Аляксандр Лукашэнка, архіўнае фота

Лукашэнка прыме ўдзел у адкрыцці "Славянскага базару ў Віцебску"

9
(абноўлена 16:17 12.07.2018)
Міжнародны фестываль пройдзе ў "паўночнай сталіцы" Беларусі ўжо ў 27-ы раз.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Аляксандр Лукашэнка 12 ліпеня паўдзельнічае ва ўрачыстай цырымоніі, на якой адкрыецца XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Па традыцыі, на адкрыцці прэзідэнт Беларусі будзе ўручаць спецпрыз. У гэтым годзе ўзнагароду "Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення" з рук Аляксандра Лукашэнкі атрымае народная артыстка Казахстана Роза Рымбаева.

У ходзе ўрачыстых мерапрыемстваў на адкрыцці "Славянскага базару ў Віцебску" беларускі лідар уручыць і прыз "Ліра". Ён дастанецца ўладальніку Гран-пры XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск".

9
Тэги:
Славянскі базар у Віцебску, Аляксандр Лукашэнка, Віцебск, Беларусь
По теме
"Славянскі базар - 2018": галоўнае свята горада на Дзвіне
Каментары