Дэпутат Ірына Дарафеева

Дарафеева выступіла супраць легіянераў на "Еўрабачанні"

26
(абноўлена 12:21 29.06.2018)
На думку спявачкі і дэпутата, у нацыянальным адборы на конкурс павінны ўдзельнічаць толькі беларускія выканаўцы.

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева заклікала адмовіцца ад удзелу замежных артыстаў у конкурсе песні "Еўрабачанне" ад Беларусі.

Беларусь на "Еўрабачанні 2018" прадстаўляў украінец Alekseev — і прынёс адзін з горшых для краіны за ўсе гады вынікаў. Звяртаючыся да віцэ-прэм'ера Васіля Жарко, Дарафеева заклікала адмовіцца ад "легіянераў" і спытала, чаму адпраўляюць замежных артыстаў.

— Едзе лепшы, хто ўдзельнічае — мае права, — адказаў Жарко.

— Чаму ўдзельнічае ў нацыянальным адборы? Гэта ж нацыянальны адбор, — задалася пытаннем Дарафеева.

— Ён едзе і прадстаўляе краіну, — парыраваў віцэ-прэм'ер.

— На жаль, — пракаментавала Дарафеева і сарвала апладысменты дэпутатаў і сенатараў.

Пасля гэтай размовы падняўся намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко.

— Мы дзейнічаем у рамках рэгламенту, устаноўленага для правядзення гэтага конкурсу, які не абмяжоўвае ўдзел замежных грамадзян, — распавёў ён.

— Давайце рэгламент будзем змяняць, — заклікала Дарафеева і зноў атрымала адабрэнне залы.

Намеснік кіраўніка Мінкульта парыраваў на гэта "калі дазволіць Еўрапейскі вяшчальны саюз", аднак крыху схітраваў: кожная краіна можа вызначыць свой рэгламент адбору, калі ён не парушае агульныя правілы "Еўрабачання". Некалькі гадоў у Беларусі ў адборы на конкурс маглі ўдзельнічаць толькі грамадзяне рэспублікі.

26
Тэги:
Еўрабачанне, Васіль Жарко, Ірына Дарафеева, Беларусь
По теме
Пераможцай "Еўрабачання 2018" стала Нета Барзілай з Ізраіля
Крымер па слядах "Еўрабачання": Нета Барзілай - гэта нова і музычна
Дайнека аб Alekseev на "Еўрабачанні": мне за яго не сорамна, ён чужы
Alekseev правёў "майстар-клас" беларускай мовы ў Лісабоне
Каментары