МІНСК, 16 жні — Sputnik. Больш трох дзесяткаў чалавек прынялі ўдзел у кастынгу вядучых дзіцячага "Еўрабачання", якое ў гэтым годзе пройдзе ў Мінску.
Актыўная падрыхтоўка да конкурсу доўжыцца ўжо не адзін месяц, а ў жніўні ў Белтэлерадыёкампаніі адбыліся праслухоўванні прэтэндэнтаў на ролю вядучых папулярнага шоу.
Сярод прэтэндэнтаў — спявачкі Ксенія Сітнік і Анастасія Віннікава, вядучыя Яўген Перлін і Дзмітрый Кахно. Усяго ў спісе ўдзельнікаў праслухванняў — больш за тры дзесяткі імёнаў.
Малодшай удзельніцы праслухванняў — дзесяць гадоў, старэйшай — 36. Галоўныя патрабаванні — харызма, веданне мовы і ўменне сябе паводзіць ў кадры.
Агулам заяўкі на кастынг даслалі больш за сто чалавек, з якіх адабралі і запрасілі на "жывыя" праслухоўванні лепшых. Вынікі стануць вядомыя восенню — тады назавуць імёны вядучых дзіцячага "Еўрабачання".
Скульптар Аляксей Кашанаў, вядомы таксама пад творчым псеўданімам "Панкрат", стварае творы мастацтва з металу ў стылі стымпанк з дапамогай самых простых інструментаў.
Аляксей у юнацтве захапляўся музыкай у жанры панк-рок, а стымпанк прыцягнуў яго спачатку з-за назвы. Пасля знаёмства з працамі ў гэтым стылі скульптар вырашыў стварыць нешта падобнае.
"Першае, што было зроблена ў гэтым кірунку, гэта такая рыбіна, там ужо балты былі, шасцерні, шрубы, калючы дрот, ланцугі. Мне спадабаўся вынік, і я вырашыў працягнуць рух у гэтым напрамку", - распавёў Аляксей.
Скульптар прызнаецца, што для працы выкарыстоўвае простыя інструменты: электразварку, балгарку, маску і малаток. А ідэі для новых твораў узнікаюць "сумбурна". Падштурхнуць аўтара да стварэння скульптуры можа радок з кнігі, куплет песні ці яркае перажыванне. І, як толькі з'яўляецца час, майстар рэалізуе задуманае.
У лістападзе 2020 года Аляксей Кашанаў прадставіў свае работы на персанальнай выставе, арганізаваць якую прапанавалі ў Краснадарскай краявой выставачнай зале выяўленчых мастацтваў. У 2020 годзе скульптар ужо выстаўляў там свае працы сумесна з Саюзам мастакоў авангарду. У снежні 2020 года Аляксей таксама прыняў удзел у сумеснай выставе ў музеі сучаснага мастацтва Эрарта ў Санкт-Пецярбургу.
Глядзіце таксама:
МІНСК, 14 сту – Sputnik. Вёска Пагост - месца ўнікальнае, з аднаго боку бяжыць паўнаводная Прыпяць, з другога закалыхвае ціхая Сцвіга. Здаецца, сама прырода настройвае палешукоў на спрадвечны традыцыйны лад.
Зіма ў вёсцы - час адмысловы. Калі ўся гаспадарка дагледжана, а ўраджай у засеках, надыходзіць пара святаў.
У чым асаблівая разыначка Шчодрага вечара ў Пагосце, даведаўся карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.
Беларускае свята "Шчодрык" заўсёды адзначаюць з 13 на 14 студзеня. Шмат гадоў таму па сутнасці так святкавалі Новы год, але змена календароў адыграла свой злы жарт з датамі. Тады звычай на Палессі выстаяў, а што будзе праз пару гадоў, пакуль незразумела.
У Пагосце і нават далёка за мяжой ведаюць Кацярыну Аляксееўну Панчэню, якая не проста дапамагла аднавяскоўцам зберагчы свае традыцыі, але і вывела іх на міжнародны ўзровень, аднак пра гэта пазней.
Кацярына Аляксееўна, як і шмат гадоў таму, абавязкова ідзе "шчадраваць". Нам яна прызнаецца, што робіць гэта з трох гадоў, а ёй ужо пераваліла за 80. Раней яна "шчадравала" і па наказе душы, і па працы. Мясцовы дом культуры знаходзіўся пад яе чулым кіраўніцтвам больш за 30 гадоў.
Зараз гады ўжо бяруць сваё, і прыбірацца ганаровай жыхарцы Жыткавіцкага раёна дапамагае новае пакаленне культурных работнікаў.
Неад'емнай часткай "Шчодрыка" застаюцца калядоўшчыкі, і тут Кацярына Аляксееўна выразна дае зразумець: "У нас радзіліся толькі на Шчодрык, а на Раство прыбіраліся калядным строем".
Сярод ражаных лічацца Мядзведзь, Сарока, Цыганка, Бусел і, вядома, Каза, як галоўны персанаж.
Цікава, што ў іх ліку вы не ўбачыце ні аднаго дарослага, толькі дзяцей розных школьных узростаў.
Аказваецца, так "нашчадкам перадаем, каб не забываліся", патлумачыла Кацярына Аляксееўна. Раней па вёсцы сапраўдныя цягнікі з саней ездзілі "шчадраваць", а цяпер сабраўся толькі маленькі паравозік з дзетак і работніц культурнай сферы.
