Спектакль Жыццё и смерць Янки Купалы

З-за крытыкі гледачоў новы спектакль пра Купалу зменіць назву

90
(абноўлена 18:54 25.07.2018)
Музычны тэатр аб'явіў сярод гледачоў конкурс, у выніку якога мастацкі савет абярэ адзін з дзесяці прапанаваных варыянтаў.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр аб'явіў конкурс на новую назву спектакля пра Янку Купалу, пра гэта паведамляецца на сайце тэатра.

Здымкі фільма пад працоўнай назвай Пакуль будзе неба
© Photo : пресс-служба Национальной киностудии "Беларусьфильм"

"Дарагія гледачы! У сувязі з гарачымі спрэчкамі вакол назвы прэм'ернага спектакля "Жыццё і смерць Янкі Купалы" прапануем Вам выказаць сваё меркаванне і прапанаваць сваю версію назвы спектакля", — гаворыцца ў паведамленні музычнага тэатра.

Для ўдзелу ў конкурсе гледачам прапануецца пасля прагляду спектакля напісаць на білеце сваю версію назвы, а таксама сваё імя і нумар тэлефона. Квіток можна будзе пакінуць у адміністратараў тэатра або даслаць яго фатаграфію на адрас электроннай пошты тэатра.

Конкурс працягнецца да 20 снежня 2018 года. Затым мастацкі савет тэатра абярэ 10 лепшых варыянтаў, якія будуць вынесены на суд гледачоў на сайце і старонках тэатра ў сацыяльных сетках, дзе можна будзе прагаласаваць за ўпадабаную назву.

Пераможцу конкурсу на новую назву спектакля абяцаюць бясплатнае наведванне пяці любых спектакляў Музычнага тэатра да канца 49-га тэатральнага сезона.

90
Тэги:
спектакль, конкурс, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Янка Купала, Беларусь

Пад Маладзечна адрадзілі старажытны беларускі абрад "Лука" відэа

16
(абноўлена 12:59 05.05.2021)
Як кажуць жыхары вёскі Маркава, калі сайт знаёмстваў не дапамагае знайсці спадарожніка - дапаможа іх абрад. Прычым не толькі дзяўчатам, але і мужчынам. Глядзіце на відэа Sputnik, як праводзяць старадаўні абрад.

Калі менавіта ў вёсцы Маркава Маладзечанскага раёна пачалі вадзіць карагоды - ніхто толкам не ведае. Але адрадзілі абрад "Лука" у аграгарадку адносна нядаўна, у пачатку 2000-х. Хоць некаторыя мясцовыя жыхары яшчэ памятаюць, як у 70-х гадах мінулага стагоддзя старажылы праводзілі абрад па ўсіх канонах.

Спачатку вадзілі карагод толькі ў вёсцы Маркава. А потым пра традыцыю даведаліся і жыхары іншых вёсак. Цяпер штогод на правядзенне культурнага звычаю прыязджаюць сотні людзей з наваколля і Маладзечна.

Як правіла, абрад здзяйсняюць у першы дзень Вялікадня. Першапачаткова месцам правядзення былі "лукі" - так называлі пойму мясцовай ракі Гарадзея. Але потым пляцоўку пераносілі не раз: то да царквы, то на рынак.

Самая старэйшая па ўзросце жанчына заводзіла карагод. А ў цэнтр ставілі траіх дзяцей. Лічылася, гэта сімвал жыцця. А дзеці потым будуць шчаслівымі. У цэнтр можна ставіць і дарослага мужчыну, калі ён хоча ажаніцца. Кажуць, пасля такога рытуалу гарантавана сустрэнеш свой лёс.

Характэрна, што песні ў крузе спявалі толькі жанчыны. Але цяпер вясковыя жыхары параіліся і вырашылі: чаму б не спяваць усім жадаючым?

Пасля карагода і застолля ўдзельнікі адпраўляюцца да вялізнага старажытнага вяза. Там пачынаюцца народныя танцы і скокі, якія могуць доўжыцца да позняга вечара.

Глядзіце таксама:

16
Тэги:
відэа, абрады Беларусі, абрады, Маладзечна

Больш не манахромная: нейрасеткі размалявалі ваенную кінахроніку

38
(абноўлена 17:57 04.05.2021)
Парад у Берліне, дарога дадому і сустрэча ля парога - гістарычныя кадры заканчэння Вялікай Айчыннай вайны сталі даступныя ў каляровай версіі. Глядзіце на відэа, як ваенная хроніка выглядае ў колеры.

