Таблічка з гамераўскім тэкстам

Найстаражытны з вядомых фрагмент гамераўскай "Адысеі" знойдзены ў Грэцыі

46
(абноўлена 12:31 11.07.2018)
Узрост глінянай таблічкі з тэкстам паэмы - больш за 18 стагоддзяў.

МІНСК, 11 ліп — Sputnik. Фрагмент тэксту паэмы "Адысея" быў знойдзены пры раскопках ля святыні ў Алімпіі, пра гэта паведамляецца на сайце міністэрства культуры Грэцыі.

Археолагі, якія працуюць на радзіме Алімпійскіх гульняў, знайшлі гліняную таблічку з тэкстам. Пасля яе ачысткі высветлілася, што фрагмент уяўляе сабой 13 радкоў з XIV песні гамераўскай паэмы, якая апісвае падарожжы Адысея. У знойдзеных радках галоўны герой звяртаецца да свайго сябры, свінапаса Эўмея.

Таблічка з гамераўскім тэкстам
Таблічка з гамераўскім тэкстам

Паводле папярэдніх ацэнак, таблічка датуецца перыядам да III стагоддзя нашай эры.

"Адысея" — адзін з найвялікшых набыткаў сусветнай літаратуры, другая пасля "Іліяды" паэма, створаная ў VIII стагоддзі да нашай эры, якая прыпісваецца старажытнагрэцкаму паэту Гамеру. У ёй пакараны багамі Адысей, дзякуючы хітрасці якога грэкі ўзялі Трою, дзесяць гадоў вандруе, перш чым вярнуцца дадому, на востраў Ітака, дзе яго чакае верная жонка Пенелопа.

46
Тэги:
Археалогія, "Адысея" (паэма), Гамер, Грэцыя
Каментары