Кадр з фільма Гульня тронаў

"Гульня тронаў" атрымала "Эмі" як лепшы драматычны серыял

11
(абноўлена 08:55 18.09.2018)
На рахунку сямі сезонаў серыяла - больш за 130 намінацый і трэцяя перамога ў катэгорыі "Лепшы драматычны серыял".

МІНСК, 18 вер - Sputnik. "Гульня тронаў" стала пераможцам "Эмі" ў катэгорыі "Лепшы драматычны серыял", паведамляе тэлеканал NBC, які вядзе прамую трансляцыю ўручэння ўзнагароды Primetime Emmy Award з Лос-Анджэлеса.

На званне лепшага фільма прэтэндавалі такія серыялы, як "Амерыканцы", "Карона", "Вельмі дзіўныя справы", "Гэта мы", "Свет Дзікага Захаду" і трыумфатар мінулага года, серыял "Аповед служанкі".

У мінулым годзе серыял не ўдзельнічаў у "Эмі" - яго сёмы сезон выйшаў на экраны пазней устаноўленага правіламі прэміі часу. Але па выніках папярэдніх гадоў у "Гульні тронаў" больш за 130 намінацый і трэцяя перамога ў катэгорыі "Лепшы драматычны серыял".

Прэмію "Эмі" прысуджае Акадэмія тэлевізійных мастацтваў і навук у дзясятках намінацый, у тым ліку за лепшы драматычны і камедыйны серыялы, лепшым акцёрам і акторкам ў серыялах гэтых жанраў, за лепшыя праграмы і забаўляльныя шоу, адзначаюць і музычнае і гукавое афармленне, прычоскі, грым, рэдагаванне, святло.

11
Тэги:
кінапрэмія, Гульня тронаў
По теме
Стваральнікі "Гульні тронаў" здымуць фільмы па сусвету "Зорных Войнаў"
Каментары