Старадаўнія кнігі

Філасофія кахання: чытайце вершы англійскага паэта Шэлі на беларускай мове

21
(абноўлена 11:28 01.08.2018)
У дзень народзінаў англійскага паэта эпохі Рамантызму Sputnik прапануе пачытаць яго вершы ў перакладзе на беларускую мову Рыгора Барадуліна і Алены Таболіч.

Персі Бішы Шэлі з'яўляецца, бадай, найбольш адметным прадстаўніком рамантычнай паэзіі ў англійскай літаратуры XIX стагоддзя. Не толькі паэт, але і драматург, пісьменнік, аўтар шматлікіх эсэ, ён пакінуў вялізную спадчыну праніклівых твораў, у якіх размаўляе з чытачом пра пачуцці на мове сімвалаў і алегорый.

Як раманіст ён вядомы за творы "Застроцы" і "Сент-Ірвін", напісаныя ў манеры моднага ў той час гатычнага рамана і ананімна выдадзеныя ў 1810-11 годзе. Уздымаў Шэлі ў сваіх творах і сацыяльную тэматыку: вострай крытыкай сучаснага яму грамадства лічыцца яго філасофска-алегарычная паэма "Каралева Маб", у якой ён не толькі выкрывае прычыны сацыяльных бедстваў, але і раіць, як з імі змагацца.

Акрамя вершаў, Шэлі напісаў некалькі вялікіх паэм, сярод іх "Атлаская чараўніца" і "Паўстанне Іслама", а таксама драм на антычную тэматыку: "Вызвалены Праметэй" і "Элада". Самым вядомым трактатам Персі Шэлі з'яўляецца яго "Абарона паэзіі", якая ўбачыла свет у 1822 годзе.

Паэт быў жанаты двойчы, і другой яго жонкай стала пісьменніца Мэры Шэлі, вядомая за свой раман "Франкенштэйн, або Сучасны Праметэй".

На беларускую мову асобныя творы Персі Шэлі пераклалі Рыгор Барадулін, Алена Таболіч і іншыя беларускія паэты і перакладчыкі. Уладзімір Жылка прысвяціў Шэлі свой верш.

21
Тэги:
Вершы, Беларуская мова, Пераклад, Персі Бішы Шэлі
Каментары