Факсімільнае выданне Буквара

Копію 400-гадовага "Буквара" прадставілі ў Нацыянальнай бібліятэцы

300
(абноўлена 09:28 29.08.2018)
Лічбавае выданне рэдкай кнігі з'явілася ў галоўнай беларускай бібліятэцы ў сакавіку гэтага года, а зараз можна патрымаць у руках і факсімільнае.

Напярэдадні Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася значная падзея: тут прэзентавалі факсімільнае выданне першага "Буквара",  якому ў гэтым годзе споўнілася 400 гадоў.

Вяртанне на радзіму

Захаваліся ўсяго два асобнікі кнігі, якая была выдадзена ў 1618 годзе ў друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўе, але ніводнага з іх – у Беларусі.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі  патлумачыў: гэта таму, што на радзіме буквары перадавалі з пакалення ў пакаленне і зачытвалі літаральна да дзірак. Таму нам у некім сэнсе пашанцавала, што некалькі экзэмпляраў кнігі трапілі за мяжу і захоўваліся ў вельмі закрытых бібліятэках, дзе кола чытачоў было вельмі абмежаваным.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі назваў з'яўленне факсімільнага выдання значнай падзеяй
© Sputnik
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі назваў з'яўленне факсімільнага выдання значнай падзеяй

Адзін з "Буквароў" знаходзіцца зараз ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі, другі ў пачатку XVII стагоддзя быў вывезены брытанскім калекцыянерам у Лондан. На сённяшні дзень гэты асобнік "Буквара" захоўваецца ў Бібліятэцы Мідл Тэмпл у Вялікабрытаніі.

Алфавіт у першым Буквары (1618 год)
© Photo : асабісты архіў Алеся Сушы

Гэта вельмі рэдкае і каштоўнае выданне да апошняга часу зусім не вывучалася – на тытульным лісце лонданскага асобніка значылася проста: "Кніга на славянскай мове". Але дзякуючы садзейнічанню брытанскіх беларусістаў і выкладчыкаў Лонданскага ўніверсітэта ў 2015 годзе Нацыянальная бібліятэка атрымала магчымасць пазнаёміцца з кнігай і дэталёва вывучыць яе.

Беларускі кнігазнаўца і культуролаг, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша здзейсніў падарожжа ў Велікабрытанію, дзе на ўласныя вочы змог убачыць старажытны "Буквар".

Алесь Суша трымае факсімільнае выданне Буквара
© Sputnik / Анастасия Волчок
Алесь Суша трымае факсімільнае выданне "Буквара"

"Мы яго алічбавалі, апісалі, даследвалі, падрыхтавалі да друку і сёння прэзентуем у якасці факсімільнага выдання ў трох тамах: факсімільнае ўзнаўленне, пераклад на сучасную беларускую мову і даследаванне", — распавёў Алесь Суша.

Па яго словах, гэта вельмі значная падзея, пакольку дагэтуль "Буквар" у Беларусі фактычна ніхто не бачыў, а зараз, паколькі праект стварэння факсімільнага выдання быў цалкам гуманітарным, не камерцыйным, ён будзе распаўсюджаны па беларускіх бібліятэках, навучальных установах, а таксама – па галоўных бібліятэках замежных краін.

Цікавосткі "Буквара"

Буквар быў разлічаны не толькі на юнацкую, але і на дарослую аўдыторыю, таму што ў час яго выдання шмат дарослых людзей таксама заставаліся непісьменнымі. Кожны артыкул у кнізе пачынаўся з малітвы, што ў выніку склала траціну агульнага аб'ёму. Акрамя малітваў, у "Буквары" можна знайсці афарызмы і біблейскія запаведзі.

Ёсць у буквары і цікавосткі, на якія звярнуў увагу Алесь Суша. Так, напрыклад, у "Буквары" маецца раздзел "прасодзія", дзе змешчаныя знакі прыпынку.

"Гэта фактычна быў перыяд нараджэння беларускай пунктуацыі", — падкрэсліў навуковец.

У раздзеле прадстаўлены як надрадковыя знакі, якія не ўжываюцца зараз, так і тыя, што лёгка можа пазнаць сучасны чытач – рыса, запятая, альбо коска, точка, "вопросительная" – пытальнік, "вместительная" — квадратныя дужкі, "удивительная" – клічнік. Там жа можна ўбачыць лічбы, якія нашы продкі абазначалі літарамі.

