Наш Грунвальд у Дудутках, архіўнае фота

Квіткі на фестываль "Наш Грунвальд" з’явіліся ў продажы

300
(абноўлена 19:38 04.07.2018)
У гэтым годзе фестываль святкуе юбілей - свята сярэднявечнай культуры пройдзе ў дзесяты раз.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Сёння паступілі ў продаж квіткі на X міжнародны фестываль "Наш Грунвальд", які пройдзе ў "Дудутках" 21-22 ліпеня, паведамілі арганізатары.

Юбілейны фестываль традыцыйна будзе прысвечаны рыцырскім традыцыям нашых продкаў, а галоўнай падзеяй сярэднявечнага свята стане рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года.

На працягу двух дзён на фестывальных пляцоўках пройдуць рыцарскія турніры, выступы фолк і рок-гуртоў з Беларусі, Расіі і Украіны, а таксама тэатралізаваныя паказы ад факіраў і танцораў. На тэрыторыі музейнага комплексу таксама пройдуць майстар-класы па сярэднявечных танцах і рамёствах, будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі і горад майстроў. Наведвальнікі змогуць навучыцца страляць з лука і арбалета, каваць даспехі і зброю, вырабляць ювелірныя ўпрыгажэнні і апрацоўваць камень.

Фестываль арганізуе Экстрым-тэатр "Берсерк" пры падтрымцы музейнага комплексу "Дудуткі". Даведацца падрабязнасці пра квіткі на першы і другі дні, а таксама на ўсю праграму свята можна на адмысловым сайце.

300
Тэги:
Наш Грунвальд, Музейны комплекс "Дудуткі", Беларусь
Каментары