Завершана лёсаванне на дзіцячае Еўрабачанне - 2018

Дзіцячае "Еўрабачанне - 2018": удзельнікі адборачнага тура прайшлі жараб'ёўку

41
(абноўлена 15:04 07.07.2018)
Пасля таго, як юным артыстам сталі вядомыя іх парадкавыя нумары, фіналісты нацатбору пагутарылі з арганізатарамі праекта.

МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Жараб'ёўка выступленняў удзельнікаў Нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне 2018" прайшла ў суботу.

Удзел у фінальным этапе нацыянальнага адбору прымуць 10 калектываў і выканаўцаў.

З дапамогай лёсавання быў вызначаны парадкавы нумар кожнага канкурсанта, яны выступяць наступным чынам:

1. Гурт "Мята" (Мінск);

2. Даніэль Алекс Ястрэмскі (Мінск);

3. Лізавета Мея (Жодзіна);

4. Арцём Скораль (Ашмяны);

5. Ангеліна Ярашчук (Мінск);

6. Вакальная група "Мonkey Tops" (Мінск);

7. Марыя Жыліна (Мінск);

8. Яраслаў Саколікаў (Мінск);

9. Мікіта Бялько (Мінск);

10. Марыя Гулевіч (Мінск).

Пасля лёсавання ўдзельнікі пагутарылі з творчай групай праекта. Для кожнага з артыстаў будзе запісаная відэавізітка — здымачны працэс пачнецца ўжо ў канцы ліпеня.

Фінал нацыянальнага адборачнага тура адбудзецца 31 жніўня. Пераможца адбору прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні — 2018" у лістападзе.

41
Тэги:
лёсаванне, музыка, Дзіцячае Еўрабачанне, Беларусь
По теме
Названыя фіналісты адбору на дзіцячае "Еўрабачанне 2018"
Каментары