Святкаванне Купалля, архіўнае фота

Дзе і як у Беларусі будуць святкаваць Купалле

121
(абноўлена 21:58 06.07.2018)
Галоўнае святкаванне Купалля адбудзецца ў суботу на малой радзіме кіраўніка дзяржавы - у Александрыі.

Беларусь святкуе Купалле (Івана Купалу) з 6 па 7 ліпеня. Старажытнае свята многія адзначаюць да гэтага часу, аддаючы даніну шматвяковым традыцыям. Як адзначаць яго у 2018 годзе — чытайце ў аглядзе Sputnik.

Галоўнае свята — у Александрыі

Самае маштабнае святкаванне Купалля — двухдзённае мерапрыемства "Александрыя збірае сяброў" — пройдзе 7 і 8 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна, на малой радзіме прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

По традиции все самое интересное на Купалье происходит ночью
© Sputnik Виктор Толочко
Святкаванне Купалля ў Александрыі

Святкаваць Купалле ўжо не першы год на бераг Дняпра прыязджаюць дзесяткі тысяч людзей. Тут будуць квэсты, канцэрты, конкурсы, "Сарочынскі кірмаш" і многае іншае: арганізатары абяцаюць, што сумна гледачам не будзе.

Дабрацца ў гэтыя дні да Александрыі і назад не складзе ніякіх праблем: будуць хадзіць дадатковыя цягнікі і аўтобусы, пра што загадзя папярэдзілі і ў БЧ, і аўтобусныя перавозчыкі.

Купалле ў Азярцы

Для тых, хто не можа ў выхадныя ад'язджаць далёка ад Мінска, але ўсё роўна хоча выехаць на прыроду, ёсць святкаванне Купалля ў Музеі архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо Мінскага раёна — усяго за чатыры кіламетры ад МКАД.

У праграме святкавання — завіванне купальскіх вянкоў, традыцыйнае шэсце, распальванне вогнішча і гулянні, варажба і іншае. Словам, усё тут будзе арганізавана так, як у нашых продкаў.

Іван Купала ў мінскіх парках

Святкаваць Купалле ў пятніцу будуць і ў мінскіх парках: гулянні разгорнуцца ў парку імя 900-годдзя Мінска і Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе.

Адзін з галоўных рытуалаў Купалля - пусціць вянок па вадзе
© Sputnik Ганна Сакалова
Адзін з галоўных рытуалаў Купалля - пусціць вянок па вадзе

Мерапрыемствы ў парках сталіцы стартуюць каля пяці-шасці вечара і будуць доўжыцца да наступлення цемры. Тут выступяць артысты, будуць пачастункі, таксама будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі. Вядома ж, можна будзе павадзіць карагод, патанчыць або прыняць удзел у старажытных абрадах.

Па ўсёй краіне

Святкаваць Купалле будуць не толькі ў Мінску і Александрыі. Невялікія святкаванні пройдуць ва ўсіх буйных гарадах, а дзесьці іх зробяць асаблівымі.

Так, у Бешанковічах святкаванне Івана Купалы пачнецца з выступлення легендарнага японскага барытона Мікіты Ямасіты — ён выступіць у мясцовым Доме культуры.

Актыўна будуць святкаваць і ў Гродне — адразу на некалькіх лакацыях: у вёсцы Чарток на Аўгустоўскім канале, у маёнтку Свяцк-Гурскіх, агратурыстычным комплексе "Каробчыцы" ў самім абласным цэнтры.

Разгорнецца святкаванне Купалля і ў некалькіх раёнах Гомеля. Так, пройдуць гулянні ў мікрараёне "Любенскі", на каскадзе азёр па вуліцы Макаёнка і ў зоне адпачынку "Каскад азёр" па вуліцы Азёрнай і праспекце Касманаўтаў.

У паўночнай сталіцы Беларусі, Віцебску, таксама адсвяткуюць Купалле. Так, мерапрыемства "Задзвінскае Купалле" пройдзе ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна". Святкаваць будуць з васьмі вечара і да поўначы — абяцаюць таксама вянкі, абрады і традыцыі.

121
Тэги:
Народныя традыцыі, Купалле, Беларусь
По теме
Тэма малой радзімы будзе галоўнай на "Купаллі" ў Александрыі
Гамельчанкі вераць у магію купальскай ночы, але замуж не спяшаюцца
Дождж, мядзведзь і вогнішча на "Купальскім коле"
Насуперак пандэміі: Венецыянскі кінафестываль усё ж адбудзецца

Насуперак пандэміі: Венецыянскі кінафестываль усё ж адбудзецца

15
(абноўлена 11:09 25.05.2020)
Адно з самых вядомых кінамерапрыемстваў пройдзе па ранейшым раскладзе, але з улікам пэўных карэктываў і новага "эксперыментальнага фармату".

