Помнік Якубу Коласу з'явіўся ў Ташкенце

Сімвал сяброўства Беларусі і Узбекістана: як адкрывалі помнік Якубу Коласу

74
(абноўлена 19:08 24.08.2018)
Аўтар бюста - член Акадэміі мастацтваў Узбекістана Марына Барадзіна - старалася стварыць вобраз валявога, разумнага, рашучага чалавека.

ТАШКЕНТ, 24 жні — Sputnik, Шахноза Турабекава. У Ташкенце прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця бюста беларускага пісьменніка, паэта і грамадскага дзеяча Якуба Коласа, які пражываў і займаўся творчасцю ва ўзбекскай сталіцы ў 1941-1943 гадах, паведамляе карэспандэнт Sputnik Узбекістан.

Бюст усталяваны за будынкам Дзяржаўнага музея мастацтваў Узбекістана каля перасячэння вуліц Шахрысабз і Тараса Шаўчэнкі. У цырымоніі яго адкрыцця прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Узбекістана Надзір Отажонаў і намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы.

"У нашай краіне заўсёды з добрай павагай ставіліся да творчасці беларускага дзеяча, які не толькі пакінуў свой глыбокі след у гісторыі Узбекістана, але таксама паслужыў умацаванню брацкіх узбекска-беларускіх адносінаў. Адкрыццё бюста Якуба Коласа з'яўляецца адным з яркіх сімвалаў дружбы паміж Узбекістанам і Беларуссю", — адзначыў Надзір Отажонаў.

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы і намеснік прэм’ер-міністра Узбекістана Надзір Отажонаў
© Sputnik / Рамиз Бахтияров
Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы і намеснік прэм’ер-міністра Узбекістана Надзір Отажонаў

У сваю чаргу Міхаіл Русы выказаў падзяку кіраўніку Узбекістана і гарадской адміністрацыі Ташкента за прынятае рашэнне па ўвекавечанні памяці выдатнага пісьменніка і паэта Беларусі Якуба Коласа.

"Нашы народы звязвае вельмі даўняе і моцнае сяброўства, шмат людзей загінула з Узбекістана, вызваляючы Беларусь. Мы іх памятаем, кожнае прозвішча ў нас занесена асобным радком у музеі гісторыі Айчыннай вайны", — адзначыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы.

Узбекскі адрас Коласа

У гады вайны Ташкент прыняў вялікую колькасць прадстаўнікоў савецкай інтэлігенцыі. У іх ліку быў і Якуб Колас. Ён жыў тут з 14 жніўня 1941 года па 1 лістапада 1943 года.

"На сённяшні дзень захаваўся дом, у якім ён жыў у часы вайны. У ім жыла ўся акадэмія навук Беларускай ССР, таму што Якуб Колас быў першым і нязменным яе віцэ-прэзідэнтам. У маі 2017 года на праспекце Мустакілік, у доме №88 адкрылі мемарыяльную дошку пра тое, што ён тут жыў і працаваў", — распавяла карэспандэнту Sputnik старшыня беларускага культурнага цэнтра "Світанак" Святлана Дудзюк.

Бюст Якубу Коласу
© Sputnik / Рамиз Бахтияров
Бюст Якубу Коласу

Паводле яе слоў, улады савецкага Узбекістана ставіліся да Якуба Коласа з вялікай увагай, пісьменніку былі вылучаныя дзве кватэры. Адна для сям'і, дзе ён жыў з жонкай і сынамі, а другая — для яго працоўнага кабінета.

"Чаму помнік адкрываецца менавіта ў гэтым месцы ў Ташкенце? Таму што недалёка ад нас, на месцы былога Рускага драматычнага тэатра, размяшчалася гасцініца "Узбекістан", якая з'яўлялася першым месцам жыхарства Коласа ў Ташкенце, таму мы можам сказаць, што тут ён таксама хадзіў, гэта вельмі знакавае месца", — распавяла яна.

Больш ва Узбекістан пісьменнік не прыязджаў, пасля вайны ён цяжка хварэў. Якуб Колас памёр за рабочым сталом 13 жніўня 1956 года. Яго найлепшымі сябрамі ў Ташкенце былі узбекскія паэты Хамід Алімджан і Зульфія, яны жылі побач з домам, дзе пражываў Колас. Ён таксама вельмі любіў ташкенцкі канал Салар і прысвяціў яму свае вершы.

Разумны і рашучы чалавек

"Даследаваннем жыцця Якуба Коласа я занялася ў мінулым годзе ў сувязі са святкаваннем яго 135-годдзя. Беларусь вельмі шырока адзначала гэтую дату. Усё, што тычыцца ташкенцкага перыяду, гэта досыць складана ў дачыненні да пошуку фотадакументаў, звычайных дакументаў, але мы працягваем займацца вывучэннем яго жыцця тут", — адзначыла Святлана Дудзюк.

Падчас цырымоніі адкрыцця помніка гучалі беларускія песні
© Sputnik / Рамиз Бахтияров
Падчас цырымоніі адкрыцця помніка гучалі беларускія песні

Яна таксама распавяла, што ў яе атрымалася звязацца з дачкой ўзбекскага паэта і публіцыста Гафуры Гуляма, і яна ўспомніла, як Якуб Колас прыходзіў да іх у госці.

"Высветлілася, што ў іх няма дакументальных пацверджанняў сустрэч Гуляма з Коласам. Але Олмас Гафураўна добра памятае, як яе мама называла яго на узбекскі манер Ёкуб і рыхтавала да яго прыходу любімую ім машэвую кашу, нягледзячы на галодны час", — падзялілася Дудзюк.

Аўтар бюста Якуба Коласа ў Ташкенце, акадэмік Акадэміі мастацтваў Узбекістана Марына Барадзіна адзначыла, што гэта яе другі зварот да выявы беларускага пісьменніка. Першым быў барэльеф, які ўсталяваны на будынку, дзе Колас жыў у часы вайны.

"Я хацела стварыць вобраз валявога, разумнага, рашучага чалавека, у якога была вельмі нялёгкае жыццё", — падкрэсліла яна.

Вышыня пастамента — два метры сорак пяць сантыметраў, вышыня бюста — метр дзесяць сантыметраў.

74
Тэги:
Якуб Колас, Ташкент, Узбекістан
Каментары