Нета Барзілай

Пераможцу "Еўрабачання 2018" абвінавацілі ў плагіяце

21
(абноўлена 11:03 05.07.2018)
Universal Music Group сцвярджае, песня Неты Барзілай часткова капіруе ўрывак кампазіцыі "Seven Nation Army" гурта The White Stripes.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Амерыканская музычная карпарацыя Universal Music Group накіравала прэтэнзіі ў адрас аўтараў кампазіцыі, якая перамагла на "Еўрабачанні 2018": па версіі студыі, песня "Toy" з'яўляецца плагіятам.

Перамогу ў "Еўрабачанні 2018" атрымала спявачка з Ізраіля Нета Барзілай з песняй "Toy", тым самым зарабіўшы для сваёй краіны права правесці міжнародны конкурс у маі 2019-га.

Зрэшты, перамогі Барзілай могуць пазбавіць — калі апынецца, што ў песні ёсць плагіят. Адпаведныя абвінавачванні прадставіла амерыканская музычная карпарацыя Universal Music Group — студыя ўжо накіравала аўтарам "Toy" ліст з прэтэнзіямі.

Як мяркуе студыя, у песні Неты Барзілай ёсць фрагмент, які нагадвае пройгрыш з кампазіцыі "Seven Nation Army" гурта The White Stripes. Калі экспертыза пацвердзіць плагіят, па правілах конкурсу, Нету Барзілай дыскваліфікуюць — нават пасля правядзення самога конкурсу. У такім выпадку пазбавіцца "Еўрабачання-2019" і Ізраіль — шоу будзе праведзена або на Кіпры, які заняў другое месца, або ў адной з краін "вялікай пяцёркі" — заснавальнікаў спаборніцтва.

Ізраільскія СМІ не выключаюць, што прэтэнзіі могуць быць урэгуляваныя і без скандалу. Мяркуецца, што аўтары "Toy" могуць перадаць правы на кампазіцыю карпарацыі — тады прэтэнзіі будуць адкліканыя.

Фанаты "Еўрабачання" ўжо адрэагавалі на заявы аб плагіяце — многія спрабуюць пачуць аднолькавыя фрагменты ў кампазіцыях, аднак атрымліваецца гэта далёка не ва ўсіх. Некаторыя адзначаюць, што на конкурсе большасць песень моцна нагадваюць іншыя, таму нічога дзіўнага ў гэтым няма.

21
Тэги:
песня, Еўрабачанне, Нета Барзілай
Тэмы:
Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне 2018" (22)
Каментары