Факсімільнае выданне Буквара
© Sputnik / Анастасия Волчок
Факсімільнае выданне "Буквара"

На ўрачыстай прэзентацыі факсімільнага выдання таксама прысутнічалі першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, якая адзначыла, што з'яўленне ў Беларусі факсімільнага выдання чатырохсотгадовага "Буквара" напярэдадні Дня ведаў, калі дзеці пачнуць вывучаць грамату, вельмі важна, і падзякавала прадстаўнікам Белінвестбанку і Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця, без фінансавай падтрымкі якіх немагчыма было бы здейсніць навуковы праект.

Партнёрамі праекта таксама выступілі: Бібліятэка Ганаровага таварыства Міддл Темпл у Лондане, Пасольства Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

300
Тэги:
буквар, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Алесь Суша, Мінск, Беларусь
Вялікі тэатр Беларусі

Прызначаны новы дырэктар Вялікага тэатра

10
(абноўлена 13:50 12.05.2021)
Міністр культуры прадставіў новага кіраўніка Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі калектыву.

МІНСК, 12 тра - Sputnik. Вячаслава Гарбузава ў сераду прадставіў трупе міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч. Такую інфармацыю паведамілі карэспандэнту Sputnik ў прэс-службе Опернага тэатра.

Папярэдні генеральны дырэктар найбуйнейшага беларускага тэатра Аляксандр Пятровіч працягне сваю дзейнасць у сферы культуры - яму будзе прапанавана новая пасада.

Цяперашні кіраўнік калектыву Вячаслаў Гарбузаў родам з Пружанаў. У 2003 годзе скончыў з адзнакай гістарычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна.

З 2002 па 2009 год Гарбузаў працаваў у БРСМ, а затым у Брэсцкім аблвыканкаме на розных пасадах курыраваў пытанні развіцця нацыянальных аб'яднанняў і міжканфесійнай сферы. Узнагароджаны нагрудным знакам Мінкультуры "За ўклад у развіццё культуры Беларусі".

Са снежня 2017 узначальваў Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
міністр, Вялікі тэатр оперы і балета РБ, дырэктар

Бортніцтва Палесся ў спісе ЮНЕСКА: лепшыя фота тысячагадовай традыцыі

91
(абноўлена 11:03 07.05.2021)
  • Борці з мёдам, падвешаныя на дрэвах, можна ўбачыць да гэтага часу на Палессі
  • Традыцыя бортніцтва практычна не перарывалася
  • Спадчыннымі бортнікамі, напрыклад, можна лічыць сям'ю Пятра Гваздзя, які жыве ў Рэчыцы разам з сынам Сяргеем
  • Побач з вёскай Крынкі Рэчыцкага раёна стаіць цэлы бортны лес
  • Быць бортнікам - гэта больш, чым быць проста пчаляром
  • Пчолы ў калодзе могуць прыносіць мёд першыя тры гады
  • У калодзе пчолы ствараюць свой мікракосм
  • Мёд з борцяў
  • Міхаіл Флёрка з палескай вёсачкі Сіманіцкі Млынок Лельчыцкага раёна - таксама спадчынны бортнік
  • Падрыхтоўка калодных вулляў
  • Падрыхтоўка калодных вулляў
  • Падрыхтоўка калодных вулляў
  • Бортнік Палесся Міхаіл Флёрка
  • Бортнік Палесся Міхаіл Флёрка
  • Бортнік Палесся Міхаіл Флёрка
  • Бортнік Палесся Міхаіл Флёрка
  • Бортнік Палесся Міхаіл Флёрка
  • Бортніцтва на Палессі
  • Бортніцтва на Палессі
  • Бортніцтва на Палессі
  • Бортніцтва на Палессі
  • Бортніцтва на Палессі
  • Бортніцтва на Палессі
  • Бортніцтва на Палессі
Культура бортніцтва Беларусі і Польшчы зараз пад абаронай ЮНЕСКА - старажытная традыцыя пчалярства ўвайшла ў рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Уключэнне элемента ў Спіс ЮНЕСКА стала вынікам сумеснай работы нацыянальных камісій па справах ЮНЕСКА, міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы, прыгранічных суполак, няўрадавых арганізацый і экспертаў дзвюх краін.

