Арганізатары "Оскара" прыдумалі новую намінацыю

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанкСтатуэтка амерыканскай кінапрэміі "Оскар"
Статуэтка амерыканскай кінапрэміі Оскар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У 2020 годзе 92-я цырымонія ўручэння кінапрэміі адбудзецца на два тыдні раней.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Кінаакадэмія ЗША ўвяла новую намінацыю на прэмію "Оскар", піша інтэрнэт-партал IndieWire.

Попкорн і квіток у кіно - Sputnik Беларусь
Ад Форэста Гампа да Амэлі Пулен: лепшыя замежныя фільмы на беларускай мове

"Мы створым новую катэгорыю за выдатныя дасягненні ў папулярным кіно", — гаворыцца ў лісце кіраўнікоў Акадэміі яе сябрам.

Крытэры і іншыя дэталі выбару пакуль не раскрываюцца — будуць абвешчаныя пазней.

Акрамя таго, арганізатары "Оскара" ўносяць шэраг зменаў у парадак правядзення цырымоніі. Так, з гэтага часу найменш папулярныя катэгорыі не будуць транслявацца ўжывую на ТБ, што скароціць час цырымоніі ў эфіры. А 92-я цырымонія адбудзецца не 23 лютага 2020 года, як было запланавана, а на два тыдні раней. Робіцца гэта для таго, каб апярэдзіць іншыя кінапрэміі.

Разам з тым дата 91-й цырымоніі застанецца ранейшай, яна пройдзе ў Лос-Анджэлесе ў тэатры Dolby 23 лютага 2019 года.

Стужка навiн
0