Зборнік Вянок Максіма Багдановіча

Лета з Максімам Багдановічам: свята паэзіі пройдзе ў фальварку Ракуцёўшчына

43
(абноўлена 17:07 18.07.2018)
Менавіта тут малады паэт напісаў вершы і паэмы, якія ўвайшлі ў знакаміты зборнік "Вянок".

МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Свята паэзіі і песні "Ракуцёўскае лета" пройдзе ў вёсцы Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна 29 ліпеня, паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча ладзіць у гэтых мясцінах тэматычныя імпрэзы кожны год. Менавіта ў фальварку Ракуцёўшчына ўлетку 1911 года малады паэт правеў два месяцы і напісаў большую частку паэм і вершаў, якія потым увайшлі ў яго паэтычны зборнік "Вянок".

У гэтым годзе гасцей свята чакае літаратурна-музычная імпрэза, у якой будуць удзельнічаць беларускія пісьменнікі, дзеячы культуры і музыкі. Таксама для наведвальнікаў падрыхтавалі экскурсію па фальварку, батлеечнае прадстаўленне, традыцыйныя беларускія гульні і бард-сядзібнік.

43
Тэги:
Максім Багдановіч, Ракуцёўшчына, Маладзечанскі раён
По теме
Расія перадала музею ў Мінску перапіску Горкага і Багдановіча
Горкі і Багдановіч размаўлялі на "свойскай" мове
Андросік: як Максім Горкі "курыраваў" маладога паэта Максіма Багдановіча
Каментары