Квіткі ў кіно

Голы Тарзан і Зелянкоўская: ці ёсць эротыка ў беларускім кіно

130
(абноўлена 18:24 24.08.2018)
Знакамітыя эратычныя сцэны беларускага кінематографа – у падборцы Sputnik.

Беларускае кіно — з'ява антысэксуальная. З вялікай колькасці беларускіх фільмаў тыя, дзе ёсць сцэны кахання, можна пералічыць па пальцах адной рукі.

"Анастасия Слуцкая"

Гістарычная драма распавядае пра гераічную княгіню Анастасію Слуцкую, якая пасля смерці мужа князя Сямёна Алелькавіча ўзначаліла Слуцк і выступіла супраць татара-мангольскага іга. У галоўных ролях зняліся Святлана Зелянкоўская, Генадзь Давыдзька і Аляксандр Кот.

Сцэна купання ў рацэ, дзе муж Наташы Каралёвай Сяргей Глушко, больш вядомы аўдыторыі як Тарзан, заляцаецца да жонкі саліста Brutto Сяргея Міхалка Святланы Зелянкоўскай — тая самая "эротыка", з-за якой фільм можна аднесці да гэтага рэйтынгу. Хаця сама гераіня і называе яе не інакш як "грэх".

"Масакра"

Рэжысёр Андрэй Кудзіненка заявіў, што з гэтым фільмам у беларускім кіно з'явіўся новы жанр — "бульба-хорар". Творчая група ставіла перад сабой задачу стварыць нацыянальны хіт — сучасны, актуальны і цікавы людзям любых узростаў.

Дзеянне стужкі адбываецца на беларускіх землях пасла падаўлення паўстання Кастуся Каліноўскага. У маёнтак графа Пазуркевіча прыязджае Мікалай Казанцаў. Ён хоча вывучаць мастацтва ў Італіі і не мае на гэта грошаў, але мае план.

Акрамя містыкі, жахаў і гістарычнага сюжэту ў фільме ёсць месца эротыцы. Ролю героя-палюбоўніка атрымаў акцёр Сяргей Уласаў, а яго сяброўкі па ложку — кухаркі — актрыса Паліна Сыркіна.

"Выше неба"

Гісторыя жыцця і кахання мінскага студэнта Мікіты Міцкевіча, ролю якога сыграў Леанід Пашкоўскі, расказваецца ў васьмісерыйным фільме. Ён, музыка і кампазітар, знаёміцца з дзяўчынай Юліяй (Вераніка Барцэвіч) у Крыме.

Стужка па сцэнары Андрэя Курэйчыка, знятая рэжысёрам Дзмітрыем Марыніным, не абыйшлася без аголеных целаў.  Некаторыя крытыкі нават назвалі фільм "студэнцкай прыгламуранай эротыкай".  Магчыма, за сэксуальныя сцэны на марскім узбярэжжы ці аголены азадак галоўнага героя там жа.

Фільм убачыў свет дзякуючы Праграме развіцца ААН у супрацы з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на сродкі гранту Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй. Таму нескладана здагадацца, аб чым пойдзе размова.

"Сладкое прощание Веры"

Фільм рэжысёра Аляксандры Бутар распавядае гісторыю былой сцюардэсы Веры, якая ўсё жыццё чакала свайго адзінага каханага — капітана авіялайнера. Не дачакалася: ён не змог кінуць сваю сям'ю.

Вера застаецца без сяброў і блізкіх і плануе арганізаваць сваё пахаванне. Паміж жанчынай і агентам бюро паслуг пахавання, які па сумяшчальніцтве аказваецца маладым прыгожым мужчынай, успыхвае каханне. Гераіню Нэле Савічэнка-Кліменэ можна зразумець: не закахацца ў Паўла Харланчука-Южакова проста не магчыма.

Стужка прасякнута каханнем ва ўсіх праявах і нават пачынаецца з адпаведнай сцэны.

130
Тэги:
Кіно, Беларусь
Тэмы:
Лепшыя беларускія фільмы (22)
По теме
Лепшыя беларускія фільмы
Не толькі пра вайну: лепшыя беларускія фільмы апошніх гадоў
Ад Форэста Гампа да Амэлі Пулен: лепшыя замежныя фільмы на беларускай мове
Каментары