Арганізатары знакамітага кінаагляду вырашылі не здавацца перад пандэміяй каронавіруса: Венецыянскі кінафестываль адбудзецца ў верасні 2020 года.

Пандэмія ўнесла карэктывы ва ўсе сферы жыцця: масавыя і модныя культурныя мерапрыемствы давялося адмяніць або перанесці на нявызначаны тэрмін. Нядаўна стала вядома аб тым, што пад пагрозай апынулася нават цырымонія ўручэння "Оскара-2021". Але ёсць і тыя, хто праявіў небывалую стойкасць і вырашыў супрацьстаяць усім страхам.

Як паведаміла выданне Harper's Bazzar, Венецыянскі кінафестываль усё ж адбудзецца: пра сваё рашэнне, даты правядзення і ўнесеныя з-за пандэміі карэктывы распавялі арганізатары кінаагляду.

Губернатар Венета Лука Дзайя пацвердзіў, што фестываль адбудзецца ў запланаваныя даты - з 2 па 12 верасня 2020 года. Звычайна фэст праводзіўся ў той жа час, што і архітэктурная біенале, якую ўжо перанеслі на наступны, 2021 год. Губернатар адзначыў, што такое рашэнне было прынята толькі з-за таго, што працоўныя не паспяваюць ўзвесці патрэбныя павільёны для архітэктурнай выставы, а вось да кінаагляду ўсё гатова.

Што тычыцца карэктываў, унесеных у сувязі з каронавірусам, то галоўным адрозненнем фестывалю ад мінулых гадоў стане колькасць прадстаўленых кінастужак, якіх стане значна менш. Таксама падкрэсліваецца, што мерапрыемства пройдзе ў "эксперыментальным фармаце" і адбудзецца на востраве Лідо.

15
Тэги:
Венецыянскі кінафестываль
Кветкі бэзу пад дажджом

Май халодны год хлебародны: што кажуць прыкметы пра надвор'е ўлетку

40
(абноўлена 11:45 23.05.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра стаўленне нашых продкаў да халоднага майскага надвор’я і вучыць гатаваць стравы, якія дапамогуць сагрэць нават самае халоднае сэрца.

У гэтым годзе апошні вясновы месяц выдаўся халодным. Зменлівае надвор’е для Беларусі ў гэтыя часы – не дзіва, што прыкмецілі яшчэ нашы продкі, якія казалі "Май зямлю грэе, а сіверам вее" або "У май каню сена дай, а сам на печ уцякай".

У даўніну халодны і даждлівы май не пужаў земляроба, бо існавала перакананне, што такое надвор’е з’яўляецца прадвеснікам ураджайнага года.

Аб гэтым сведчаць і народныя прымаўкі:

  • Май халодны — не будзеш галодны;
  • Мокра ў маі — будуць пышныя караваі;
  • Грымоты ў маю спрыяюць ураджаю;
  • Як у маі суха, то падцягвай бруха;
  • Як ідзе дождж у сакаўцы, то хлеба будзе ў рукаўцы, а як у маі — то будзе хлеба і ў гультая;
  • Сухі марац, мокры май — будзе жыта, як гай.

Якім будзе надвор’е летам згодна з народнымі прыкметамі

Менавіта напрацягу апошняга вясновага месяца нашы продкі пільна сачылі за надвор’ем, каб даведацца, якім будзе лета. Вось, якія высновы можна рабіць, згодна з народным календаром:

  • Калі ноч пад 1 мая зорная і дзьме цёплы паўднёвы вецер – лета будзе з бурамі, але цёплае і ўраджайнае;
  • У Заходня Беларусі лічылі, што калі ў Дзень Пранціша, які адзначалі 11 мая, ідзе дождж, то будзе мокра ўсё лета, а калі суха, то і лета будзе сухім;
  • 13 мая на Якуба, калі сонца ўзыйдзе ясна – чакаецца сухое лета, а праз хмары – дажджлівае;
  • 14 мая, калі на Ярому - непагадзь, то суровая і галодная надарыцца зіма;
  • 24 мая святкавалі Макея і казалі: "Мокра на Макея - і лета не прасушыць, а сухім Макей прыйшоў – і лета не намочыць".
  • 27 мая на Сідара зноў чакалі халадоў і, калі так было, то казалі, што "Прыйшлі Сідары, прыйшлі і сівяры". Калі ў гэты дзень  дзьмулі паўночныя вятры, то лета чакалася дажджлівае. Але, калі да гэтага дня або на яго прыляцяць ластаўкі і стрыжы, то лета надарыцца цёплым.
  • 28 мая, святкуючы Пахома, прыгаворвалі: "Святы Пахом павее цяплом" і "На Пахома цёпла – усё лета цёпла".

