Краявіды Італіі

Самую раннюю карціну да Вінчы ўпершыню паказалі ў Рыме

9
(абноўлена 12:31 22.06.2018)
Малюнак архангела Гаўрыіла захоўваўся ў прыватнай калекцыі сям'і Фэнічэ дзі Равэла.

МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Праца Леанарда да Вінчы, якую ён напісаў у 19-гадовым узросце, была прадстаўлена ў італьянскай сталіцы, паведамляюць сусветныя СМІ.

​Маёліку з выявай архангела Гаўрыіла майстар стварыў у 1471 годзе. Даследчыкам спатрэбілася больш за тры гады, каб пацвердзіць яе сапраўднасць.

Работа выканана на плітцы памерам 20 на 20 сантыметраў. Пад ніжняй губой архангела схаваны надпіс, які, па словах экспертаў, у расшыфраваным выглядзе значыць: "Я, Леанарда, які нарадзіўся ў 52-м годзе, намаляваў сябе як архангела Гаўрыіла ў 1471 годзе".

Маёліка захоўвалася ў сям'і ды Равэла. Лічыцца, што за службу сям'і яе падарыла Неапалітанская каралева Іаана Арагонская, якой, у сваю чаргу, падарыў сам Леанарда.

Як адзначаюць эксперты, уладальнікі "Архангела Гаўрыіла" не супраць продажу маёлікі італьянскай дзяржаве. Кошт малюнка пакуль не ўстаноўлены, хоць эксперты ўжо называюць працу "бясцэннай".

9
Тэги:
карціна, Леанарда да Вінчы, Ватыкан, Італія
По теме
Карціну Леанарда да Вінчы прадалі за рэкордныя $450 мільёнаў
"Пейзаж" Малевіча пайшоў з малатка ў Лондане за $10,4 млн
Мастацтвазнаўца патлумачыў, чаму на Sotheby's не змаглі прадаць Малевіча
Каментары