Дзякуючы ім, у XXI стагоддзі можна ўбачыць, як беларусы сотні гадоў таму адзначалі надыход Новага года.
"Шчадрэц колісь звалі - Васілей, Стары Новы год. Гэтя ўжо другая куцця, таму што Раство - першая куцця. На Хрышчэнне будзе трэццяя куцця. Усе абрады ў нас звязаныя са збажыною", - уводзіць у курс справы Кацярына Аляксееўна.
А каб свята атрымалася, па яе словах, трэба прыгаворваць: "Пячыце ладкі, каб цяляты былі гладкі", "пячыце блінцы, каб дзеці былі, як жарабцы".
Па прызнанні самой жанчыны, "ніхто ў гэтя лезці зараз ня хоча, вось і перадаю ўсё Ірыне Торчык".
А раней па вечарах у Пагосце на "Шчадрэц" усё прыгаворвалі і рыхтаваліся, цяпер і вёска ўжо не тая, таму што людзей у ёй амаль не засталося.
Кацярына Аляксееўна распавядае, што на свята было прынята рабіць запіскі: "Хто, што думае плахое мне, хай бярэ сабе і на першым полыме, як блінцы пякці, спальвалі".
Размовы з журналістамі - гэта адно, але і "шчадраваць" камусьці трэба. Разнамасная чарада весела выкатваецца на вуліцу. На "Шчодрык" трэба абавязкова спяваць гаспадарам хаты, куды прыходзяць калядоўшчыкі.
Галоўная іх задача - зарадзіць энергіяй, каб у новым годзе і ўраджай быў, і гаспадарка квітнела.
Для гэтага прыгаворваюць "дзе каза рогам, там жыта стогам", ад такой працы Каза хутка стамляецца і падае знясіленая проста ў снег.
Такі вось непразрысты намёк гаспадарам, што трэба шчодра пачаставаць за старанні. Лепш за ўсё для гэтага, вядома, падыходзіць сала, але ў вёсцы без лішніх размоў бяруць усё, што даюць.
Так паважная працэсія ходзіць ад двара да двара, пакуль не наступіць цемра, а торба не будзе набіта усялякімі пачастункамі даверху.
Пагост - вёска па-сапраўднаму ўнікальная, мясцовыя святы па заслугах ацанілі на самым высокім узроўні.
Звычай "Юраўскі карагод" атрымаў нават статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Улады па тых часах выдзелілі казачныя 100 мільёнаў рублёў. Праўда, у Пагосце свайго "прыза" не дачакаліся і ўсе грошы роўным пластом разышліся па "культуры" Жыткавіцкага раёна.
Цяпер на чарзе грант ЮНЕСКА, і ў Пагосце перажываюць. Падтрымка мясцоваму Дому культуры павінна была прыйсці ў мінулым годзе, але пандэмія ўнесла свае праўкі ў чаканні палешукоў. Зараз у Пагосце чакаюць гэты грант, каб скласці печку і рыхтаваць пачастункі прама на вачах турыстаў, якія тонкім раўчуком ідуць на Палессе, каб пабачыць на свае вочы тое, чаго больш нідзе ўжо няма.
У Доме культуры ўсё трымаецца на плячах Ірыны Іванаўны і Ірыны Ціханаўны, якія паціху збіраюць па хатах начынне, зробленае паляшукамі шмат гадоў таму. Тут можна ўбачыць і сапраўдныя кросны, палаці, лавы, і нават самаробны пратэз нагі.
Жыццё, нягледзячы ні на што, б'е ў Пагосце ключом. Кацярына Аляксееўна не маркоціцца і, здаецца, зусім не перажывае, што будзе са "Шчодрыкам" у будучыні. На развітанне яна запэўнівае: "Не пайду я, пойдуць людзі".
МІНСК, 19 сту - Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравалі 1 356 чалавек з COVID-19, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ў аўторак.
У Беларусі за суткі ачунялі і былі выпісаны 1 295 пацыентаў.
"Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя 228 716 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Паправіліся 212 074 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19", - гаворыцца ў паведамленні.
З моманту пачатку пандэміі COVID-19 у рэспубліцы памёр 1 601 пацыент з станоўчым тэстам на каронавірус, за суткі - 10 чалавек.
За мінулыя 24 гадзіны выканана амаль дзевяць тысяч тэстаў, усяго жа ў краіне за ўвесь перыяд іх праведзена амаль 4,3 мільёна. Даведацца, дзе ў Беларусі можна здаць ПЦР-тэст, можна тут.
Масава рабіць прышчэпкі ад каронавіруса ў рэспубліцы пачнуць у красавіку. Пакуль вакцыну ад хваробы атрымліваюць людзі з групы рызыкі, у першую чаргу - медыкі.
У сярэдзіне вясны, па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, вакцынавацца змогуць усе жадаючыя.
Беларусь першай пасля Расіі пачала вакцынацыю грамадзян расійскім прэпаратам "Спутник V". Раней паведамлялася, што ў рэспубліцы да канца вясны плануецца прышчапіць 1,2 мільёна чалавек, паступова выйшаўшы на паказчык у 5,5 мільёна жыхароў.
Чытайце таксама:
У Беларусі пачынаецца масавая вакцынацыя медыкаў