Сцягі краін-удзельніц СНД

Культурнай сталіцай СНД у 2021 годзе будзе Душанбэ

14
(абноўлена 15:15 28.09.2018)
Акрамя таго, 2021 год у Садружнасці вырашана аб’явіць Годам архітэктуры і горадабудаўніцтва.

МІНСК, 28 вер — Sputnik. Культурнай сталіцай СНД на 2021 год абраная сталіца Таджыкістана — Душанбэ — падчас пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, паведамляецца на сайце Выканаўчага камітэта.

Акрамя таго, 2021 год у Садружнасці вырашана аб'явіць Годам архітэктуры і горадабудаўніцтва.

З 2011 года ў СНД дзейнічае праграма "Культурныя сталіцы Садружнасці", у адпаведнассці з якой у кожнай краіне праводзяцца нацыянальныя адборы гарадоў на права атрымання ганаровага звання.

У 2018 годзе культурнай сталіцай СНД быў армянскі горад Горыс, у 2019 годзе ім стане беларускі Брэст, а ў 2020 — казахстанскі Шымкент.

Нагадаем, што прэзентацыя Брэста як культурнай сталіцы СНД ужо адбылася на XIII Форуме творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў-удзельніц СНД у Астане. На дадзены момант ужо складзена шырокая праграма культурных мерапрыемстваў на 2019 год, у ліку якіх — многія міжнародныя праекты краін Садружнасці. Адкрыццё культурнай сталіцы запланавана на сакавік наступнага года.

14
Тэги:
Выканаўчы камітэт СНД, Таджыкістан
Каментары