Спектакль Рэвізор у пастаноўцы Мікалая Пінігіна

Хто ўвайшоў у шорт-ліст пятай Нацыянальнай тэатральнай прэміі?

35
(абноўлена 09:08 02.10.2018)
Заяўкі на ўдзел у першым конкурсным этапе падалі 87 спектакляў, з якіх у фінал прайшла амаль палова.

МІНСК, 1 кас — Sputnik. 48 спектакляў увайшлі ў шорт-ліст пятай Нацыянальнай тэатральнай прэміі, паведаміла сёння на прэс-канференцыі першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга.

У першым этапе конкурснага адбору ўдзельнічалі 87 спектакляў, больш за палову з якіх дабралася да фіналу. Лаўрэаты тэатральнай прэміі стануць вядомымі на цырымоніі ўзнагароджання, якая пройдзе 21 снежня ў Купалаўскім тэатры.

Як змянілася тэатральная прэмія ў гэтым годзе >>

Конкурс пачнецца 2 кастрычніка з адбору ў секцыі музычных тэатраў. За перамогу ў некалькіх намінацыях пазмагаюцца пастаноўкі Вялікага тэатра Беларусі, Беларускага дзяржаўнага акадмічнага музычнага тэатра і тэатра Генадзя Гладкова.

Вялікі тэатр на тэатральным спаборніцтве пакажа пастаноўкі "Багема", "Тоска", "Ор і Ора" і "Каханне і смерць", акадэмічны музычны тэатр – спектаклі "Трыстан і Ізольда", "Вясёлая ўдава" і "Вішнёвы сад". Тэатр Генадзя Гладкова пакажа прэм’еру мінулага сезону — брадвейскі мюзікл "Недалёка ад нормы" і пастаноўку "Жарсці па Цілю".

У секцыі тэатра лялек паказы спектакляў пройдуць з 9 па 23 лістапада. За перамогу пазмагаюцца сем спектакляў, сярод якіх "Калядная гісторыя" і "Пансіён Belveder" Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, "Пліх і Плюх" Гомельскага дзяржаўнага тэатра лялек, "Сіняя-сіняя" Магілёўскага абласнога тэатра лялек, "Новая зямля" Брэсцкага тэатра лялек, "Сёстры Грайі" Мінскага абласнога тэатра лялек "Батлейка" і "Абяцанне па світанку" Гродзенскага абласнога тэатра лялек.

Секцыя тэатраў драмы будзе працаваць з 17 кастрычніка па 15 снежня. За перамогу ў намінацыях гэтага накірунку будуць змагацца не толькі прызнаныя беларускія майстры, але і маладыя рэжысёры.

У шорт-ліст увайшлі работы "451 па Фарэнгейту" Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, "Бетон", "Кар’ера доктара Рауса" і "Сіндром Медэі" Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, "Шлюбная дамова" ад тэатральнага праекта "ТрыТфармТ", "Ваша сястра і палонніца" Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, "Вераніка вырашае памерці" тэатральнай майстэрні Наталлі Башавай, "Ваўкі і авечкі" Тэатра кінаакцёра, "Дзеці Ванюшына" і "Чалавек з Падольска" Беларускага дзаржаўнага маладзёжнага тэатра, "Жанчына мора", "Ліпень" і "Смех у цемры" Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, "Метад" Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра, "Опіум" ад цэнтра візуальных мастацтваў АРТ Карпарэйшн, "Падвонікі" тэатра Горкага, "Кропкі на часавай восі" Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі і "Тры сястры" Драматычнага тэатра Беларускай арміі.

Пьеса Земля Эльзы молодого российского драматурга Ярославы Пулинович пользуется популярностью на родине автора
© Sputnik / Виктор Толочко
П"еса "Зямля Эльзы"

За перамогу ў намінацыях секцыі драмы будуць змагацца адразу некалькі спектакляў Нацыянальнага акаоэмічнага тэатра Янкі Купалы — "Зямля Эльзы", "Рэвізор" і "Запалкі".

