Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра

Прыватныя тэатры ўпершыню пазмагаюцца за Нацыянальную тэатральную прэмію

26
(абноўлена 14:06 01.10.2018)
Галоўная тэатральная ўзнагарода краіны ў гэтым годзе зведала шмат навацый.

МІНСК, 1 кас — Sputnik. Прыватныя тэатры ўпершыню прымуць удзел у рэспубліканскім конкурсе "Нацыяльная тэатральная прэмія", паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга.

Адно з галоўных мерапрыемстваў тэатральнага жыцця краіны пройдзе ў пяты раз з 1 кастрычніка па 21 снежня. Па словах арганізатараў, у гэтым годзе будуць улічаны ўсе прапановы і складанасці, якія ўзнікалі раней.

"Мы вырашылі пашырыць межы нашага адбору як з пункту гледжання павелічэння колькасці намінацый, так і з пункту гледжання формаў тых творчых арганізацый і калектываў, якія мы запрашалі да ўдзелу", — падкрэсліла Ірына Дрыга.

Яна паведаміла, што для ўдзельнікаў пятай тэатральнай прэміі ўведзены дзве новыя намінацыі – лепшы эксперыментальны спектакль і лепшы спектакль тэатра драмы малой формы.

Падчас абмеркавання ўвядзення намінацыі эксперымента было шмат спрэчак адносна таго, ці варты ён такой увагі, як нацыянальная прэмія. У рэшце рэшт арганізатары вырашылі, што не заўважаць такой з’явы у тэатральным жыцці краіны было б несправядліва.

Таксама "па шматлікіх падказках творчай грамадскасці" ў секцыі музычных тэатраў з’явілася намінацыя "Лепшая работа пастаноўшчыка ў музычным тэатры" і "Лепшая работа сцэнографа ў музычным спектаклі".

Другая арганізацыйная навацыя, не прапісаная ў палажэннях конкурсу, — з’яўленне ў ліку ўдзельнікаў прыватных тэатраў і недзяржаўных тэатральных праектаў.

"З нейкім сумам мы заўважалі, што адгукаліся на нашу прэмію і выходзілі ў фінал пераважна спектаклі, якія стваралі нашы дзяржаўныя тэатры. Разам з тым дзякуючы іншым тэатральным фестывалям у краіне сфарміраваўся сектар прыватных тэатраў. Можа, яны баяліся падаваць свае заяўкі, таму мы прапанавалі ім прыняць удзел і ім", — патлумачыла Ірына Дрыга.

Усяго да ўдзелу ў першым адборачным туры былі пададзены 87 спектакляў, з якіх у фінал прайшло 48 спектакляў, сярод якіх пастаноўкі такіх вядомых тэатральных пляцовак краіны, як Вялікі тэатр, Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр, Нацыянальны акадэмічны тэатры Янкі Купалы і Цэнтр візуальных мастацтваў АРТ Карпарэйшн, а таксама рэгіянальныя тэатры – Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатра, Брэсцкі акадэмічны тэатра драмы, Мінскі абласны тэатр драмы і многія іншыя.

26
Тэги:
тэатр, Нацыяльная тэатральная прэмія, Беларусь
Каментары