Дзеці малююць, архіўнае фота

Трэба многа ўсім вучыцца: вершы пра школу

14875
(абноўлена 18:04 20.08.2018)
Хутка ўжо лета скончыцца, і школы адкрыюць дзверы для прагных да ведаў вучняў. Топ-5 вершаў пра школу на беларускай мове – у падборцы Sputnik.

Школьныя гады цудоўныя, менавіта таму яны апетыя ў шматлікіх вершах пра школу знакамітых беларускіх паэтаў. Кожны дзень  — нешта новае: новыя веды, новыя знаёмствы, новыя цікавыя падарожжы ў захапляльны свет навукі. 

Часам заданні здаюцца нам складанымі, але калі ўжо прайшло шмат гадоў пасля заканчэння школы, мы звычайна ўспамінаем пра яе з усмешкай, як пра самы бесклапотны перыяд, падчас якога самае жудаснае, што можа адбыцца ў жыцці – гэта дрэнная адзнака ці заўвага ў дзённіку. 

Сваю першую настаўніцу (а хтосьці і настаўніка) памятаюць, бадай, усе: менавіта яна або ён сталі правадырамі ў чароўны свет навукі, а таксама загадалі старанна вучыцца на радасць бацькам.

Чытайце вершы пра школу ў падборцы і рыхтуйцеся да яе маральна – вучань вы або яго бацька, або настаўнік, які чакае рабят у свой клас.

14875
Тэги:
вершы пра школу, Беларуская мова
Тэмы:
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове (44)
По теме
Ад Купалы да Хадановіча: беларускія вершы для дзяцей
Словы, мілыя сэрцу: лепшыя беларускія вершы для цудоўных дам
Пра пачуцці па-беларуску: топ-10 вершаў пра каханне
Бацька, маці і родная мова: 5 лепшых вершаў пра сям'ю
Гуканне вясны

Тэст: што азначаюць беларускія фразеалагізмы?

1143
(абноўлена 16:02 04.12.2020)
Прайдзіце тэст і даведайцеся, ці зможаце вы правільна падабраць аналаг беларускаму фразеалагізму ў рускай мове.

Фразеалагізмы, якія існуюць у розных мовах свету, часам вельмі падобныя і нават агульныя, калі яны, напрыклад, узятыя са Святога Пісання. Але ў кожнага народа ёсць свае, адметныя трапныя выразы, якія пазначаюць адное і тое ж паняцце, але з дапамогай розных лексічных сродкаў, іншага асацыятыўнага раду.

Прайдзіце тэст на Sputnik і паспрабуйце суаднесці беларускія фразеалагізмы з рускімі.

Вучыце мову разам з намі:

1143
Тэги:
тэст, Беларуская мова
Тэмы:
Вучым беларускую мову
Оскар

Драму Перэльмана "Урокі фарсі" вылучылі на "Оскар" ад Беларусі

35
(абноўлена 18:11 01.12.2020)
Фільм апавядае пра падзеі 1942 гады ў акупаванай Еўропе, у галоўных ролях - Ларс Айдзінгер і Науэль Перэс Біскаярт.

МІНСК, 1 сне - Sputnik. Карціна "Урокі фарсі", знятая рэжысёрам Вадзімам Перэльманам, вылучана на "Оскар" ад Беларусі ў намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове", паведаміла прэс-служба кампаніі "Белыя ночы".

Публіка ўбачыла фільм упершыню на Берлінскім кінафестывалі ў праграме Berlinale Special. Па дадзеных кампаніі Hype Film, якая займаецца продажам правоў на карціну, яе плануюць паказаць больш, чым у 50 краінах свету.

"Фільм Вадзіма Перэльмана "Урокі фарсі" вылучаны на "Оскар"ад Беларусі. Карціна створана ў капрадукцыі Расіі, Германіі і Беларусі, дзе праходзілі здымкі драмы", - распавялі ў прэс-службе.

Пра што фільм "Урокі фарсі"

Па сюжэце, падзеі кіно адбываюцца ў 1942 годзе ў акупаванай Еўропе. Галоўны герой - вязень канцлагера, бельгіец з яўрэйскімі каранямі Жыль Крэм'е - прыкідваецца персам, каб пазбегнуць смяротнага пакарання. У гэтым яму дапамагае антыкварная кніга персідскіх казак, якую ён вымяняў у апошнія хвіліны перад расстрэлам на бутэрброд.

Тым часам повар у канцлагеры, Клаўс Кох, марыць пра тое, як пасля вайны паедзе ў Іран да брата і адчыніць там свой рэстаран. Коху для дасягнення сваёй мэты трэба ведаць фарсі, калегі па канцлагеры, даведаўшыся пра персідскае паходжанне Жыля, адпраўляюць зняволенага вучыць повара новай мове.

"Наша карціна дзіўна актуальная часу. Гэтая глыбокая гісторыя напоўнена трагедыяй, іроніяй, зараджэннем надзеі і дружбы ў самых неверагодных абставінах. Я асабліва шчаслівы магчымасці шырока паказаць наш фільм міжнароднай аўдыторыі", - так адклікаецца аб карціне яе рэжысёр Вадзім Перэльман.

93 цырымонія ўручэння прэмій Амерыканскай кінаакадэміі пройдзе 25 красавіка 2021 года.

35
Тэги:
Беларусь, Оскар (прэмія)