Прэм'ера спектакля З нагоды мёртвых душ

"Ратуйце нашы душы": як Пушкін з Коласам у Мінску запальвалі

137
(абноўлена 14:01 20.09.2018)
Карэспандэнт Sputnik Алеся Шаршнёва са скепсісам ішла на прэм'еру дзіцячай казкі, а трапіла на сапраўдны музычны трылер.

Аўтары спектакля "З нагоды мёртвых душ" пра вынік сваёй творчасці амбіцыйна заявілі — трылер кніжнай паліцы. Пачатак многаабяцальны, хаця назва адсылае хутчэй да школьнай праграмы, чым да жанру вострасюжэтнай мастацкай літаратуры.

У Тэатры юнага гледача перад прэм'ерай панавала скептычная атмасфера. Прадметам абмеркавання спрактыкаванай глядацкай аўдыторыі было хатняе заданне па літаратуры на панядзелак і мінулы прамы эфір у Instagram кагосьці з уладальнікаў шматтысячнай аўдыторыі падпісчыкаў. Будучыя блогеры весела хіхікалі над узроставым абмежаваннем 12+ і будавалі планы на працяг вечара.

Творчае трыа аўтараў — Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак і Аляксандр Баркар — здавалася, замахнулася на немагчымае: заваяваць аўдыторыю гісторыяй пра бібліятэку. А гэта і ў звычайным жыцці зрабіць дастаткова цяжка.

Спірытычны сеанс падчас спектакля

Гісторыя маленькай бібліятэкі, куды са сваімі ідэямі і новаўвядзеннямі як віхор уварвалася практыкантка Кіра, спачатку нагадвае стары добры савецкі мультфільм пра хлопчыка Воўку, які апынуўся ў краіне невывучаных урокаў. Кнігі размаўляюць, б'юцца адна з адной і чытачамі. На сцэне старыя знаёмыя — Гогаль, Пушкін, Чэхаў, Колас і Маленькі Прынц. Кніжная класіка — павучальная і інтэлектуальная — трымаецца на далікатных плячах бібліятэкара Алены Сцяпанаўны і яе ўнучкі Валі.

Премьера спектакля З нагоды мёртвых душ
Практыкантка Кіра як віхор уварвалася ў жыццё звычайнай бібліятэкі

Самае цікавае пачынаецца, калі ў звычайную дзіцячую казку аўтары дадаюць дробку містыкі — падчас спірытычных сеансаў з попелу паўстае спалены другі том "Мёртвых душ".

Выбар цэнтральнага персанажа апавядання не выпадковы — Гогаль і яго творчасць сёння ў трэндзе. Містычныя творы Мікалая Васільевіча выдатна падыходзяць для экранізацыі і ўвасаблення на тэатральных падмостках.

Вызначыцца з жанравай прыналежнасцю спектакля, на самой справе, дастаткова цяжка: мілая дзіцячая казка паступова трансфармуецца ў мюзікл з элементамі баевіка і жудасцік у літаратурнай апрацоўцы. Ёсць падазрэнне, што змешванне жанраў — як раз тое, што трэба той самай спрактыкаванай аўдыторыі гледачоў.

Сюжэт гэтага спектакля гранічна просты — барацьба класікі і сучаснай літаратуры, якой кіруе пакрыўджаны гогалеўскі пагарэлец. Гісторыя была б нуднай, калі б не некалькі "але" — шыкоўны гумар, выдатная акцёрская ігра і добрая музыка. З гэтых складнікаў у выніку атрымліваецца прадукт варты дружнага смеху ў зале і доўгіх авацый пасля прэм'еры.

Калі Пушкін загаварыў па-беларуску

Мова спектакля "З нагоды мёртвых душ" — беларуская, і гэта не можа не радаваць. Перакладчыца Жанна Лашкевіч са сваёй задачай справілася па-майстэрску: па-беларуску гавораць усе — нават Пушкін з Чэхавым. Насуперак чаканням, мова спектакля не класічная і закасцянелая, а сучасная і "прышпільная".