Дзіўна, але на беларускім Палессі захавалася ўнікальная традыцыя - бортніцтва. Гэта месца, дзе яно практычна не перарывалася і перадавалася з пакалення ў пакаленне.

Спадчыннымі бортнікам, напрыклад, можна лічыць сям'ю Пятра Гваздзя, які жыве ў Рэчыцы, які разам з сынам Сяргеем працягвае традыцыю свайго дзеда і прадзеда. Побач з вёскай Крынкі Рэчыцкага раёна стаіць цэлы бортны лес, які налічвае каля 100 борцяў. Некаторым калодам у гэтым лесе да 150-200 гадоў!

Міхаіл Флёрка з палескай вёсачкі Сіманіцкі Млынок Лельчыцкага раёна - таксама спадчынны бортнік. Лепшага апавядальніка, папулярызатара старажытнага ляснога промыслу ў гэтым раёне не адшукаць. Флёрка рамантуе старыя борці, вырабляе і ўстанаўлівае на дрэвах новыя. На беразе рэчкі Крушынка каля яго дома расце шмат крушыны - добры меданос.

Распавядаў Sputnik і пра іншых бортнікаў, якія захоўваюць унікальную культуру бортніцтва.

У чым унікальнасць старажытнай традыцыі? Чалавек, які займаецца бортны зборам мёду, практычна не ўмешваецца ў жыццё пчол, пакідаючы яго максімальна набліжаным да жыцця ў натуральных умовах. У калодзе пчолы ствараюць свой мікракосм, дзе могуць рэгуляваць тэмпературу і ўтрыманне вуглякіслага газу, такім чынам знішчаючы паразітаў. Тут не прымяняюцца дабаўкі прамысловага парафіна да сотаў, цукар і лекі для пчол, атруты для кляшчоў.

Бортніцтву ў Беларусі больш за 1000 гадоў. Гэта асаблівы від промыслу, які згадваецца ў такіх старажытных юрыдычных дакументах, як "Руская праўда" (права Кіеўскай Русі) і статуты ВКЛ. ХVII-ХVIII стагоддзі былі залатымі стагоддзямі для гэтага промыслу. Бортны мёд можна назваць нафтай сярэднявечча і асноўнай экспартнай сыравінай - цяжка ўявіць той час без васковых свечак і мядовых напояў. З ХVIII стагоддзя традыцыя паступова выцесніла калодным пчалярствам і рамачным. На гэта паўплывала тое, што з тых часоў вельмі шмат лесу экспартавалася ў Еўропу.

На сённяшні дзень, па падліках Івана Осіпава, энтузіяста адраджэння традыцыі, жыве каля 190 бортнікаў, ва ўладаннях якіх да 1800 борцяў. Бортніцтва адраджаюць і ў Польшчы.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як беларускія бортнікі Палесся захоўваюць няпростую, але вельмі каштоўную традыцыю.

91
  • Борці з мёдам, падвешаныя на дрэвах, можна ўбачыць да гэтага часу на Палессі
    © Sputnik Альфред Микус

    Борці з мёдам, падвешаныя на дрэвах, можна ўбачыць да гэтага часу на Палессі, напрыклад, у вёсцы Пагост. Дзіўна, што тут захавалася ўнікальная традыцыя пчалярства.

  • Бортніцтву ў Беларусі больш за 1000 гадоў
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Бортніцтву ў Беларусі больш за 1000 гадоў. Гэта асаблівы від промыслу, які згадваецца ў такіх старажытных юрыдычных дакументах, як "Руская праўда" (права Кіеўскай Русі) і статуты ВКЛ.

  • Традыцыя бортніцтва практычна не перарывалася
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Традыцыя бортніцтва практычна не перарывалася і перадавалася з пакалення ў пакаленне. Некаторым калодам у палескім лесе да 150-200 гадоў!

  • Спадчыннымі бортнікамі, напрыклад, можна лічыць сям'ю Пятра Гваздзя, які жыве ў Рэчыцы разам з сынам Сяргеем
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Спадчыннымі бортнікамі, напрыклад, можна лічыць сям'ю Пятра Гваздзя, які жыве ў Рэчыцы і разам з сынам Сяргеем працягвае традыцыю свайго дзеда і прадзеда.