Урачысты марш каля Рэйхстага і Брандэнбурскай Брамы дапрацавалі тэхналогіяй каларызацыі. Эксклюзіўнае відэа да 9 Траўня апублікаваў тэлеканал RT.

Страявым крокам і калонамі бронетэхнікі адразу пасля капітуляцыі войскі Чырвонай арміі прайшлі па вуліцах Берліна 4 траўня 1945-га. Гэтыя кадры доўгі час заставаліся чорна-белымі, але электронныя прылады і праграмы дазваляюць зірнуць на падзеі таго часу па-новаму. Як бачна, на байцах - палявая форма, гэта значыць тая самая, у якой яшчэ некалькі тыдняў таму яны штурмавалі нямецкую сталіцу. А маршыраваць прыходзіцца па маставых, зусім нядаўна заблакаваных знішчанай тэхнікай і выбудаванымі барыкадамі.

Такая карцінка стала магчымай пры дапамозе сучаснага абсталявання і штучнага інтэлекту. Што характэрна, нейрасеткі не наладжаныя так, каб рэстаўраваць кінахроніку. Хутчэй, як тлумачаць эксперты, машыны "заточаныя", каб прадугледжваць "як бы гэта магло быць". Дакладнасць залежыць толькі ад "навучанасці" робатаў-аналітыкаў.

Хвалюючай для воінаў-пераможцаў стала і дарога дадому. Гэта чытаецца на тварах. Многія едуць у невядомасць. Ніколі не вярнуліся з вайны больш за 26 мільёнаў байцоў. А для тых, хто выжыў застаецца загадкай - дачакаўся ці іх хто-небудзь з родных. Таму нават на пастановачных кадрах прыкметна непадробная радасць ад сустрэчы. У Дзень Перамогі RT пакажа поўную версію ваеннай кінахронікі ў колеры.

Загад аб святкаванні 9 траўня 1945 года гістарычна атрымаў нумар 369. У той жа дзень па распараджэнні Сталіна быў зацверджаны ўказ пра ўзнагароду "За Перамогу над Германіяй". У Маскве з нагоды свята салют з 30 артылерыйскіх залпаў далі з адной тысячы гармат. Грымоты і ўспышкі суправаджалі прамяні 160 пражэктараў, а таксама рознакаляровыя ракеты.

Глядзіце таксама:

38
Тэги:
кадры, Вялікая Айчынная вайна, Берлін, парад, кіно
МЗС Беларусі

МЗС адказала на заклік "Вялікай сямёркі" правесці новыя выбары ў Беларусі

8
(абноўлена 17:59 06.05.2021)
Па словах афіцыйнага прадстаўніка ведамства, у сваім афіцыйным паведамленні краіны G7 выкарыстоўвалі ў дачыненні да сітуацыі ў краіне "стандартны набор заезджаных клішэ".

МІНСК, 6 тра - Sputnik. Беларусь сама будзе вырашаць, калі і якія электаральныя кампаніі праводзіць, заявіў у чацвер афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў рэспублікі Анатоль Глаз.

Сустрэча G7 ў Лондане

Напярэдадні ў Лондане адбылася сустрэча міністраў замежных спраў краін "Вялікай сямёркі" (G7) пад старшынствам Злучанага Каралеўства. У ёй бралі ўдзел кіраўнікі МЗС Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі, Японіі, у сустрэчы ўдзельнічаў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі.

На сустрэчы міністры прынялі камюніке, у якім, у тым ліку, заклікаюць улады Беларусі адпусціць палітвязняў і правесці новыя выбары пры міжнародным назіранні.

Набор заезджаных клішэ

"Што тычыцца абзаца, якога "удастоілася" Беларусь. Гэта стандартны набор заезджаных клішэ. Такія мантры фактычна без змен вандруюць з пляцоўкі на пляцоўку, дэманструючы, на жаль, глыбокае неразуменне і нежаданне разумець сітуацыю ў нашай краіне іх аўтарамі, антыбеларускую ангажаванасць іх ініцыятараў" , - растлумачыў Глаз.

Паводле яго слоў, у Беларусі самі будуць вырашаць, калі і якія электаральныя кампаніі праводзіць. Для гэтага краіне не патрэбныя "ніякія заклікі, пануканні або ўказанні звонку".

Ён адзначыў, што любое ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў супярэчыць асноватворным нормам і прынцыпам міжнароднага права.

"Усе выбары ў нашай краіне праходзілі пад міжнародным назіраннем. Ну, а калі нейкія міжнародныя структуры не змаглі арганізаваць сваю працу, маючы наша запрашэнне, то не трэба спрабаваць перакласці віну", - падкрэсліў Глаз.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
ведамства, краіна, Беларусь, Выбары, МЗС