Адам Глобус адзначыў юбілей

Гэты мужчына проста сэкс: Адам Глобус адзначыў юбілей

79
(абноўлена 10:17 30.09.2018)
Літаратар зладзіў распусную выставу аднаго дня ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў".

МІНСК, 30 вер — Sputnik. Пісьменнік, аўтар больш за 20 кніг і мноства карцін, выдавец і ўвогуле знакавая фігура беларускай культуры Адам Глобус напярэдадні адзначыў сваё 60-годдзе. Разам з аматарамі яго творчасці на мерапрыемстве пабываў і Sputnik.

Выстава да 60-годдзя Адама Глобуса
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Выстава да 60-годдзя Адама Глобуса

Як заўсёды эпатажны і неабмежавана творчы Глобус запрасіў гасцей і сяброў на "распусную" выставу. Сябры і госці свята сабраліся ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў", каб павіншаваць аўтара і атрымаць асалоду ад мастацтва пра каханне, якім была прасякнута паветра.

Выстава да 60-годдзя Адама Глобуса
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Выстава да 60-годдзя Адама Глобуса

Сярод знакамітых наведвальнікаў — беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер, пісьменніца Людміла Рублеўская і бізнэсовец Павел Данейка. Былі і проста тыя, хто завітаў атрымаць атрымаць асалоду ад распуснага мастацтва.

Многа добрых слоў гучала ў адрас юбіляра, але сапраўдным дэвізам вечара стала віншаванне дырэктаркі і куратаркі галерэі Валянціны Кісялёвай, якая нагадала прысутным, што ў свае 60 "гэты мужчына — проста сэкс".

"Лепш займацца каханнем, чым вайной — пра гэта мая сённяшняя выстава", — падтрымаў віншаванне сам Глобус.

Ён падзякаваў галерэі за тое, што атрымалася выставіць тое мастацтва, якое лічыць мастацтвам ён сам, а не хтосьці іншы.

Выстава да 60-годдзя Адама Глобуса
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Выстава да 60-годдзя Адама Глобуса

Акрамя самога юбіляра цвіком праграмы стала карціна "Адам і Ева", на якой паказаны іх апошні дзень у раю. Яе прадалі з аўкцыёна за 155 беларускіх рублёў.

Карціна Адам і Ева
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Карціна "Адам і Ева"

Смелае і гучнае выяўленчае мастацтва на выставе суправаджалася апавяданнямі і вершамі Адама Глобуса, якія ў атачэнні карцін сталі яшчэ больш сімвалічнымі і пажадлівымі.

79
Тэги:
Галерэя Ў, Адам Глобус, Беларусь
Гуканне вясны

Тэст: што азначаюць беларускія фразеалагізмы?

1143
(абноўлена 16:02 04.12.2020)
Прайдзіце тэст і даведайцеся, ці зможаце вы правільна падабраць аналаг беларускаму фразеалагізму ў рускай мове.

Фразеалагізмы, якія існуюць у розных мовах свету, часам вельмі падобныя і нават агульныя, калі яны, напрыклад, узятыя са Святога Пісання. Але ў кожнага народа ёсць свае, адметныя трапныя выразы, якія пазначаюць адное і тое ж паняцце, але з дапамогай розных лексічных сродкаў, іншага асацыятыўнага раду.

Прайдзіце тэст на Sputnik і паспрабуйце суаднесці беларускія фразеалагізмы з рускімі.

Вучыце мову разам з намі:

1143
Тэги:
тэст, Беларуская мова
Тэмы:
Вучым беларускую мову
Оскар

Драму Перэльмана "Урокі фарсі" вылучылі на "Оскар" ад Беларусі

35
(абноўлена 18:11 01.12.2020)
Фільм апавядае пра падзеі 1942 гады ў акупаванай Еўропе, у галоўных ролях - Ларс Айдзінгер і Науэль Перэс Біскаярт.

МІНСК, 1 сне - Sputnik. Карціна "Урокі фарсі", знятая рэжысёрам Вадзімам Перэльманам, вылучана на "Оскар" ад Беларусі ў намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове", паведаміла прэс-служба кампаніі "Белыя ночы".

Публіка ўбачыла фільм упершыню на Берлінскім кінафестывалі ў праграме Berlinale Special. Па дадзеных кампаніі Hype Film, якая займаецца продажам правоў на карціну, яе плануюць паказаць больш, чым у 50 краінах свету.

"Фільм Вадзіма Перэльмана "Урокі фарсі" вылучаны на "Оскар"ад Беларусі. Карціна створана ў капрадукцыі Расіі, Германіі і Беларусі, дзе праходзілі здымкі драмы", - распавялі ў прэс-службе.

Пра што фільм "Урокі фарсі"

Па сюжэце, падзеі кіно адбываюцца ў 1942 годзе ў акупаванай Еўропе. Галоўны герой - вязень канцлагера, бельгіец з яўрэйскімі каранямі Жыль Крэм'е - прыкідваецца персам, каб пазбегнуць смяротнага пакарання. У гэтым яму дапамагае антыкварная кніга персідскіх казак, якую ён вымяняў у апошнія хвіліны перад расстрэлам на бутэрброд.

Тым часам повар у канцлагеры, Клаўс Кох, марыць пра тое, як пасля вайны паедзе ў Іран да брата і адчыніць там свой рэстаран. Коху для дасягнення сваёй мэты трэба ведаць фарсі, калегі па канцлагеры, даведаўшыся пра персідскае паходжанне Жыля, адпраўляюць зняволенага вучыць повара новай мове.

"Наша карціна дзіўна актуальная часу. Гэтая глыбокая гісторыя напоўнена трагедыяй, іроніяй, зараджэннем надзеі і дружбы ў самых неверагодных абставінах. Я асабліва шчаслівы магчымасці шырока паказаць наш фільм міжнароднай аўдыторыі", - так адклікаецца аб карціне яе рэжысёр Вадзім Перэльман.

93 цырымонія ўручэння прэмій Амерыканскай кінаакадэміі пройдзе 25 красавіка 2021 года.

35
Тэги:
Беларусь, Оскар (прэмія)