  • Побач з вёскай Крынкі Рэчыцкага раёна стаіць цэлы бортны лес
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Побач з вёскай Крынкі Рэчыцкага раёна стаіць цэлы бортны лес, які налічвае каля 100 борцяў. Раней у кожнага гаспадара былі борці, але потым хто памёр, хто з'ехаў, у кагосьці дзеці не захацелі працягваць займацца лесам... Але калоды не зніклі, гэта ж грэх - губіць пчол.

  • Быць бортнікам - гэта больш, чым быць проста пчаляром
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Быць бортнікам - гэта больш, чым быць проста пчаляром. Трэба любіць пчол, лес, традыцыю. Бо калі звычайны пчаляр з рамачнага вулля можа "выціснуць" 20-30 літраў мёду, то з калоды - 5-10.

  • Пчолы ў калодзе могуць прыносіць мёд першыя тры гады
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Пчолы ў калодзе могуць прыносіць мёд першыя тры гады, затым усе соты трэба зрэзаць і вычысціць калоду, і праз некалькі гадоў яны зноў туды вернуцца. Таму бортнікі трымалі шмат калод.
    Чалавек, які займаецца бортным зборам мёду, практычна не ўмешваецца ў жыццё пчол, пакідаючы яго максімальна набліжаным да жыцця ў натуральных умовах.

  • У калодзе пчолы ствараюць свой мікракосм
    © Sputnik Сергей Лескеть

    У калодзе пчолы ствараюць свой мікракосм, дзе могуць рэгуляваць тэмпературу і ўтрыманне вуглякіслага газу, такім чынам знішчаючы паразітаў. Тут не прымяняюцца дабаўкі прамысловага парафіна да сотаў, цукар і лекі для пчол, атруты для кляшчоў.

  • Мёд з борцяў
    © Sputnik Сергей Лескеть

    Мёд з борцяў - на сённяшні дзень адзіны спосаб атрымаць на 100% натуральны прадукт пчалярства. У іншых умовах атрымаць яго практычна немагчыма.

  • Міхаіл Флёрка з палескай вёсачкі Сіманіцкі Млынок Лельчыцкага раёна - таксама спадчынны бортнік
    © Sputnik Альфред Микус

    Міхаіл Флёрка з палескай вёсачкі Сіманіцкі Млынок Лельчыцкага раёна - таксама спадчынны бортнік. Лепшага апавядальніка, папулярызатара старажытнага ляснога промыслу ў гэтым раёне не адшукаць.

  • Падрыхтоўка калодных вулляў
    © Sputnik Альфред Микус

    Кожны тыдзень аб'язджае і аглядае свае вуллі. Рамантуе на сядзібе, а затым перавозіць і ўсталёўвае на краі поля непадалёк ад дома ва ўрочышчы Воўчае новы вулей.

  • Падрыхтоўка калодных вулляў
    © Sputnik Альфред Микус

    Некаторыя трэба перавешваць, таму што ў іх гадамі чамусьці не садзяцца раі. Некаторыя даводзіцца прыбіраць з-за караеда, ад якога Лельчыцкі раён назвалі тэрыторыяй бедства - работнікі лясгасаў вымушаныя былі выразаць шмат лесу.

  • Падрыхтоўка калодных вулляў
    © Sputnik Альфред Микус

    На беразе рэчкі Крушынка каля яго дома расце шмат крушыны - добры меданос. А тут, у лесе, першымі заквітнеюць арэх і лаза, затым бульба ў поле або іншыя гародніна.

  • Бортнік Палесся Міхаіл Флёрка
    © Sputnik Альфред Микус

    Зацягваюць вулей дзедаўскім спосабам - з дапамогай кола, уручную.

  • Бортнік Палесся Міхаіл Флёрка
    © Sputnik Альфред Микус

    Кола рабіў яшчэ дзед Міхаіла - Мікалай Флёрка. Дапамагаюць усталёўваць новы вулей аднавяскоўцы, рабочыя Лельчыцкага лясгасу.

  • Бортнік Палесся Міхаіл Флёрка
    © Sputnik Альфред Микус

    Міхаіл Флёрка замацоўвае вулей на хвоі.

  • Бортнік Палесся Міхаіл Флёрка
    © Sputnik Альфред Микус

    Каб пчолы адразу пачалі працаваць, у чысты вулей Міхаіл кладзе пустыя, але духмяныя вошчнікі.