Навінкай гэтага года стала з’яўленне секцыі эксперыментальных тэатраў. Па словах Ірыны Дрыгі, было шмат спрэчак наконт таго, ці варты тэатральны эксперымент такой увагі як нацыянальная прэмія, але ў выніку было прынята станоўчае рашэнне. Конкурсны адбор эксперыментальных спектакляў пройдзе з 17 кастрычніка па 11 снежня.

У ліку намінантаў — "Бетон" Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, "ДэкаДанс/Арыгамі" Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра, "Сёстры Грайі" Мінскага абласнога тэатра лялек "Батлейка" і "OEDIPUS" Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра.

За перамогу ў намінацыі "Лепшы спектакль па творы сучаснага беларускага аўтара" будуць змагацца "Час сэканд-хэнд" Мінскага абласнога драматычнага тэатра, "Дарожка мая…" Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола, "Ляцелі арэлі" Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра, "Опіум" ад АРТ Карпарэйшн, "Радзіва Прудок" Купалаўскага тэатра і "Кропкі на часавай восі" Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі.

Прэм’ера Радзіва Прудок на Палессі
© Sputnik
Прэм’ера "Радзіва Прудок" на Палессі

Лепшы спектакль для дзяцей і юнацтва члены журы будуць абіраць з 23 кастрычніка па 23 лістапада. У гэтым годзе намінаваныя "Лятучы карабель" Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, "Па шчупаковыім загадзе" Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра і пастаноўка з такой жа назвай ад Палескага драматычнага тэатра, "Калядная гісторыя" Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, "Старая чароўная казка" Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра і "Шаша з левага чаравіка" Гомельскага дзяржаўнага тэатра лялек.

35
Тэги:
тэатр, Нацыянальнія тэатральная прэмія, Беларусь

Канадскі пенсіянер ператварыў хаду па снезе ў мастацтва - відэа

31
(абноўлена 19:46 26.02.2021)
Хаду на снегаступах мужчына ператварае ў сапраўднае мастацтва і здымае фантастычныя ўзоры, якія застаюцца на снезе пасля прагулкі. Паглядзіце, якая прыгажосць - і таксама канчайце сумаваць!

Каб не сумаваць ў пандэмію, канадскі пенсіянер адпраўляецца на прагулкі па заснежаных прасторах.

На шпацыр ён абувае снегаступы - мабыць, самае старажытнае прыстасаванне для перамяшчэння па заснежаным покрыве. Дзякуючы шырокай "падэшве", ціск на снег зніжаецца, што дазваляе шпацыраваць, не правальваючыся. А можна ствараць на снезе сапраўдныя творы мастацтва!

Перш, чым "намаляваць" узор на снезе, канадзец рыхтуе праект з дапамогай кампьютэрнай праграмы. У выніку атрымліваюцца па-сапраўднаму маштабныя праекты. Самы вялікі ўзор у дыяметры - 400 метраў!

Працы хутка растаюць, таму мужчына здымае іх з вышыні, каб і вы маглі палюбавацца гэтай прыгажосцю. Глядзіце відэа Sputnik і таксама адпраўляйцеся на шпацыр, снегу ў Беларусі зараз амаль не менш, чым у Канадзе.

Глядзіце таксама:

