Творчы вечар у памяць Іосіфа Кабзона пройдзе ў Брэсце

© Sputnik / Игорь Маслов / Перайсці ў медыябанкІосіф Кабзон
Іосіф Кабзон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На мерапрыемстве прагучаць песні ў выкананні навучэнцаў музычнага каледжа, затым пакажуць фільм пра спевака.

МІНСК, 7 вер — Sputnik. Вечар памяці Іосіфа Кабзона пройдзе ў Брэсце, паведамілі ў Расійскім цэнтры навукі і культуры.

Народны артыст СССР Іосіф Кабзон - Sputnik Беларусь
Конкурс "Новая хваля" ў Сочы адкрыўся песняй Іосіфа Кабзона

Мерапрыемства запланавана на 11 верасня ў будынку Цэнтра. У зале прагучаць песні Іосіфа Кабзона ў выкананні вучняў Брэсцкага музычнага каледжа імя Шырмы. Потым пакажуць мастацка-дакументальны фільм пра спевака. Суправаджаць кінапаказ будзе выступ музыкаў і спевакоў абласной філармоніі, якія таксама выканаюць кампазіцыі з рэпертуару знакамітага артыста, піша "Вячэрні Брэст".

"Галоўны голас вялікай краіны, ён спяваў пра жыццё кожнага, у поўнай меры падзяляючы і гора, і радасць. Ён паспяваў усё: спяваць, займацца палітыкай, дапамагаць людзям і быць выдатным сем'янінам", — адзначылі ў Расійскім цэнтры навукі і культуры.

Уваход на мерапрыемства арганізатары зрабілі свабодным.

Народны артыст СССР, дэпутат Дзярждумы Іосіф Кабзон памёр 30 жніўня пасля працяглай хваробы. У мінулыя выхадныя прайшлі яго пахаванне.

Стужка навiн
0