Кнігарня

Стаў вядомы шорт-ліст прэміі Гедройца

31
(абноўлена 10:02 05.09.2018)
У гэтым годзе на конкурс падалі заяўкі 32 аўтары – кожны прадставіў па адной кнізе.

МІНСК, 5 вер – Sputnik. Шорт-ліст літаратурнай прэміі Гедройца быў абвешчаны напярэдадні, у яго ўвайшлі шэсць аўтараў.

У фінальны этап адбору прайшлі Адам Глобус і Альгерд Бахарэвіч, якія ўжо прэтэндавалі на прэмію раней – чатыры і тры разы адпаведна. Кароткі спіс, які з'явіўся ў афіцыйнай групе прэміі ў сацсетках, выглядает так:

  • Уладзімір Арлоў, "Танцы над горадам"
  • Альгерд Бахарэвіч, "Сабакі Эўропы"
  • Адам Глобус, "Сям'я"
  • Вінцэсь Мудроў, "Забойца анёла"
  • Павел Севярынец, "Беларусалім"
  • Анка Упала, "На заснежаны востраў"

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ўжо ў гэтым месяцы.

Заяўкі на літаратурны конкурс прымаліся да 31 мая. Прэтэндаваць на прэмію маглі кнігі мастацкай або дакументальнай прозы на беларускай мове, якія ўбачылі свет у папаяровым ці электронным варыянтах паміж 1 студзеня і 31 снежня 2017 года.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца штогод з 2012 года за лепшую празаічную кнігу у жанрах дакументальнай ці мастацкай прозы. У розныя гады ўладальнікамі прэміі станавіліся Зміцер Бартосік, Павел Касцюкевіч і іншыя.

31
Тэги:
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца, Беларусь
По теме
Прэмія Ежы Гедройца: абвешчаны спіс намінантаў гэтага года
Хто ўвайшоў у склад журы Прэміі імя Ежы Гедройца 2018?
Адкрыты новы сезон Прэміі імя Ежы Гедройца
Каментары