31
Тэги:
Канада, Прыгажосць, мастацтва, снег, Пенсіянеры

Знята на смартфон. Хто перамог у конкурсе мабільнай фатаграфіі

19
(абноўлена 11:44 24.02.2021)
  • Здымак ON INLE LAKE кітайскага фатографа Dan Liu, які стаў пераможцам конкурсу 10th Mobile Photography Awards
  • Здымак Look Back індыйскага фатографа Rohan Sajeev, які стаў пераможцам у катэгорыі People у конкурсе 10th Mobile Photography Awards
  • Здымак Lake Baikal іспанскага фатографа Juan Zas Espinosa, які стаў пераможцам у катэгорыі Landscapes у конкурсе 10th Mobile Photography Awards
  • Здымак Cantonese Opera II кітайскага фатографа Queenie Cheen, які стаў пераможцам у катэгорыі Eyes of the World у конкурсе 10th Mobile Photography Awards
  • Здымак Horse Play італьянскага фатографа Alessandra Manzotti, які стаў пераможцам у катэгорыі Black & White у конкурсе 10th Mobile Photography Awards
  • Здымак Deer Hidden in the Forest кітайскага фатографа Jian Cui, які стаў пераможцам у катэгорыі Nature & Wildlife у конкурсе 10th Mobile Photography Awards
  • Здымак Small Town Protest амерыканскага фатографа Stephanie Calabrese, які стаў пераможцам у катэгорыі Photo Journalism у конкурсе 10th Mobile Photography Awards
  • Здымак Untitled кітайскага фатографа Chen Ma, які стаў пераможцам у катэгорыі Transportation у конкурсе 10th Mobile Photography Awards
  • Здымак The New Norm амерыканскага фатографа Leigh Darilek, які стаў пераможцам у катэгорыі Self-Portrait у конкурсе 10th Mobile Photography Awards
  • У катэгорыі The Darkness | Noir перамагла праца Late Night грэчаскага фатографа George Koutsouvelis
  • Здымак Wash Water Lilies в'етнамскага фатографа Tuan Nguyen Tan, высока ацэнены ў катэгорыі Travel & Adventure у конкурсе 10th Mobile Photography Awards
  • Здымак з серыі Hot Dust & The Myth of Being a Man брытанскага фатографа Juliet Cope стаў пераможцам у катэгорыі The Photo Essay
  • Reverence кітайскага фатографа Jinyi He - перамога ў катэгорыі Travel & Adventure
  • The Beauty of Arches бахрэйнскага фатографа Mona Jumaan. Перамога ў намінацыі Architecture & Design
  • Праца Movie Night амерыканскага фатографа John Nieto - прызёр у катэгорыі Digital Fine Art
  • Намінацыя Street Photography. Пераможца - праца Stuart Street - Boston амерыканскага фатографа Jeff Larason
  • Здымак Morgan In Pink амерыканскага фатографа Michelle Simmons, які стаў пераможцам у катэгорыі Portraits у конкурсе 10th Mobile Photography Awards
  • Здымак San Clemente амерыканскага фатографа Roger Clay, які стаў пераможцам у катэгорыі Water | Snow | Ice
  • Здымак Duo італьянскага фатографа Fabio Sartori, які стаў пераможцам у намінацыі Macro & Details
  • Здымак Mrs Klimt Had Her Own Sense of Style аўстралійскага фатографа Jen Mckenzie перамог у катэгорыі Visual FX
  • Фатаграфію Imprisoned Elephant Lianyu Lu высока ацанілі ў катэгорыі Nature & Wildlife
Пераможцы і прызёры 10-га штогадовага фотаконкурсу Mobile Photography Awards - у фотастужцы Sputnik Беларусь.

Конкурс мабільнай фатаграфіі Mobile Photography Awards - адзін з найстарэйшых у свеце, ён прайшоў ужо ў дзесяты раз. Адзіная ўмова для ўдзельнікаў конкурсу - фатаграфіі абавязкова павінны быць зроблены з дапамогай смартфонаў або планшэтаў.

Пераможцаў Mobile Photography Awards вызначаюць у 18 намінацыях: фотоэссе, архітэктура і дызайн, прырода, партрэты, нацюрморт, прыгоды і іншыя. Ёсць і грашовыя прэміі: уладальнік галоўнага прыза атрымлівае 3000 долараў ЗША, пераможца ў намінацыі - 500.

Арганізатары фотаконкурсу любяць цытаваць майстра фатаграфіі ХХ стагоддзя Анры Карцье-Брэссона, які сказаў: "Твае першыя 10 000 здымкаў - горшыя". З упэўненасцю можна сказаць, што аматарамі мабільнай фатаграфіі такая лічба пройдзена лёгка. Але вось ці здолелі яны скарыстацца гэтай магчымасцю і выпрацаваць свой стыль, які варты захаплення?

Глядзіце таксама:

19
  • Здымак ON INLE LAKE кітайскага фатографа Dan Liu, які стаў пераможцам конкурсу 10th Mobile Photography Awards

    Здымак "ON INLE LAKE" кітайскага фатографа Dan Liu, які стаў пераможцам конкурсу 10th Mobile Photography Awards.

  • Здымак Look Back індыйскага фатографа Rohan Sajeev, які стаў пераможцам у катэгорыі People у конкурсе 10th Mobile Photography Awards

    Здымак "Look Back" індыйскага фатографа Rohan Sajeev, які стаў пераможцам у катэгорыі People у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.

