Паэт Якуб Колас

Помнік Якубу Коласу з'явіўся ў Кітаі

25
(абноўлена 18:24 18.09.2018)
Гэта першы беларускі помнік, які быў усталяваны ў КНР.

МІНСК, 18 вер — Sputnik. Помнік беларускаму паэту Якубу Колсау быў напярэдадні адкрыты ў Кітаі, пра гэта паведаміл пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды ў сваім Twitter-акаўнце.

​Цырымонія адкрыцця адбылася ў Цэнтры вывучэння Беларусі і беларускай мовы ў Цяньцзыньскім універсітэце замежных моў.

Аўтар выявы Якуба Коласа – беларускі скульптар Сяргей Гумілёўскі. Гэта першы беларускі помнік, які з'явіўся ў Кітаі.

Паміж Кітаем і Беларуссю выбудаваныя самыя цесныя ўзаемаадносіны: дзяржавы з'яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі, а Сі Цзіньпін і прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка перыядычна праводзяць сустрэчы і перамовы на высокім узроўні. Так, у Беларусі пабудаваны беларуска-кітайскі парк "Вялікі Камень", рэспубліка падтрымлівае праект новага "Шаўковага шляху". У жніўні ў Кітаі пачаў працаваць першы магазін беларускіх тавараў.

Раней таксама стала вядома, што кітайскія выдаўцы зацікавіліся магчымасцю выдаць беларускія народныя казкі на кітайскай мове.

Акрамя таго, паміж Беларуссю і Кітаем з 10 жніўня дзейнічае бязвізавы рэжым уезду.

25
Тэги:
помнік, Якуб Колас, Кітай, Беларусь
Каментары