Фільм беларуса Кірыла Нонга атрымаў узнагароды амерыканскага кінафестывалю

© Photo : velcomvelcom Smartfilm - кадр з фільма "Работнік Года"
velcom Smartfilm - кадр з фільма Работнік Года - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Работа малдога беларускага рэжысёра стала лепшым фантастычным фільмам на конкурсе ў Вашынгтоне.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Фільм маладога беларускага рэжысёра Кірыла Нонга "Работнік года" атрымаў прыз журы "Зала славы" і перамог у намінацыі Smart Fiction фестываля SmartPhilm у Вашынгтоне, паведамілі арганізатары.

У катэгорыі фантастычных фільмаў з ім канкурыравалі 14 работ. Адметнай асаблівасцю фестываля з’яўляецца тое, што ўсё фільмы, якія прымаюць у ім удзел, здымаюцца на смартфоны ці іншыя мабільныя дэвайсы. Такім чынам, аўтары і рэжысёры атрымліваюць агульныя тэхнічныя магчымасці, а журы ацэньвае ў першую чаргу крэатыўнасць і творчы падыход.

"Работнік года" – гэта фантастычная гісторыя, якая распавядае пра свет, дзе робаты паступова выцясняюць людзей. Фільм зняў беларускі рэжысёр, выпускнік Нью-Ёркскай кінаакадэміі Кірыл Нонг, а галоўныя ролі выканалі акцёр з Санкт-Пецярбурга Канстанцін Фісенка і заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Кашпераў. У мінулым годзе фільм атрымаў Гран-пры конкурсу мабільнага кіно velcom Smartfilm.

Стужка навiн
0