  • Здымак Lake Baikal іспанскага фатографа Juan Zas Espinosa, які стаў пераможцам у катэгорыі Landscapes у конкурсе 10th Mobile Photography Awards

    Здымак "Lake Baikal" іспанскага фатографа Juan Zas Espinosa, які стаў пераможцам у катэгорыі Landscapes у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.

  • Здымак Cantonese Opera II кітайскага фатографа Queenie Cheen, які стаў пераможцам у катэгорыі Eyes of the World у конкурсе 10th Mobile Photography Awards

    Здымак "Cantonese Opera II" кітайскага фатографа Queenie Cheen, які стаў пераможцам у катэгорыі Eyes of the World у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.

  • Здымак Horse Play італьянскага фатографа Alessandra Manzotti, які стаў пераможцам у катэгорыі Black & White у конкурсе 10th Mobile Photography Awards

    Здымак "Horse Play" італьянскага фатографа Alessandra Manzotti, які стаў пераможцам у катэгорыі Black & White у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.

  • Здымак Deer Hidden in the Forest кітайскага фатографа Jian Cui, які стаў пераможцам у катэгорыі Nature & Wildlife у конкурсе 10th Mobile Photography Awards

    Здымак "Deer Hidden in the Forest" кітайскага фатографа Jian Cui, які стаў пераможцам у катэгорыі Nature & Wildlife у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.

  • Здымак Small Town Protest амерыканскага фатографа Stephanie Calabrese, які стаў пераможцам у катэгорыі Photo Journalism у конкурсе 10th Mobile Photography Awards

    Здымак "Small Town Protest" амерыканскага фатографа Stephanie Calabrese, які стаў пераможцам у катэгорыі Photo Journalism у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.

  • Здымак Untitled кітайскага фатографа Chen Ma, які стаў пераможцам у катэгорыі Transportation у конкурсе 10th Mobile Photography Awards

    Здымак "Untitled" кітайскага фатографа Chen Ma, які стаў пераможцам у катэгорыі Transportation у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.

  • Здымак The New Norm амерыканскага фатографа Leigh Darilek, які стаў пераможцам у катэгорыі Self-Portrait у конкурсе 10th Mobile Photography Awards

    Здымак "The New Norm" амерыканскага фатографа Leigh Darilek, які стаў пераможцам у катэгорыі Self-Portrait у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.

  • У катэгорыі The Darkness | Noir перамагла праца Late Night грэчаскага фатографа George Koutsouvelis

    У катэгорыі The Darkness | Noir перамагла праца "Late Night" грэчаскага фатографа George Koutsouvelis.

  • Здымак Wash Water Lilies в'етнамскага фатографа Tuan Nguyen Tan, высока ацэнены ў катэгорыі Travel & Adventure у конкурсе 10th Mobile Photography Awards

    Здымак "Wash Water Lilies" в'етнамскага фатографа Tuan Nguyen Tan, высока ацэнены ў катэгорыі Travel & Adventure у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.

  • Здымак з серыі Hot Dust & The Myth of Being a Man брытанскага фатографа Juliet Cope стаў пераможцам у катэгорыі The Photo Essay

    Здымак з серыі "Hot Dust & The Myth of Being a Man" брытанскага фатографа Juliet Cope стаў пераможцам у катэгорыі The Photo Essay.

  • Reverence кітайскага фатографа Jinyi He - перамога ў катэгорыі Travel & Adventure

    "Reverence" кітайскага фатографа Jinyi He - перамога ў катэгорыі Travel & Adventure.

  • The Beauty of Arches бахрэйнскага фатографа Mona Jumaan. Перамога ў намінацыі Architecture & Design

    "The Beauty of Arches" бахрэйнскага фатографа Mona Jumaan. Перамога ў намінацыі Architecture & Design.

  • Праца Movie Night амерыканскага фатографа John Nieto - прызёр у катэгорыі Digital Fine Art

    Праца "Movie Night" амерыканскага фатографа John Nieto - прызёр у катэгорыі Digital Fine Art.

