У Віцебску адкрылі Лялечны квартал

Вечар у стылі джаз, або як у Віцебску адкрылі "Лялечны квартал"

16
(абноўлена 18:29 13.07.2018)
Лялечны форум стартаваў яркім музычным шоу пад адкрытым небам.

ВІЦЕБСК, 13 ліп — Sputnik. У праграме "Квартала", які праходзіць у рамках "Славянскага базару", чакаюцца спектаклі, канцэрты, вулічныя перформансы і пастаноўкі.

Пообщаться с артистами было интересно всем
© Sputnik / Павел Вур
Пагутарыць з артыстамі было цікава ўсім

У гэтым годзе фестываль для дзяцей і дарослых "Лялечны квартал" святкуе сваё пяцігоддзе. Колькасць удзельнікаў праекта расце — у праграме спектаклі калектываў з Беларусі, Расіі і Украіны.

Сказочные герои выглядывали из окон
© Sputnik / Павел Вур
Казачныя героі выглядалі з вокнаў

Фестывальны вечар адкрылі гучна і драйвова. Для гледачоў з канцэртам выступіў гурт з Магілёва — Jazz City Band, які ўжо не першы раз прыязджае ў горад на Дзвіне.

Jazz City Band из Могилева - частые гости на Славянском базаре
© Sputnik / Павел Вур
Jazz City Band з Магілёва - частыя госці на "Славянскім базары"

На пляцоўцы побач з тэатрам "Лялька" гасцей віталі артысты на хадулях, запрашаючы дзяцей і дарослых танцаваць разам з музыкамі. І калі ў самым пачатку вечара гледачы стаялі ў баку, то да канца прадстаўлення бацькі, не саромеючыся, падпявалі са сваімі дзецьмі каверам вядомых музычных кампазіцый. А з вокнаў тэатра выглядалі казачныя персанажы, насельнікі квартала: чароўны Джын, прыгажуні з розных краін, мудрагелістыя дактары і проста пацешныя суседзі.

Актеры на ходулях были главными героями праздника
© Sputnik / Павел Вур
Акцёры на хадулях былі галоўнымі героямі свята

"Вельмі нечакана ўбачыць такое шоу на пляцоўцы каля тэатра. Мы ўжо ўзялі квіткі на спектакль "Церамок", які пакажуць артысты з Казані. Упэўненыя, будзе цікава", — падзялілася Ганна.

Некоторые куклы могли порадовать не только детей, но и взрослых
© Sputnik / Павел Вур
Некаторыя лялькі маглі парадаваць не толькі дзяцей, але і дарослых

Пасля прадстаўлення гледачоў, якія набылі квіткі на выступ Арэнбургскага дзяржаўнага абласнога тэатра лялек, запрасілі ў залу.

Хорошее настроение и солнце - что еще нужно для счастья?
© Sputnik / Павел Вур
Добры настрой і сонца - што яшчэ трэба для шчасця?

Арганізатары "Лялечнага квартала" адзначаюць, што ў гэтым годзе на форуме чакаецца шмат сюрпрызаў. У рамках фестывалю пройдзе ўнікальны парад лялек, які можа ўвайсці ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

16
Тэги:
Славянскі базар у Віцебску, Віцебск
Тэмы:
"Славянскі базар - 2018": галоўнае свята горада на Дзвіне (17)
По теме
Фотафакт: Лукашэнка на "Славянскім базары" атрымаў падарунак
Каментары