Каб сагрэцца пасля вясновага дажджу і моцнага майскага ветру, можна прыгатаваць смачную і карысную страву – курыны булён з клёцкамі. А на дэсерт – здобныя булкі.

Булен курыны з клёцкамі

Інгрыдыенты:

  • 500 г курынага мяса
  • 1 морквіна
  • 1 цыбуліна
  • 1 яйка
  • 0,75 шклянкі мукі
  • 1 ч. лыжка вяршковага масла
  • Соль
  • Лаўровы ліст
  • Пучок зялёнага кропу або пятрушкі

Як гатаваць:

Падрыхтаванае курынае мяса заліць халоднай вадой. Калі яна закіпіць, зняць пену, пакласці ачышчануюч моркву і цыбуліну, варыць на слабым агні да гатоўнасці мяса, у канцы прыгатавання дадаць соль, лаўровы ліст. Булён працадзіць.

Муку, яйка, соль, масла і каля чвэрці шклянкі ахалоджанага булёну старанна перамяшаць. З атрыманага цеста аддзяляць лыжкай невялікія клёцкі і апускацьіх у булён, варыць 5 хвілін.

Падаць з кавалачкамі  курынага мяса, пасыпаць здробненым кропам або пятрушкай.

Булка здобная

Інгрыдыенты:

  • 1 кг пшанічнай мукі
  • 30 г дражджэй
  • 1,5 шклянкі малака
  • 80 г масла або маргарыну
  • 50 г цукру
  • 1 яйка
  • Соль

Як гатаваць:

Дрожджы накрышыць, дадаць чайную лыжку цукру і расцерці, змяшаць з цёплым малаком, усыпаць палову мукі, замясіць цеста, пасыпаць тоўстым слоем мукі, накрыць сурвэткай і паставіць ў цёплае месца.

Пасля таго, як цеста паднімецца, дадаць рэштку мукі, соль, расцёрты з цукрам жаўток, старанна вымесіць, у канцы замесу дадаць растопленае масла або маргарын і ўзбіты бялок. Паверхню цеста змазаць тлушчам, каб яно не перасохла і даць падысці яшчэ раз.

Гатовым цестам запоўніць формы да 2/3 іх аб’ёму, даць пастаяць, каб падышлі і выпякаць каля гадзіны.

Парада руплівай гаспадынькі: Каб булачкі лёгка даставаліся, халодныя формы змазваюць свіным тлушчам. Алей, маргарын і вяршковае масла для гэтага не прыдатныя. Калі булачкі пякуць у печы і яна даволі гарачая, то на чарэнь каля сцяны ставяць жалезны кубак з вадой і в’юшку не зачыняюць. Калі выпечка зверху пачынае моцна румяніцца, то яе накрываюць паперай або лістамі дзядоўніка.

40
Тэги:
Надвор'е, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Эмблема СААЗ, архіўнае фота

СААЗ: свет знаходзіцца толькі ў сярэдзіне першай хвалі COVID-19

0
(абноўлена 08:51 26.05.2020)
Верагоднасць з'яўлення другой хвалі, якая можа быць ўскладнена сезонам грыпу, магчыма будзе ацаніць пазней у гэтым годзе.

МІНСК, 26 мая - Sputnik. Свет знаходзіцца толькі ў сярэдзіне першай хвалі COVID-19, ёсць рызыка атрымаць другі пік захворвання замест другой хвалі, заявіў на брыфінгу ў Жэневе дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян.

"Цяпер мы не ў другой хвалі, а ў сярэдзіне першай хвалі захворвання.... Рэальная колькасць людзей, якія былі заражаны ў кожнай краіне, застаецца адносна невялікай. І калі мы кажам пра другую хвалю захворвання ў класічным разуменні, то мы заўсёды маем на ўвазе, што ў нас ёсць першая хваля, крывая якой сама зніжаецца, а затым, праз некалькі месяцаў, пачынаецца новая хваля захворвання", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, гэта можа быць справядліва для некаторых краін сёння, аднак у глабальным маштабе першая хваля яшчэ не завяршылася.

"Але мы павінны памятаць, што захворванне можа скокнуць у любы момант. Мы не можам зараз рабіць высновы, што калі захворванне зараз зніжаецца, то яно працягне зніжацца, а ў нас будзе некалькі месяцаў падрыхтавацца да новай хвалі. Мы можам атрымаць другі пік у гэтай хвалі. Гэта здаралася ўжо з іншымі пандэміі, гэта было ў 1919 годзе з "іспанкай". Так што мы можам атрымаць другі пік, не абавязкова другую хвалю", - дадаў ён.

Раян адзначыў, што верагоднасць з'яўлення другой хвалі, якая можа быць звязаная і ўскладнена сезонам грыпу, магчыма будзе ацаніць пазней у гэтым годзе.

0
Тэги:
каронавірус, СААЗ