  • Бортнік Палесся Міхаіл Флёрка
    © Sputnik Альфред Микус

    Прыцягвае пчол і мядовы пах "аскодавы" - вадкасці, якая застаецца ад пераплаўлення воску.

  • Бортніцтва на Палессі
    © Sputnik Альфред Микус

    На сённяшні дзень, па падліках Івана Осіпава, энтузіяста адраджэння традыцыі, жыве каля 190 бортнікаў, ва ўладаннях якіх да 1800 борцяў.

  • Бортніцтва на Палессі
    © Sputnik Альфред Микус

    Бортніку Адаму Восенка з вёскі Новае Палессе 76 гадоў. Ён павесіў калоду ніжэй, таму што з-за праблем са здароўем цяжка ўзбірацца на дрэва.

  • Бортніцтва на Палессі
    © Sputnik Альфред Микус

    На зіму вуллі закрываюць бяростай ці металам. Вуллі Восенкі зімуюць на гародзе.

  • Бортніцтва на Палессі
    © Sputnik Альфред Микус

    А вось борці Мікалая Раманава можна знайсці на палях, у лесе, на берагах ракі. Да вясны бортнікі спяшаюцца адрамантаваць вуллі і падняць на дрэвы.

  • Бортніцтва на Палессі
    © Sputnik Альфред Микус

    Бортніцтвам займаюцца ў многіх абласцях Гомельскай вобласці, традыцыя адраджаецца і ў іншых беларускіх рэгіёнах.

  • Бортніцтва на Палессі
    © Sputnik Альфред Микус

    Бортны мёд можна назваць нафтай сярэднявечча і асноўным экспартным сыравінай - цяжка ўявіць той час без васковых свечак і мядовых напояў. З ХVIII стагоддзя традыцыю паступова выцесніла калоднае пчалярствам і рамачнае.

  • Бортніцтва на Палессі
    © Sputnik Альфред Микус

    Старажытная традыцыя пчалярства 17 снежня ўвайшла ў рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Тэги:
Польшча, Беларусь, ЮНЕСКА
Медаль імя Флорэнс Найтынгейл

Чырвоны крыж узнагародзіў дзвюх беларусак медалём Флорэнс Найтынгейл

5
(абноўлена 12:54 12.05.2021)
Гэтая ўзнагарода ўручаецца мядсёстрам і медбратам за выключную адданасць сваёй справе і адвагу пры аказанні дапамогі параненым і хворым, прытым як у ваенны, так і ў мірны час.

МІНСК, 12 тра - Sputnik. Галоўная медыцынская сястра службы "Дапамога" Беларускага Чырвонага Крыжа Людміла Бузель і медсястра Лідскай дарожнай арганізацыі БЧ Эльвіра Шабанава ўдастоены медаля імя Флорэнс Найцінгейл, паведаміла прэс-служба БТЧК.

У міжнародны Дзень медсястры, 12 траўня, вызначаюць лаўрэатаў медалі імя Флорэнс Найтынгейл (вядомая сястра міласэрнасці і грамадскі дзеяч - Sputnik). Ёю ўзнагароджваюцца мядсёстры і медбраты за выключную адданасць сваёй справе і адвагу пры аказанні дапамогі параненым і хворым у мірны і ваенны час.

У гэтым годзе медаль атрымалі 25 медсясцёр з усяго свету, прытым сярод узнагароджаных ёсць дзве беларускі.

Бузель удастоена прэстыжнага медаля за ўклад у развіццё медыка-сацыяльнай службы "Дапамога", а Шабанава - за развіццё інавацыйных методык медыка-сацыяльнага догляду.

Узнагарода імя Флорэнс Найтынгейл зроблена з пазалочанага срэбра ў форме завостранага авала. У цэнтры намалявана жанчына са свяцільнікам, якая атаясамлівае дабро, міласэрнасць і надзею. Абадок медалі ўпрыгожвае надпіс на лаціне "У памяць Флорэнс Найтынгейл 1820-1910". На адваротным баку ўзнагароды выгравіравана: "За сапраўдную міласэрнасць і клопат пра людзей, якія выклікаюць захапленне ўсяго чалавецтва". А ў цэнтры - гравіраванае імя ўзнагароджанага і дата.

Глядзіце таксама:

5
Тэги:
хворы, дапамога, Беларускі Чырвоны Крыж