Дзіцячае "Еўрабачанне" ў Мінску: стала вядома, як выглядае сцэна

© Photo : пресс-служба "Белтелерадиокомпании"Сцэна дзіцячага Еўрабачання
Сцэна дзіцячага Еўрабачання - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фінал конкурсу пройдзе ў "Мінск-Арэне". Упершыню да нас прыедзе рэкордная колькасць удзельнікаў - 20.

МІНСК, 4 вер — Sputnik. Арганізатары дзіцячага "Еўрабачання" паказалі, як будзе выглядаць сцэна, на якой пройдзе фінал, перадае Sputnik.

Даніэль Ястрэмскі прадставіць Беларусь на дзіцячым Еўрабачанні 2018 - Sputnik Беларусь
Даніэль Ястрэмскі прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні 2018"

Музычны конкурс у гэтым годзе прымае беларуская сталіца. Пройдзе "Еўрабачанне" 25 лістапада ў "Мінск-Арэне".

Мантаж сцэны пачнецца за тры тыдні да конкурсу. Плануецца, што ўжо ў пачатку лістапада на тэрыторыі спарткомплексу вырасце цэлы горад са сваёй інфраструктурай.

На конкурсе музычныя нумары пакажуць на вялікай і малой сцэнах — яны будуць звязаныя паміж сабой мостам і доўгімі подыумамі праз танцпляц у залу для гледачоў.

"Усё гэта будзе звязана ў адзіную "сонечную сістэму", а грынрум нібы будзе "парыць" у зорным небе", — распавялі ў прэс-службе "Белтэлерадыёкампаніі".

Купал арэны аформяць шмат'яруснымі святлодыёднымі люстрамі. Стылізаваныя будуць таксама прэс-рум, індывідуальныя грымёркі і вялікі агульны хол.

Вядома, што дызайн сцэны распрацоўвала мастак-пастаноўшчык генеральнага прадзюсарскага цэнтра "Белтэлерадыёкампаніі" Галіна Гоманава.

За перамогу на конкурсе ў гэтым годзе будуць змагацца прадстаўнікі дваццаці краін — гэта рэкордная колькасць удзельнікаў праекта.

Стужка навiн
0