Класікі арганічна ўпісваюцца ў кантэкст і не проста жартуюць на беларускай мове, а робяць элегантныя выпады ў бок сучаснай сістэмы адукацыі, падручнікаў і чыноўнікаў. Толькі Аляксандр Сяргеевіч часам збіваецца на сваю родную мову, але на тое ён і сонца рускай паэзіі, каб адчуваць сябе свабодна ў любой сітуацыі.

Выразный кропкай, якой у гэтым выпадку можна падарыць званне клічніка, становіцца рэп на беларускай мове ў выкананні ўсіх удзельнікаў спектакля. Зарыфмаваныя павучальныя радкі ўзрушваюць залу так, што захопленыя школьнікі пачынаюць здымаць на смартфоны. Інстаблогеры б'юцца ў істэрыцы ад зайздрасці да хэштэгаў #ТЮЗ, #спектакль, #прэм'ера.

Спектакль "З нагоды мёртвых душ" і ёсць тая самая ўдалая спроба загаварыць са школьнікамі на іх мове, пра якую прыходзіцца бясконца чуць ад прадстаўнікоў сістэмы адукацыі. І не проста загаварыць, а растлумачыць, што класічная літаратура — гэта не спіс сачыненняў пра маральна-этычныя аспекты паводзін герояў ці суб'ектыўнае аўтарскае апавяданне, а жывыя людзі, цікавыя гісторыі і нагода падумаць.

Пастаноўка са знакам 12+ для спрактыкаваных аматараў тэатра — прадукт спецыфічны. Але ў гэтым выпадку галоўны крытэрый поспеху — не водгукі крытыкаў, а захопленыя воклічы школьнікаў пасля прэм'еры: "Глядзіш штосьці накшталт звычайнага класічнага спектакля, а тут раптам цяжкі метал зайграў, а потым Колас як пачаў аджыгаць! Супярэчнасць на супярэчнасці. Крута ж!".

137
Тэги:
Прэм'ера спектакля, Тэатр юнага гледача (ТЮГ), Мінск

Як жыве сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава - фота

16
(абноўлена 18:05 07.08.2020)
  • Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
  • Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.
  • Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.
  • Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.
  • Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.
  • Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.
  • У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.
  • На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.
  • Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.
  •  Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.
  • Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.
  • У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...
  • ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.
  • Сядзіба захавалася дастаткова добра.
  • Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.
  • Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.
  • Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава Ляхавіцкага раёна
Зараз сядзібу ў добрым стане за ўласныя сродкі падтрымлівае былы старшыня мясцовага калгаса Генрых Траццяк разам з жонкай. Яны і правялі экскурсію для фотакарэспандэнта Sputnik Альфрэда Мікуса.

Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў, куды на мяжы XIX-XX стагоддзя з'язджаліся беларускія і польскія літаратары. Наведваўся сюды і будучы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Уладзіслаў Рэймант і пісьменніца Элаіза Ажэшка. Магчыма, гэта і выратавала сядзібу ад разбурэння, якое стала лёсам для шматлікіх гістарычных помнікаў краіны.

Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага. Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.

Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.

Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак. У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.

У спісе наведвальнікаў аказаўся фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус. Як зараз выглядае сядзіба Бохвіцаў, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Глядзіце таксама:

  • Як аднаўляюць сядзібу Наркевічаў-Ёдкаў - фота
  • Ад знакамітага малочнага брэнда да руінаў: як развальваецца Старая Беліца
  • Святыня, якой пашанцавала? Чым зараз жыве Юравіцкі манастыр
16
  • Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
    © Sputnik Альфред Микус

    Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

  • Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.
    © Sputnik Альфред Микус

    Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.

  • Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.

  • Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.

  • Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.
    © Sputnik Альфред Микус

    Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.

  • Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.
    © Sputnik Альфред Микус

    Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.

  • У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.
    © Sputnik Альфред Микус

    У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.

  • На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.
    © Sputnik Альфред Микус

    На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.

  • Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.
    © Sputnik Альфред Микус

    Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.

  •  Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.
    © Sputnik Альфред Микус

    Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.

  • Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.
    © Sputnik Альфред Микус

    Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.

  • У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...
    © Sputnik Альфред Микус

    У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...

  • ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.
    © Sputnik Альфред Микус

    ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.

  • Сядзіба захавалася дастаткова добра.
    © Sputnik Альфред Микус

    Сядзіба захавалася дастаткова добра.

  • Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.
    © Sputnik Альфред Микус

    Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.

  • Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.
    © Sputnik Альфред Микус

    Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.

  • Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава Ляхавіцкага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сустракаюць і распавядаюць таямнічыя гісторыі сядзібы.

Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі
Зажынкі ў Жораўке 2019

Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?

4861
(абноўлена 17:19 06.08.2020)
Прайдзіце тэст Sputnik і даведайцеся, наколькі добра вы ведаеце фразеалагізмы на беларускай мове.

Кожная мова мае свой адметны склад устойлівых выразаў, якія яскрава характэрызуюць яе носьбітаў, іх побыт, звычкі і тое, як яны бачылі навакольны свет. Беларускія фразеалагізмы ўвабралі ў сябе трапныя параўнанні, якія часам здаюцца смешнымі, але заўсёды прыводзяць да роздумаў: як узнік той ці іншы выраз. Некаторыя фразеалагізмы траплялі ў гутарку со старонак літаратурных твораў, але большая іх частка – калектыўная творчасць народа, якая перадавалася з вуснаў у вусны на працягу пакаленняў.

Шмат фразеалагізмаў агульныя для ўсіх славянскіх народаў: напэўна, кожны зразумее, што значыць "вісець на валаску" або "Мамаева пабоішча". Вялікая колькасць выразаў трапіла ў беларускую мову з Бібліі – яны амаль слова ў слова перакладаюць лацінскі або грэчаскі тэкст. Але ёсць у беларускага народа і своеасаблівыя, адметныя фразеалагізмы, якія часам могуць не толькі выклікаць неўразуменне, але і здзівіць сваёй вобразнасцю. Прайдзіце тэст, каб даведацца, ці добра вы ведаеце беларускую фразеалогію або ці здольныя адгадаць, што значыць той ці іншы незнаёмы выраз.

Чытайце таксама:

4861
Тэги:
фразеалагізмы, тэст, Беларуская мова, Беларусь
Тэмы:
Вучым беларускую мову
Пратэсты і беспарадкі ў Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай

0
(абноўлена 09:39 12.08.2020)
Забарона, відавочна, звязаная з правядзеннем несанкцыянаваных акцый пратэсту, падчас якіх людзі ўзрывалі феерверкі і петарды.

МІНСК, 12 жні - Sputnik. У Беларусі забаранілі гандляваць піратэхнічнымі вырабамі, адпаведная пастанова Савета Міністраў №475 ад 11 жніўня бягучага года "аб абароце піратэхнічных вырабаў" апублікавана ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

"Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе ўвесці забарону на аптовы і рознічны гандаль піратэхнічнымі вырабамі", - гаворыцца ў дакуменце.

У пастанове спасылаюцца на пяты абзац артыкула 6 закона "Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь", у якім гаворыцца, што Саўмін мае права ўводзіць"абмежаванні і забароны на ажыццяўленне гандлю і грамадскага харчавання ў выпадку неабходнасці забеспячэння бяспекі пакупнікоў і абароны іх інтарэсаў".

Па ўсёй бачнасці, такім чынам урад адрэагаваў на тое, што падчас несанкцыянаваных акцый пратэсту па ўсёй краіне людзі выкарыстоўвалі піратэхніку - узрывалі феерверкі і петарды.

Пастанова ўступае ў сілу з 12 жніўня і будзе дзейнічаць да адмысловага рашэння Саўміна.

Сакавік ужо звярнуўся з нагоды пастановы Саўміна "аб абароце піратэхнічных вырабаў" да аб'ектаў гандлю, якія займаюцца рэалізацыяй піратэхнікі.

"Просім прыняць тэрміновыя меры па няўхільным выкананні нормаў названай пастановы і недапушчэнні аптовага і рознічнага гандлю піратэхнічнымі вырабамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

0
Тэги:
Савет міністраў РБ, Мінск, Беларусь