  • Намінацыя Street Photography. Пераможца - праца Stuart Street - Boston амерыканскага фатографа Jeff Larason

    Намінацыя Street Photography. Пераможца - праца "Stuart Street - Boston" амерыканскага фатографа Jeff Larason.

  • Здымак Morgan In Pink амерыканскага фатографа Michelle Simmons, які стаў пераможцам у катэгорыі Portraits у конкурсе 10th Mobile Photography Awards

    Здымак "Morgan In Pink" амерыканскага фатографа Michelle Simmons, які стаў пераможцам у катэгорыі Portraits у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.

  • Здымак San Clemente амерыканскага фатографа Roger Clay, які стаў пераможцам у катэгорыі Water | Snow | Ice

    Здымак "San Clemente" амерыканскага фатографа Roger Clay, які стаў пераможцам у катэгорыі Water | Snow | Ice.

  • Здымак Duo італьянскага фатографа Fabio Sartori, які стаў пераможцам у намінацыі Macro & Details

    Здымак "Duo" італьянскага фатографа Fabio Sartori, які стаў пераможцам у намінацыі Macro & Details.

  • Здымак Mrs Klimt Had Her Own Sense of Style аўстралійскага фатографа Jen Mckenzie перамог у катэгорыі Visual FX

    Здымак "Mrs Klimt Had Her Own Sense of Style" аўстралійскага фатографа Jen Mckenzie перамог у катэгорыі Visual FX.

  • Фатаграфію Imprisoned Elephant Lianyu Lu высока ацанілі ў катэгорыі Nature & Wildlife

    Фатаграфію "Imprisoned Elephant" Lianyu Lu высока ацанілі ў катэгорыі Nature & Wildlife.

Тэги:
Фотаконкурс, конкурс, смартфоны
Прычал на беразе часткова замерзлага Балтыйскага мора ў Піянерскім (Калінінградская вобласць)

Рэдкая з'ява: Балтыйскае мора замерзла ўпершыню за шмат гадоў

15
(абноўлена 19:53 26.02.2021)
Прыбярэжны лёд у раёне Калінінграда назіралі толькі ў мінулым стагоддзі, кажуць метэаролагі, - тады зімы былі халадней.

МІНСК, 28 лют – Sputnik. Балтыйскае мора замерзла ўпершыню за шмат гадоў, сведкамі такога відовішча сталі жыхары расійскага Калінінграда, а таксама польскага горада Мендзыздрое.

Цяпер мора ў некаторых месцах пакрыта тоўстым пластом лёду. Лядовыя палі дасягаюць сотняў метраў у шырыню. На Куршскай касе яно распасціраецца далёка за гарызонт.

Гэта рэдкая з'ява для дадзенага рэгіёна, які характарызуецца мяккім кліматам. Як паведамляюць метэаролагі, прыбярэжны лёд у раёне Калінінграда назіралі больш за 20 гадоў таму, калі зімы былі халадней.

Для калінінградскага рэгіёна і польскай тэрыторыі гэта хутчэй экзотыка. Звычайна так званы лядовы прыпай утвараецца ў паўночных раёнах Балтыйскага мора - ля ўзбярэжжа Швецыі і Фінляндыі.

Анамальныя халады ў Еўропе

"Сібірскія маразы" ударылі па Грэцыі. Тэмпература паветра там апусцілася да –20℃. Выпала анамальна вялікая колькасць снегу. Улады звярнуліся да грамадзян з заклікам па магчымасці заставацца дома. З-за снегападу некаторыя буйныя трасы былі зачыненыя.

Люди стоят на берегу частично замерзшего Балтийского моря в Пионерском (Калининградская область)
© REUTERS / VITALY NEVAR
Людзі стаяць на беразе часткова замерзлага Балтыйскага мора ў Піянерскім (Калінінградская вобласць)

Вялікі снег выпаў і ў Турцыі, у тым ліку ў раёне праліва Басфор. У Стамбуле Сабор Святой Сафіі і Блакітная мячэць таксама апынуліся ў снезе.

Снегапады прайшлі і ў Крыме, на паўвостраве зараз халадней, чым звычайна на 10 градусаў.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
зіма, лёд, Калінінград, Балтыйскае мора