Аляксандр Сідарэнка

Сідарэнка пакідае пасаду дырэктара "Славянскага базару"

11
(абноўлена 17:47 28.09.2018)
Аляксандр Сідарэнка кіраваў фестывалем пяць гадоў. Сваю пасаду ён пакідае 1 кастрычніка.

МІНСК, 28 вер — Sputnik. Дырэктар "Славянскага базару" Аляксандр Сідарэнка пакідае сваю пасаду 1 кастрычніка, паведаміла Sputnik кампетэнтная крыніца.

Па чутках, Сідарэнка таксама сыходзіць з Цэнтра культуры "Віцебск", дзе займаў пасаду генеральнага дырэктара.

Кіраваць фестывалем і Цэнтрам Сідарэнка пачаў у маі 2013 года. Тады свой пост пакінуў нязменны кіраўнік фестывалю Радзівон Бас у сувязі з праблемамі са здароўем. З-за ускладненняў цукровага дыябету ў яго ампутавалі нагу. А ў верасні мінулага года Бас сканаў.

Да прызначэння Сідарэнка працаваў першым намеснікам гендырэктара Цэнтра культуры "Віцебск", намеснікам начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама і начальнікам аддзела па справах моладзі і абаронна-мабілізацыйнай працы Віцебскага гарвыканкама.

Фестываль "Славянскі базар" у апошні час падвяргаўся крытыцы з боку журналістаў. У прыватнасці, музычны крытык Сяргей Суседаў адзначаў, што музычны форум фармалізуецца і аказёньваецца.

11
Тэги:
Славянскі базар у Віцебску, Аляксандр Сідарэнка, Віцебск
Каментары