Народны артыст Расіі Аляксандр Мікалаевіч Малінін.

Спявак Аляксандр Малінін зняў кліп у Мірскім замку

22
(абноўлена 12:00 18.07.2018)
Момантамі бэкстэйджа артыст актыўна дзяліўся з падпісантамі ва ўласным Instagram-акаўнце.

МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Папулярны расійскі спявак Аляксандр Малінін зняў кліп на песню "О любви иногда говорят".

Рэжысёрам відэа выступіў беларус Уладзімір Янкоўскі, а ў якасці лакацыі для здымкі роліка быў абраны Мірскі замак. Дэкарацыямі паслужылі пейзажы вакол унікальнай пабудовы і ўнутраныя залы замка.

Здымкі доўжыліся адзін дзень, у працэсе і пасля завяршэння працы над кліпам Малінін актыўна выкладваў пасты з кадрамі бэкстэйджа ў Instagram-акаўнце.

У каментарах беларускія прыхільнікі артыста пакідалі толькі захопленыя водгукі і запрашалі Малініна ў госці.

Новую працу артыста падпісчыкі ўжо назвалі класікай.

"Люблю глядзець на такія моманты, мне падабаецца працэс зараджэння будучай класікі", — адзначыў адзін з падпісантаў.

Па заканчэнні здымачнага працэсу Аляксандр Малінін таксама ў сацсетках падзякаваў усёй групе за працу і выказаў персанальную падзяку рэжысёру.

22
Тэги:
музыка, Мірскі замак, Кліпы, Аляксандр Малінін, Мір, Беларусь