійскім паўвостраве.

"На "Дакар-2021"моцна паўплывала эпідэміялагічная сітуацыя ў свеце. Многія каманды скарацілі колькасць экіпажаў, некаторыя - прапусцяць спаборніцтва. Тое, што нам удалося падрыхтавацца да гонкі і прыняць у ёй удзел - вялікая заслуга каманды, завода і нашых заўзятараў, якія ў нас вераць", - распавёў кіраўнік каманды і гоншчык аднаго з экіпажаў Сяргей Вязовіч.

У гэтым "Дакары" каманда выставіла толькі два экіпажы - але абодва будуць выступаць ужо на грузавіках капотнай кампаноўкі. На "капотніку" ў мінулым годзе экіпаж Вязовіча стаў трэцім. "МАЗ-СПОРТаўта" апошнія гады выступала ў ралі-рэйдзе трыма экіпажамі - па два грузавікі выходзілі на старт гонкі толькі ў самым пачатку - у 2012 і 2013 гадах, калі каманда толькі пачынала свой шлях да пастамента.

0
Тэги:
"Дакар", "МАЗ-СПОРТаўта"